Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 198
Перейти на страницу:

Нехта крануў яго за плячо. Ён павярнуўся і ўбачыў Ведрыча.

«Новыя людзі? — спытаў Ведрыч. Святло з фае падала няроўна, і вялікія ўважлівыя вочы ў яго свяціліся дзіўным, ненатуральным бляскам. — Паэзія, проза?»

Ад неспадзеўкі Трухан і разгубіўся, і ўзрадваўся — які чалавек дае яму ўвагу! — і чамусьці спалохаўся. Рэч у тым, што апошнімі часамі ён якраз­такі і пачаў спрабаваць пісаць — канечне, у стол, канечне, нікому не паказваючы, сам перад сабою саромеючыся… На міг узнікла спакуса — прызнацца вось зараз, аб’явіць не без затоенага гонару: так, пішу, прозу, і тым самым як бы сцвердзіць і сваё права атрымаць дазвол на ўваход у гэты новы, такі заманлівы свет. Але не быў бы ён рахманым сынам свайго народу, не цякла б у яго жылах сярмяжная беларуская кроў, каб зараз жа не забунтавала ўсё ў ім: маўчы, не той гэта занятак, якім трэба хваліцца, гэта ж не мяхі цягаць і не падковы гнуць… Акрамя таго і раней ён сумняваўся: што ж такое ў яго атрымліваецца, ці можна назваць тое, што ў яго, прозай; а цяпер, чужое паслухаўшы і са сваім параўнаўшы, — і падаўна.

Таму ён амаль шчыра адказаў:

«Ні паэзія, ні проза, я звычайны студэнт».

«Праўда? — узрадваўся Ведрыч. — За гэта дай пяць, — і моцна паціснуў Трухану руку. — А вось сарочку такую пад пінжак насіць не раю — даўно не носяць такіх».

«Ды ў мяне і няма іншай…»

Ведрыч быў такі здзіўлены, што, зацягнуўшыся, забыў выпусціць дым з рота.

«А чаму, — ён закашляўся, — чаму ты так дзіўна гаворыш?»

«Рэдка карыстаюся ў жыцці роднай моваю, — вінавата адказаў Трухан. — Да свайго сораму».

Ведрыч павярнуўся і паклікаў:

«Эй, хадзіце сюды, паглядзіце, які хлопец цікавы! — і зноў да Трухана: — Дык ты праўда такі, ці прыдурваешся?»

«Які?» — усё не разумеў Трухан. Што яго ўжо так зацікавіла, гэтага Ведрыча? Ну, пінжак стары, да кашулі не падыходзіць, ну, маўленне, відаць, дужа правільнае, літаратурнае, як у стараннага замежніка…

Тым часам падышлі бялявы з «прэзідыума», і чарнявы ў касцюме, і дзяўчына, якая чытала верш пра воі і веі.

«Скажы яшчэ што­небудзь, — папрасіў Ведрыч. — Ці ты проста разыгрываеш нас? Прызнайся, што ты празаік, і цяпер проста выдурваешся».

«Не…»

«Лухта, не можа быць! Усе, хто размаўляе па­беларуску, штосьці пішуць. Нацыя пісьменнікаў! У народнай песні дзеўка, жаніхоў перабіраючы, самага першага за тое бракуе, што, ён бачыце, «не піша вершы», — геніяльна!»

«Не слухай яго, — сказаў бялявы. — Я ўжо гадоў дзесяць на мове размаўляю, ні слова не напісаў і не надрукаваў, але дзе б ні быў, з кім бы ні сустрэўся — першае пытанне: «Ты хто, празаік ці паэт?» Ніяк не звыкнуцца, што мову даўным­даўно пара выводзіць з­пад даху гэтага вось будынка!»

«Ну, скажы што­небудзь, — не адчапляўся ад Трухана Ведрыч. — Дзеля мяне — я даўно ўжо не смяяўся».

«Мне вельмі.... даспадобы вашае выступленне, — праўдзіва сказаў Трухан. — Ніколі не чуў такога».

«О­о, цяпер бачу, што ты не такі дурны, як здаешся... Толькі не хвалі мяне многа, бо я люблю страшэнна і яшчэ заплачу, чаго добрага. Не крыўдуеш за дурны? Ну, тады пахвалі мяне яшчэ».

«Магутнае... ды што там, проста цудоўнае выступленне», — падбіраючы словы, паўтарыў Трухан.

Усе, акрамя Ведрыча, засмяяліся.

«Смейцеся, — сказаў ім Ведрыч. — Вось гэта, можа, адзіная сапраўдная беларуская жывая душа сярод нас. Калі не іграе, вядома. Ні злосці, як у вас, ні зайздрасці, сарамлівы, тактоўны... Усё ў яго цудоўна, усё магутна... Як цябе завуць?»

«Алесь. Трухан прозвішча».

«Асофіл… Жартую — Анатоль. Ведрыч прозвішча. Дык а колькі табе гадкоў, кажаш?»

«Дваццаць адзін».

«А мне — дваццаць дзевяць. То чаму ж ты, дзядзька, выкаешся?»

Трухан паціснуў плячыма, даючы зразумець, што не асмельваецца на ты, але калі трэба, дык палічыў бы за гонар.

«Не звяртай увагі, — сказала дзяўчына. — Да яго яшчэ прывыкнуць трэба. А ты адчапіся ад хлопца!»

«Не, хай яшчэ мяне пахваліць. Бо ад вас дачакаешся. Ну?»

«Даспадобы яшчэ, як смела вы… ты размаўляў з вядомымі пісьменнікамі…»

«А, з гэтымі? — Ведрыч спахмурнеў, зрабіў выгляд, што задумаўся, нават прыкрыў даланёю вочы. Тады, падстройваючыся пад мову Трухана, загаварыў таксама знарок сур'ёзна: — Мусі­быць такі праўда ваша. А вы іх ведаеце?»

«Канечне! — усклікнуў Трухан. — На выпускных сачыненне пісаў паводле творчасці...»

«А я вось не ведаю іхняй творчасці. Але не адабраю».

Тут Трухан захваляваўся чамусьці, нават сказаць нешта хацеў… Ды прамаўчаў. І ўсе маўчалі, і не адыходзіў ніхто, застылі, нібы ў чаканні канцоўкі вясёлага анекдота.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)