Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 147
Перейти на страницу:

Пасля вяртання Францішка Багушэвіча з Укра Іны, ведаючы яго цяжкае матэрыяльнае становішча (ды і якая магла быць аплата працы мужыцкага адваката?), Ян Карловіч прапанаваў свайму сябру прыглядаць здадзены ў арэнду яго маёнтак у Вішневе. Пра стан гаспадаркі молена меркаваць з пісем Францішка Багушэвіча да Яна Карловіча і яго жонкі. Арэнда давала зусім невялікі прыбытак. Клопатаў жа было там шмат, і Францішак Багушэвіч урэшце папрасіўся вызваліць яго ад гэтай пасады.

Паказаць нам у Вішневе месца Карловічавага маёнтка, знішчанага ў час першай імперыялістычнай вайны, згадзілася былая настаўніца Вішнеўскай школы Валянціна Іосіфаўна Дыро. Стаяў ён на беразе прыгожага Вішнеўскага возера. Сёння ад маёнтка застаўся гэты раскошны парк, цяпер, як і ўсюды ў нас, запушчаны, занядбаны, а таксама сад. Два разы на год да Яна Карловіча, як расказваюць людзі, з'язджаліся з усіх бакоў, здалёку і зблізку, шматлікія госці — на святога Яна і ўвосень. Прыязджала і «пані з Гродна» — гэта, як мяркуе Валянціна Іосіфаўна, была Эліза Ажэшка. Пра Яна Карловіча ў людзей засталіся самыя добрыя ўспаміны. Паводле іх расказаў, «не было ніводнага выпадку, каб ён зняважыў каго». Наадварот, быў сялянам часта за доктара, лячыў іх у сваіх пакоях, даваў ім прытулак. І яшчэ любіў слухаць народныя песні, запісваў іх, для гэтага часта хадзіў на сялянскія вяселлі, на іншыя святы.

Добрае ўражанне засталося ў вішнеўцаў і ад яго сына — Мечыслава Карловіча, чамусьці «хваравітага». Нарадзіўся ён тут, у Вішневе. Быў Мечыслаў Карловіч вядомым кампазітарам. З дзяцінства, як сам казаў, шчыра палюбіў беларускія народныя песні, рабіў у Вішневе запісы ўзораў беларускай музыкі, выкарыстоўваў гэтыя запісы — цытатна і ў распрацоўцы — у сваіх сімфанічных творах. Яго «Літоўская рапсодыя», напрыклад, уключана ў рэпертуар Беларускага тэлебачання і радыё. Мечыслаў Карловіч не раз сустракаўся ў Вішневе з Францішкам Багушэвічам, потым вёў з ім перапіску, спрабаваў пісаць музыку на яго творы, напрыклад, на верш «Хмаркі». Невядома толькі, ці захавалася гэтая музыка.

Валянціна Іосіфаўна ўспамінае, як у 1938 годзе ў Вішневе было наладжана вялікае свята ў памяць Мечыслава Карловіча. Тады ж быў устаноўлены яму і помнік. На жаль, гэты помнік быў знішчаны. Частка помніка захавалася. Валянціна Іосіфаўна разам з вучнямі адкапала яго ў Карловічавым парку. Але рабіла гэта крадком, бо мясцовыя ўлады з недаверам ставіліся да ўсялякіх «паноў». Гэтая частка помніка Мечыславу Карловічу і цяпер ляжыць у густым кустоўі парку. Вось яшчэ адзін жывы «паказчык» нашых адносін да культурнай спадчыны, да памяці лепшых сыноў Беларусі! На добры толк, помнік Мечыславу Карловічу трэба б было нам узнавіць, скарыстаўшы для гэтага як аснову яго рэшткі. Гэта было б данінай павагі і нашаму земляку-кампазітару Мечыславу Карловічу, і яго бацьку Яну Карловічу, які гэтулькі зрабіў для беларускай літаратуры і культуры.

Усведамляючы заслугі Карловічаў у развіцці нашай культуры, у прыватнасці кампазітара Мечыслава Карловіча, свайго земляка, выдатнага чалавека, Валянціна Іосіфаўна як магла выказала свае адносіны да яго ўласным вершам, які так і назвала — «Мечыславу Карловічу»:

Вы палюбілі гэтыя мясціны, Дзе нарадзіліся і дзе ўзраслі. Да нас дайшлі святыя ўспаміны Аб людзях слаўных, што між нас жылі. Былі вам гэтак любы песні жнеек, Што так спявалі, з поля ідучы! Вам у душу тады запалі неяк Мелодыі тых песень уначы. Вы разумелі пошум дрэў і шэпты Трысця на ціхім возеры цудоўным. Як хораша ўсё выказалі гэта Вы у сваёй рапсодыі чароўнай! О Вішнева! Яго ты ўзгадавала І моц яму магутную дала. Штораз яго як сына ты страчала, Ты родным кутам для яго была.

Як мы ўбачылі, Карловічы пакінулі надзвычай добры след у памяці вішнеўцаў. Думаецца, нашаму грамадству трэба падумаць, як найлепш ушанаваць памяць і Мечыслава, і Яна Карловічаў, з імёнамі якіх неадрыўна звязана дарагое кожнаму беларусу імя выдатнага сына беларускай зямлі Францішка Багушэвіча.

ВУЗЛЫ ДАРОГ

За час экспедыцыі мы змаглі збольшага азнаёміцца толькі з некаторымі, праўда, найбольш важнымі багушэвічаўскімі мясцінамі. А іх жа на карце блуканняў аўтара «Дудкі беларускай» нямала.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)