Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Хроніка дзетдомаўскага саду
Хроніка дзетдомаўскага саду - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хроніка дзетдомаўскага саду

Электронная книга - «Хроніка дзетдомаўскага саду». Краткое содержание книги:

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.
1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 201
Перейти на страницу:

Ад Нівак скрозь ляшчыну сцежка наводзіла іх на фальварак, цэркаўку, дзе стаяў хутар Стэфы, і крыху далей, на самай ужо цэркаўцы, вёска Загалле, куды і спяшаліся яны на танцы: такія дзеўкі, такія дзеўкі, такія цыцкі...

Хлопцы ведалі, пра што гаварылі. Ён пераканаўся ў гэтым у той жа вечар. Пад бубен, у які білі па чарзе самі, хто прыйшоў на вечарынку, і скрыпку, на якой граў бацька Стэфы, пайшлі адзін раз у скокі, другі. Абвясцілі польку-весялуху. Весела кінуліся разбіраць дзевак. А іх і разбіраць не трэба, яны самі, як матылькі на святло, ступілі з кута, да якога не дасягала лямпа-дванаццацілінейка, на сярэдзіну хаты. I хлопцам толькі здавалася, што яны выбіраюць дзевак, а на самай справе дзеўкі даўно падзялілі іх паміж сабой. Хлопцы толькі падхоплівалі сваіх ці нават іх падхоплівалі. Але Мар'яну ўсё ж здаецца, што ён выбраў Стэфу сам. А мо... Хто сёння скажа. Стэфа ні за якія грошы не прызнаецца. Ты, ты мяне выбраў. Я каля сцяны як прыклееная стаяла. I гэта было папраўдзе так, стаяла яна каля той сцяны, бы прыліпла, пакуль Мар'ян не зірнуў на яе. Зірнуў, не паспеў кроку зрабіць насустрач, куды падзеўся той клей. Адразу ж павісла на шыі. I павяла ў круг, усім на пагляд: вось ён, мой. Была яна маленькая росцікам, скуласценькая, але скуласценькая ў меру і прыгожа. Без гэтай сваёй скуластасці мо і не глядзелася б. А з ёю ўсё на месцы ў яе. I валасы трохі рыжаватыя і кучаравістыя, і бровы шырокія, мяккія, што шаўковыя, але пра гэта ён даведаўся пазней ужо. А тады, калі выйшаў на круг і толькі прымерваўся, прыглядваўся да Стэфы, кінулася ў вочы, што губы яна вельмі падцяла. «Змяя танкагубая»,— нядобра яшчэ так падумаў ён пра Стэфу. I праз гэтую недабрыню сваю пашкадаваў. А праз шкадаванне адхіліў, не прыняў яе: у нашым родзе аніводнага чалавека няма з такімі губамі. I яшчэ — вочы яе здаліся Мар'яну нейкімі дзіўнымі. Нібы яны ўжо штосьці ведалі аб ім. Шэрыя, застыглыя, заглыбленыя на ім. I гэтая іх заглыбленасць, засяроджанасць таксама не прывабіла яго. Да ўсяго яна яшчэ і маўчала. Пакуль танцавалі, толькі адно слова і вымавіла, як завуць яе, сказала:

— Стэфа.

— А я Знавец Мар'ян.— I ўжо каб пачаць гаворку: — Знаўца з-за ракі, Івана сын...— Стэфа прымусіла яго змоўкнуць, сур'ёзна і строга хітнула галавою: маўляў, ведаю, не працягвай. I ён не адважыўся пярэчыць ёй, вырашыўшы, што адбудзе танец, падвядзе яе зноў да сцяны і на тым паставіць кропку. Але і тут у яго нічога не атрымалася. Яна не далася яму паставіць сябе да сцяны. Яшчэ пакалыхваў бронзавымі языкамі бубен, білася дзесь каля лямпы ў тон струнам скрыпкі муха, а Стэфа пацягнула яго да парога:

— Пойдзем выйдзем, нешта тут душна.

Ён і не думаў з ёю выходзіць, але куды дзенешся. Ноч ахапіла іх прахалодаю, і Стэфа мімаволі, а мо і не так ужо мімаволі, прыхінулася да яго пляча. Вось тое, што ён абняў яе мімаволі, у гэтым ён упэўнены. Стэфа не адкінула яго рук, нібы яны зналіся ўжо добры век. Мар'яну здалося, што сапраўды так яно і ёсць, век ужо яны ведаюць адно аднаго. Век стаяла над імі і пазірала на іх поўня, набягалі на яе і знікалі кісейныя хмаркі, гулліва спляталіся, распляталіся, абяцаючы такое ж доўгае жыццё-гульню, пад такою ж задумліваю поўняю, пры сцішанай у цемры рэчцы, пад вольнымі і ціхімі, шчодрымі цяпер на жалуды дубамі, задуменнымі бярозамі.

1 ... 133 134 135 136 137 138 139 140 141 ... 201
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)