Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 152
Перейти на страницу:

- Людзі Вароны, - а пасля дадаў: - А мы думалі, што "Лікол..." гэта пачатак прозвішча. Пан не так распытваў. "Лікол"

- гэта, відаць, мянушка. Трэба спытадь, каго клікалі так, у пані Яноўскай. Калі ведалі гэтую мянушку Свеціловіч і нават Берман, значыцца, яна таксама павінна ведадь.

- Я пытаў у яе.

- Ты пытаў у яе прозвішча, ды і яшчэ пачатак яго, а не мянушку.

Так мы дайшлі да славутага і двойчы апісанага мною месца, дзе застыў у багне бадька Надзеі Раманаўны. Мы пераварушылі ўсю сухую траву, хоць глупствам было б шукаць тут нешта пасля двух год.

І нарэшце падышлі да таго месца, дзе невялікі абрыўчык раптам узносіў лугавіну над дрыгвой.

- Тут, - сказаў Рыгор.

Над самым абрывам тырчаў з зямлі невялікі стаўбур, уломак ад дрэва, якое калісьці расло тут. Карані яго, як магутныя змеі, апляталі абрыўчык, спускаліся ў дрыгву, быццам жадаючы напіцца, або проста віселі ў паветры.

- Ці рукі Рамана былі над паверхняй дрыгвы? - спытаў я.

Цяжкія павекі Рыгора апусціліся, ён прыпамінаў:

- Так, былі. Правая была нават выцягнутая, ён, відадь, хадеў ухапідца за корань, але не дадягнуўся.

- А можа, проста кінуў нешта туды, пад карэнні, дзе, бачыш, яміна?

- Давай паглядзім.

І мы, трымаючыся за карэнне і збіваючы пазногці зямлёй, злезлі амаль да самай дрыгвы, ледзь трымаючыся на маленькіх слізкіх прыступках, што былі на стромым адхоне. Пад карэннямі сапраўды была яміна, але там нічога не было. Расчараваны, я збіраўся быў лезці наверх, але Рыгор спыніў мяне:

- Ёлупы мы. Калі там сапраўды штосьці ёсць, дык гэта пад глейкай. Ён мог кінудь, але ж два гады мінула, скляпенне гэтай пячоркі асыпалася і пахавала тое... тую рэч.

Мы пачалі дрападь пальцамі ўбіты глей, высыпаць яго з пячоркі, і - хочаде верце, хочаде не - хутка пальцы мае натрапілі на штосьці цвёрдае. На далоні маёй ляжаў партабак з "птушынага вока". Больш у пячорцы нічога не было.

Мы выдрапаліся на лугавіну і асцярожна абчысцілі з партабака руды глей, перамешаны з глінай. У партабаку

ляжаў шматок белай матэрыі, выдраны, відаць, зубамі. І на гэтай анучцы былі невыразныя рудыя літары: "Варона забі..."

Я знізаў плячыма. Чорт ведае, што гэта было! Ці сведчанне, што Рамана забіў Варона, ці просьба да Вароны забідь кагосьці. Рыгор паглядзеў на мяне халоднымі вачыма.

- З'ясавалі, пан Андрэй. Загнаў яго сюды Варона. Заўтра будзем яго браць.

- Чаму заўтра? Можа, ён з'явіцца якраз сёння.

- Сёння пятніца. Пан забыў пра гэта. Бандзюка, як кажуць, тукай у царкве. Святыя надта ды божыя. Рэжуць з імем святой тройцы на вуснах. Яны прыйдуць заўтра, бо страцілі цярпенне. Iм патрэбна пазбавіцца ад цябе. - Памаўчаў, вочы спалахнулі нядобрым полымем: - Заўтра нарэтце прывяду мужыкоў. З віламі. I табе дамо. Калі з намі, дык да канца. Будзем вартаваць ля паваленяй агароджы. I ўсіх пакладзём, усіх. Пад самы корань чортава семя...

Мы пайшлі разам да Балотных Ялін і там даведаліся, тто Надзея Раманаўна не адна. У яе сядзеў пан Гарябурда. Яноўская за апошнія дні ўнікала мяне, а калі мы сустракаліся - адвяртала пацямнелыя, сумныя, як асенняя вада, вочы.

Таму я праз ахмістрыню выклікаў яе ў ніжнюю залу, дзе Рыгор змрочна глядзеў на святога Юрыя, такі самы магутны і высокі, як статуя. Яноўская выйтла, і Рыгор сарамліва падцягнуў пад крэсла ногі, бо натаптаў на падлозе. Але голас яго па-ранейшаму быў грубы, калі ён звяртаўся да яе, толькі ў глыбіні нешта непрыкметна дрыжала.

- Слухайце, ясная пяні. Мы знайшлі караля Стаха. Гэта Варона. Дайце мне пару стрэльбаў. Заўтра мы скончым з імі.

- Дарэчы, - перабіў я, - я памыліўся тады. Я пытаўся ў вас, ці не ведяеце вы чалавека, прозвішча якога пачыняецца з "Лікол...". Зараз я пытаю, ці не ведяеце вы чалавека, мянушка якога "Лікол", проста "Лікол"? Гэта самы небяспечны чалавек у гэтай бандзе, магчыма, нават натхніцель.

- Не! - раптам крыкнула яна, засунуўшы кончыкі пальцаў у рот. Вочы яе пашырыліся, застыглі ў тузе. - Не! Не!

- Хто ён такі? - змрочна спытаў Рыгор.

- Пашкадуйце, пашкадуйце мяне! Гэтага не можа быць... Ён такі добры, тчыры. Ён трымаў Свеціловіча і мяне на каленях. Тады наш дзіцячы язык не мог вымавіць яго імя, мы яго перакручвалі, і з гэтага нарадзілася мянутка, якой мы называлі яго толькі між сабою. Нямногія ведалі яе.

- Хто гэта? - няўмольна сказаў Рыгор, рухаючы каменнымі сківіцамі.

I тады яна заплакала. Плакала ўзахлёб, як дзіцёнак. I праз рыданні нарэшце вырвалася:

- Пан Лікол... пан Рыгор Дубатоўк.

Я быў уражаны ў самае сэрца. Я аслупянеў, я задыхаўся:

- Не можа быць! Што вы! Такі добры чалавек! I, галоўнае, якая яму карысць!

1 ... 134 135 136 137 138 139 140 141 142 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)