Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 163
Перейти на страницу:

– Дальбог, я не магла. Я ўсё разумею, але я не магу, каб ты забіў, і не магу, каб цябе забілі...

Яна варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. На канцы яго быў збаночак з каменя. Памерам з ракавінку слімака-балацяніка.

– Здурэла? – спытаў ён.

– Не. Я і тады, калі пасварыліся. Вырашыла: пайду. Калі не адаб’е, хоць у царкве,– я тады ля аналоя вып’ю.

– Дурнічка. Дурнічка. Не смей.

I тады ён абарваў збаночак і закінуў яго ў парк.

Прыпаўшы вуснамі да яе вуснаў, ён маўчаў.

Прыціскаючы яе да сябе, адчуваючы ротам выгіб шыі, плячом – дрыготкія ад подыхаў грудзі, адною рукою – стан, а другой – ногі пад складкамі клятчастай сукенкі, ён, баючыся, што страціць прытомнасць, бо ў яго падгіналіся ногі, зрабіў некалькі крокаў і ўпаў.

Пад ёю было сіняе, як неба, пакрывала. У яе вачах былі зоры, толькі цяпер іншыя. I ён гасіў і гасіў гэтыя сусветы вуснамі, а яны зноў узнікалі, і ён не мог з імі нічога зрабіць, бо яны жылі.

Уся яна была тут, на ўсю даўжыню, і нікога больш не было нават у мінулым, бо гэта было тое і не тое, гэта было неймавернае шчасце, якога не бывае на зямлі.

Увесь сусвет – з зорамі і дрэвамі, з Шляхам і Дняпром – запаўняў яго сэрца. Сусвет з болем і лікаваннем сціскаўся да памераў сэрца, а сэрца раптам пашырылася да памераў сусвету.

I ўзышло ззянне! Ззянне, падобнае на мірыяды далёкіх і блізкіх сонцаў, якія потым сталі чорныя.

........................................

Кацілася ноч. Пашыранымі ў цемры вачыма ён бачыў яе непрыкрытае цела – ногі адна на адной, закінутае аблічча і складзеныя ўздоўж тулава рукі, нібы яна ляцела да зор. А далей бачыў шаты і бясконцыя палі пад урачыстым зорным святлом.

I ўсё адно ўвесь гэты абшар быў лухтой перад гэтым чалавекам, перад бясконцым духам бязмежнасці і любові, увасобленым у ім.

...Заглыбіўшыся ў адзіную на ўсю ноч хвіліну дрымоты, ён раптам убачыў побач з усім гэтым яшчэ і іншае.

...Туман стаяў над зямлёй. Бачныя былі над ім конскія галовы на доўгіх шыях. Коні выходзілі да напаўзгаслага вогнішча, ля якога ляжаў ён.

I туман, як вада, сплываў з зямлі, і паўсюль былі белыя, белыя коні.

Коні схіляліся над ім і дыхалі цёплым. А між іх са смешным тоўстым хвастом, з вільготнымі вачыма стаяла ўчарашняе жарабятка. Стаяў над ім і плакаў малады белы конь.

Сёння ўначы яна з’явілася да мяне, быццам жывая, быццам зусім не памерла. Ды так яно і было.

Яна была ў сваёй мантыльі... Цёмна-блакітныя ў зелень, як марская вада, вочы глядзелі на мяне горка. I ледзь бачны быў ля скроні маленькі белы шнар, а ля ключыцы – другі. Дзіўна было, што яны зажылі.

За ёю былі тысячы зор, але яна глядзела на мяне. Варухнуліся горкія вусны.

– Нашто ты зрабіў гэта? – сказала яна ціха, і голас яе ляцеў нібы з глыбінь сусвету.

– Што? – спытаў я, хоць ведаў усё.

– Нашто выставіў мяне перад усімі? Ты не ведаеш, мне балюча пазнаваць сябе, бачыць на сабе позіркі людзей, бо тое, што аддаюць толькі каханаму, стала цяпер набыткам усіх. Як ты мог? Мне так страшна і так балюча.

– I мне таксама, – сказаў я. – Але хіба невядомы мне жорсткі мастак не выставіў сваёй каханай у вобліку мілоскай Венеры... Яна таксама была жывая, і ёй страшна і балюча было бачыць сябе ў статуі... I скульптару было горш за яе, але іначай ён не мог. Ён ішоў праз знішчэнне яе маленькага асабістага гонару – да ўслаўлення яе вялікага гонару ў вяках. I ўжо не яна стаяла перад людзьмі, а сімвал Жанчыны.

Яна маўчала, і зоры мігцелі за яе распушчанымі валасамі і ў іх.

– Потым, каму да гэтага справа цяпер? – нечакана ўсміхнуўся я. – Каму справа да яе жывых пакут? I каму будзе справа да цябе праз тысячу год, жанчына?

Увесь свет здаваўся адной суцэльнай птушынай песняй. Мокрыя дрэвы з цёмнымі стваламі і дымнай лістотай курэлі, абтрасаліся. Уся зямля пад імі была мокрая.

Алесь ехаў на белым кані, падставіўшы кроплям і ранішняй свежасці непакрытую галаву і грудзі, у расхінутай белай сарочцы. Мсціслаў і Выбіцкі ехалі наводдаль і ўсё яшчэ аб нечым дамаўляліся. Былі ў чорным, як належыць секундантам.

Алесь вырашыў, што ён спазніцца на двабой як толькі будзе магчыма. Па звычаю, калі адзін бок пазніўся на палову гадзіны – другі мог ехаць з месца, а таго, хто спазніўся, лічылі за чалавека, які ўхіляецца. Ён даў сабе гэтую апошнюю магчымасць, каб не пакласці між сабою і Франсам, сабою і Майкай непапраўнага.

Ён устаў уначы і перавёў стрэлкі на ўсіх гадзінніках у доме на сорак пяць хвілін назад.

– Прасплю, – з вясёлым адчаем сказаў ён сам сабе. – Што я, на самай справе буду яго забіваць?

Раніцай Майка ляжала, гледзячы ў попельнае неба, і раптам пачала ўставаць.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)