Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Ролянда - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Ролянда

Электронная книга - «Гісторыя Ролянда». Краткое содержание книги:

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 144
Перейти на страницу:

118. Вяртаньне. У сьцюарда

Калі я вяртаўся на начным цягніку з калядных вакацыяў, мне ўздумалася заказаць сабе кавы з цукрам і вяршкамі. Сьцюард у цёмна-сінім форменным строі, маладжавы бляндын, запрасіў мяне ў сваё купэ, пасадзіў у крэсла і прапанаваў згуляць у адну цікавую гульню, пакуль кава будзе гатавацца. Мы паглядзелі адзін аднаму ў вочы і адчулі ўзаемную прыхільнасьць – так часам здараецца, ведаеце? Ён аказаўся вялікі мэляман: сьцены былі запоўненыя палічкамі з кампакт-дыскамі, а невялікія свабодныя прасторы займалі плякаты славутых рок-гуртоў. Гульня складалася ў вызначэньні на слых хто ёсьць хто па маленькім музычным фрагмэнце. Першы ход ён уступіў мне, і я, каб не карыстацца ягонай фанатэкай, зьбегаў да свайго сакваяжу і прынёс сёе-тое. Але мая прадбачлівасьць мне не дапамагла: Гудмэна ад Фрымэна ён адрозьніваў зь лёгкасьцю, Малера ад Ван дэн Будэнмаера – з пстрычкай пальцаў, Х-RX ад Combichrist – з хвацкім каленцам. Я ж на ягоным фоне выглядаў крэтынам: Сябры мне здаваліся Верасамі, Пярт – Прайснэрам, а Napalm Death абуральна пераблытаўся з Ragazzi Dildos. Ветліва зрабіўшы выгляд, што не заўважыў мае памылкі, ён адвёў зьняслаўленага мяне ў гасьцёўню, пачаставаў вытанчанай швэйцарскай локшынай і завёў даверную размову.

– Калі ты хочаш нешта скончыць, дык лепей зрабіць гэта ў самым пачатку, – сказаў ён.

– Што ты маеш на ўвазе? – сказаў я.

– Хіба ты ня ведаеш, што ўсё аднойчы скончыцца? – сказаў ён.

– Якое глупства! – сказаў я.

– Ты падобны на страуса, які хавае галаву ў пясок.

– Я не разумею цябе.

Змаўчаўшы, ён выглянуў у сад і памахаў дачцы, якая млява гайдалася на гамаку, нацягнутым між дзьвюх яблыняў. Маладая, белая, у ліловай сукенцы, яна зірнула на мяне і апусьціла вочы. «Дурная размова! – сердаваў я на сябе, – Замест таго, каб спаць, я марную час на нейкага сьцюарда!» Я зрабіў выгляд, завохаў, зазьбіраўся. Ён праводзіў мяне да дзьвярэй, падцягнуты і элегантны, трымаючы выпешчанымі пальцамі папяросу, крыху на адлёце. Я выйшаў у цемру й вузкасьць вагона, які імчаў скрозь сьнег. Хістала. Далёка наперадзе паравоз пракрычаў зязюляй. Я палез на сваю паліцу, праз чыісьці валізкі, цюкі, торбы, тугія вузлы, наступіў каленам на нагу спадарожнаму памежніку (той усхрапнуў і перавярнуўся) і нарэшце заснуў.

119. Мілае Вучылішча. Гэта разьвітаньне

Я сарамліва стаяў перад Ленай, у сваім вуглаватым ледзяным целе, у недарэчнай доўгай цяльняшцы, у вузкіх пахавальных макасынах. Патыліца садзела, у валасах засела сухая хваёвая ігліца, з кішэняў сеялася асінавае пілавіньне. Я падняў рукі, і суставы рыпнулі. Цягліцы былі напоўненыя глейкім воскам, халодным плястылінам. Яна з жахам глядзела, абхапіўшы сябе за плечы. Як шкада, што толькі цяпер я здолеў зачапіць яе, растапіць лёд, усхваляваць. Ступіла да мяне:

– Усё роўна не разумею! Чаму ты бяжыш? На што зьмяняеш Вучылішча? У нас жа ёсьць усё? Чаго табе бракуе?

Я маўчаў, а потым бліснуў вачыма:

– Пагарджаю подласьцю! Ненавіджу нікчэмнасьць!

– Пра што ты? – не паверыла яна. – Няўжо ты ўсур'ёз так думаеш?

Я маўчаў, а потым выдыхнуў іншае:

– У мяне няма цябе!

– Зноў сьмяесься? – яна матнула галавой, адкідаючы гэтае глупства. – І ты не баісься Белага Паляўніка?

1 ... 132 133 134 135 136 137 138 139 140 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)