Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сарока на шыбеніцы [calibre 0.9.44]
Сарока на шыбеніцы [calibre 0.9.44] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сарока на шыбеніцы [calibre 0.9.44]

Электронная книга - «Сарока на шыбеніцы [calibre 0.9.44]». Краткое содержание книги:

Сарока на шыбеніцы [calibre 0.9.44]
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140
Перейти на страницу:

– Спадзяюся, хаця б гэтым разам ты правёз што-небудзь нелегальна? – пытаешся ты, маленькая жыхарка культурнае сталіцы, вымаючы рэчы з майго заплечніка. – З гэтай тваёй радзімы? Ну хаця б нешта. Хаця б адну лішнюю цыгарэту... Хаця б абгрызены хвосьцік ад дзяржаўнае таямніцы. А то мне ўжо становіцца за цябе страшна. Нельга быць такім законапаслухмяным.

Я загадкава пасьміхаюся й згодна ківаю галавой. Рэчы, якія ты, нахмурыўшы бровы, бярэш у рукі, і праўда выглядаюць даволі таямніча, да таго моманту, пакуль зь іх ня здымуць абгорткі. Не знайшоўшы анічога нелегальнага, ты весела й неўразумела глядзіш на мяне, пачынаючы нешта падазраваць. Паволі, не цураючыся тэатральных эфэктаў, я дастаю з кішэняў розную драбязу. Ад твайго напружанага, чакальнага позірку яна ажно пачынае сьвяціцца. Памежнікі й праўда чагосьці не заўважылі. Я расшпільваю гузікі на вопратцы, прапахлай выпаленымі знутры вагонамі, і здымаю зь сябе ўсё, па чарзе, пакуль ты нарэшце ня бачыш тое, што шукала. Маё шэрае, някідкае цела.

І адварочваецца варта,

Прыняўшы хабар з нашых рук;

Мы цягнем за сабой упарта

Яго – і дзынькае ланцуг.

Пад вітражоў сьвятлом балючым,

Праз залі, поўныя вады,

Вядзем Яго, вядзем рашуча,

Як быццам цноту да заручын,

Як быццам ведаем, куды.

2007-2008, Гамбург

КАМЭНТАРЫ

1.

“Сарока на шыбеніцы” – карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага (каля 1525 - 1569).

“Alas! the destroyer came and went! - and the victim - where is she?” – “Разбуральнік прыйшоў і сыйшоў! – а ахвяра – дзе яна?” (ангельск.; з навэлы Эдгара Алана По “Бэрэніка”).

Ян Каменскі – чэскі пэдагог і думаньнік-гуманіст, заснавальнік пэдагагічнай навукі (1592-1670).

Валасы Веранікі – сузор’е Паўночнага паўшар’я неба. Паводле легенды, Вераніка, жонка эгіпецкага цара Пталемея, адрэзала свае валасы і аддала ў храм Афрадыты ў знак удзячнасьці багам, якія падаравалі яе мужу перамогу над асырыйцамі. На наступны дзень жрацы паведамілі Пталемею, што назіралі ноччу новае сузор’е ў выглядзе жаночых косаў.

Сукубовіч – ад слова “сукуб”: дэман у жаночым абліччы.

“...Я ўблытаны ў нешта; у што менавіта?... Я пытаўся пра гэта ў сябе ўголас. І шматгалосае рэха пакоя шэптам адказвала мне: “У што ж?”...” – цытата з навэлы По “Бэрэніка”.

“верхнегартаннага ды блукаючага нэрваў” – нэрвы, якія ўдзельнічаюць у працэсе дыханьня.

“...пад’язычнай косткі ды шчытападобнай костачкі...” – пад’язычная костка – костка паміж ніжняй сківіцай і гартаньню; шчытападобная костачка – адна з костачак гартані.

“Ты пачатак васьмідзесятых памятаеш, камэндант?” – маецца на ўвазе пэрыяд 1982-1984 гадоў, калі генэральным сакратаром ЦК КПСС быў Юры Андропаў, які ўзяў курс на ўмацаваньне працоўнай дысцыпліны як у партыі, так і на працоўных месцах, пачаў барацьбу з карупцыяй; пры ім у Савецкім Саюзе ўзмацнілася барацьба з іншадумствам.

“Гіпнас, ён жа Сомнус...” – адпаведна грэцкае і лацінскае імёны бога сна.

асфадэль – расьліна сямейства асфадэлевых; у старажытных грэкаў – сымбаль забыцьця; лічылася, што ў падземным царстве Аід па асфадэлевых лугах блукаюць цені памерлых.

2.

“...Пэўны час чалавек замест вопраткі носіць уласную маці...” – не зусім дакладная цытата з “Ілюмінатараў” беларускага літаратара і мастака Юрася Барысевіча (нар.у 1966).

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)