Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Пугачоўскі цырульнік
Пугачоўскі цырульнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пугачоўскі цырульнік

Электронная книга - «Пугачоўскі цырульнік». Краткое содержание книги:

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137
Перейти на страницу:
Бацька ў горадзе
У чорнай гарбаце, нібыта ўначы, Ты бачыш дарогу ў свае Пугачы. Там хата пустая, там змрочна і тло, І ўсё ўжо, здаецца, пражыта, сышло, І ў горадзе ты, як у панскай турме, Глядзіш праз акно, дзе не бачна ў зіме Нічога знаёмага сэрцу твайму. І ты ўжо не любіш сябе і зіму За тое, што ўжо ўсё пражыта, сышло. І ў чорнай гарбаце, як цукар, святло Знікае паціху, зусім растае, І ты мне гаворыш пра думы свае, І слухаю я тваю споведзь і сны, І хочаш яшчэ ты дажыць да вясны, Бо ў чорнай гарбаце, нібыта ўначы, Ты бачыш дарогу ў свае Пугачы… 26.12.2011
* * *
У свеце і ў душы даўно зіма, А снегу, як і радасці, няма, І травы зелянеюць, як вясной, І чорны воран ходзіць, як герой, Па плоце, за якім чарнее сад, Дзе шчэ нядаўна светла лістапад Кідаў лісцё мядзянае ў траву, Дзе вецер выў стамлёнае «Жыву!», Нібыта думкі паўтараў мае. Для шчасця сёння снегу нестае. І я іду па вуліцы і мне Вялікі кактус кветкаю ў акне Як сябар усміхаецца стары. І кот руды мудруе па двары, І можна мне зайсціся ў гэты дом, Напоўнены спакоем і дабром. Ды не зайду — гаспадароў няма І ў свеце, і ў душы, як крыж, зіма… 28.12.2011
* * *
Першы снег мы чакалі, як свята. І стаў белым увесь белы свет, Дзе, як вугаль, чарнюткая хата Патанула ў снягах, як траве У бялюткай, як дым на пажары, Дзе згарэлі былыя гады, У якіх былі светлыя мары І надзеі на час залаты, Што вось прыйдзе, як сонца прыходзіць, Пад якім растаюць снег і лёд. Выпаў снег. І па снезе, па лёдзе, Нібы снежны, спяшае народ, У якога немнога тут святаў, І таму першы снег, як святло, Што на крылах было ў лістапада І што ў нашай самоце было… 2.01.2012
* * *
Не кажы пра самоту нічога, Бо самоту цяпер не люблю, Як і пыл над вясковай дарогай, Што ўзляцеў, каб ізноў на зямлю Апусціцца і з пылам змяшацца, І абсыпаць кусты і траву. Калі можна ад пылу схавацца, Ад самоты сваю галаву Не схаваць, бо самота заўсёды, Як паветра, ля нас і ў душы, Праз якую і пыл, і лістота Пралятаюць, праходзяць дажджы, Пакідаючы сумныя вершы, У якіх ёсць і лёд, і цяпло. Што прайшло, больш таго ўжо не вернеш, І ці трэба вяртаць, што прайшло, І таму не кажы пра самоту, Бо самота, як пыл, як вуглі, Як стаптаная ў парку лістота, Як у небе начным жураўлі… 20.01.2012
* * *
Ізноў вясна жаданая прыйшла, І ў кожнай, нават незаўважнай кветцы, Нібы анёлак, пабыла пчала, Сваім лятаннем асвяціўшы сэрцы Людзей, што цэлую зіму чакалі, Калі зноў кветкі ў садзе зацвітуць, І залатой ад сонца стане далеч, Нібыта рыбкі залатыя там жывуць У возеры нябесным, што адтала І ад снягоў пазбавілася ўжо. Пчала ў тваю кватэру залятала, Хавалася ад ветру і дажджоў, І ты казаў пчале, што ты сумуеш І з ёй гатоў да сонца паляцець. А ў сонцы, быццам у дупле, вяснуе Руды вялікі сонечны мядзведзь, Якога бачыў ты, калі ляцела Пчала з тваёй кватэры ў белы свет, Дзе раніцай упаў, растаў збялела Апошні снег у першае траве… 16.05.2012
* * *
Спакойнае неба Айчыны, Як купал адвечнага Храма, Які берагчы мы павінны, Дзе сёння іконаю мама Мне стала і будзе іконай Маёю, пакуль я жыву, Дый потым травою зялёнай Не стане, бо сам я ў траву Сыду, каб іконаю мама Была нада мною заўжды, Дзе помнікі сценамі Храма Стаяць ля крынічнай вады У Ракаве родным і мілым, Дзе светла, дзе гойна, дзе я Стаю каля кожнай магілы І кожная з іх, як мая… 31.05.2012
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)