Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 154
Перейти на страницу:

— Я таксама gente albarutenus natione polonus[74], — сказаў Манюшка. — Мяркую, нядрэнны паляк. Мне добра быць палякам. Але я ніколі не дайду да думкі, што быць палякам — азначае душыць астатніх. Быць палякам — гэта, хутчэй, змагацца за шчасце астатніх. I вы дрэнна цяміце ў музыцы, пан Ходзька, калі ганіце тутэйшыя песні… Гэта ўжо я магу вам заявіць.

На твары чалавечка на хвіліну з'явіліся рысы вышэйшай адухоўленай прыгажосці.

"А мо сапраўды бог?" — падумаў Алесь.

— Яны, песні, не хочуць быць рарытэтамі. Яны звіняць, смяюцца, плачуць. Нават уначы, у сне, я чую іхнія галасы. Я ад Польшчы, я і ад іх.

І нібыта звяў. Зноўку сеў, не ведаючы, куды падзець рукі. Манюшка i Дунін-Марцінкевіч пераглянуліся. Гарбун усміхнуўся, схіляючы галаву.

— Што ж, — спытаў Ходзька, — замест Чымарозы смярдзючы мужык?

— Я з мужыкоў, — сказаў Каратынскі, — будзеце злоўжываць гэтым — скончыцца дрэнна.

— Што ж, — сказаў Ходзька. — Шлях натуральны. Замест культурнага, памяркоўнага гаспадара — п'яны кат з бузуном.

— Мы не хочам ні ката, ні гаспадара, — сказаў Грыма. — Мы хочам волі.

— А атрымаеце бізун… Вам далі магчымасць часова развіваць сваю гаворку. Бо вы — наш фарпост. Але тое, што робіцца тут, — гэта ўжо занадта. Пісаць на ёй? Называць сябе быдлячым iмeм? Калі мы дазволім такое — вас самнуць.

Алесь адчуў, што ў яго звініць у галаве ад гневу.

— Мы, здаецца, пачыналі спрэчку з вамі?

Ходзька з цікавасцю глядзеў на шэравокага маладога чалавека.

— Кажыце далей, — памяркоўна дазволіў ён.

— Нам не трэба нічыйго дазволу на тое, каб дыхаць, — перахопленым горлам сказаў Алесь. — А пісаць і гаварыць на сваёй мове гэтак натуральна, як дыхаць. — Ён павысіў голас. — Мы не хочам быць нічыім фарпостам. Чым слова "магнат" лепшае за слова "барын"? Досыць, панюхалі.

І тут Ходзька ўсміхнуўся, нібы намацаў у абароне хлопца трэшчыну.

Алесь бачыў вочы гарбуна, арганіста, Сыракомлі. Ва ўcix гэтых вачах жыла трывога. А Ходзька падаўся галавой наперад i цixa працадзiў:

Хіба не стала нашаму мужыку горш жыць пасля прыяднання да Расіі? Адразу салдатчына, павышэнне падаткаў…

Сыракомля нецярпліва перапыніў яго:

— Ходзька, гэта жорстка!.. У маладога чалавека не столькі ведаў… I ягоныя перакананні…

Алесь узняў руку.

— Не трэба, пане Кандратовіч, — ён усміхнуўся. — Тое, што мне трэба, я ведаю добра. I перакананні ў мяне цвёрдыя i… аб-грун-таваныя, у адрозненне ад пана Ходзькі.

— То стала горш? — настойваў магнат.

Стала горш, — спакойна сказаў Алесь. — Акрамя старых паноў, нас з вaмi, з'явiлiся новыя. Прычына гэтай галечы тое, што на ўсе старыя ланцугi павесiлi яшчэ адзiн, новы — грошы. А грошай у мужыка пры цяперашнiм стане быць не можа. У яго адбiрае ix тое, што страшней за чуму, вайну, страшней за ўсё на свеце.

Чырвоныя плямы папаўзлі на шчоках у Ходзькі.

Што ж гэта такое, страшнейшае за ўсё? — цixa спытаў ён.

Алесь пабялеў ад хвалявання. А потым у цішу ўпала адно толькі слова:

— Прыгон!

Вочы ў Лізагуба звузіліся.

Стаяла цішыня. Алесь спяшаўся дагаварыць.

— Мы ніколі… — голас ягоны зазвінеў. — Чуеце? Мы ніко-лі не паддамося нi вам, нi немцам, нікому. І не таму, што мы не любім вас, а таму, што кожны чалавек мае права на роўнае шчасце з другім, а шчасце — толькі ў cвaiм доме.

— Панове, — перабіў Кіркор, — панове, уладаю гаспадара забараняю вам гэтую спрэчку.

Гарбун паклаў руку на плячо Алесю, паціснуў.

— У мяне ёсць дачка, Каміла, — сказаў ён. — Бог ты мой, якія вы падобныя!

У доўгай паўзе прагучаў самотны голас Сыракомлі:

— Якая ж гэта нязведаная парасць расце!

… Ён i Манюшка ішлі ў адну дарогу з Алесем i Усяславам, Лізагуб i Ходзька пайшлі асобна, хоць пэўны час ім было і па дарозе.

На рагу Святаянскай i Універсітэцкай Манюшка прытрымаў Алеся i паказаў яму налева, на касцельны гмах.

— Музыку любіш?

— Але.

— То прыходзь сюды. Я ведаю, табе нельга. Але унь там дзверы на хоры. Прыходзь падчас імшы i проста так. Я там часта. Музыка, князь, не ведае розніцы вераванняў.

Сыракомля маўчаў усю дарогу. Ягонае, маладое яшчэ, тонкае аблічча выглядала на хворае. Ён моўчкі хутаўся ў футра i нагадваў худую зябкую птушку.

I толькі на скрыжаванні, дзе абодвум старэйшым трэба было павярнуць налева, паэт паклаў руку на плячо Алесю:

— Я, пэўна, не дажыву. Але вам… Дай вам бог удачы…

XXX

вернуться

74

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.)

1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)