Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Рэквіем для бензапілы
Рэквіем для бензапілы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рэквіем для бензапілы

Электронная книга - «Рэквіем для бензапілы». Краткое содержание книги:

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць пачуцьці да родных мясьцінаў, багатых як падзеямі гэтак і асобамі, як палачанін Уладзімер Арлоў. Полацкія апавяданьні – цыкль твораў, якія прысьвечаныя Полацку, што жыве сёньня, але адначасова таго які памёр. Памёр разам з нечалавечым “прагрэсам”. Аднак яшчэ ня хоча паміраць ва ўспамінах ягожыхароў. Іншыя аповесьці, што ўвайшлі ў зборнік распавядаюць пра самае інтымнае – жыцьцёвыя разважаньні і перажываньні аўтара
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 77
Перейти на страницу:

Смакуючы ў тую восень духмянае гарачае пітво, я не мог і ўявіць, што праз колькі гадоў у Кліўлендзе, штат Агаё, праз знаёмых беларусаў буду запрошаны ў дом да чалавека з ангельскім імем, ангельскім прозвішчам і вачыма колеру валошак на ягоным кветніку пад вакном, да чалавека, які адкаркуе рукою без двух пальцаў пляшку віскі і, выправіўшы сваю Пэгі на кухню, раптам пяройдзе з ангельскай мовы на расейскую і спытае без усякага акцэнту, ці не даводзілася мне, паколькі я палачанін, чуць пра земляка з прозвішчам Весялоў, а калі на дне пляшкі не застанецца ні кроплі бурштынавага напою, Юркава гісторыя набудзе безнадзейную завершанасць, дзякуючы чаму сёння, зварыўшы кубак глінтвейну, я маю магчымасць расказаць вам яе да канца. Пагатоў не выключана, што сярод вас апынецца жанчына з тых дажджлівых восеньскіх дзён, якая ўзгадалася мне, напэўна, проста з прычыны падабенства яе ножак з ножкамі жыхаркі Кліўленда Пэгі.

Калі апавядаць усё па парадку, дык варта пачаць з таго, што недзе ў Расеі ёсць горад Гусь-Хрустальны, а там - славутая гута. Я выдатна мог бы абысціся без гэтае геаграфіі, каб да таго часу, як мне ісці ў школу, шклозавод не пабудавалі і ў Полацку і каб з таго Гусь-Хрустальнага не прыехалі да нас расейскія спецыялісты. Карацей, як пяецца ў адной беларускай народнай песні трыццатых гадоў XX стагоддзя, «нам Масква прыслала падкрапленне».

Не ведаю, якую карысць меў ад тых спецыялістаў новы завод, а вось іхнія дзеці, што жылі ў нашым двары і вучыліся ў нашай школе, назаўсёды засталіся ў полацкай гісторыі як спецыялісты ў справах зусім інакшых.

Хлапчукі з Гусь-Хрустальнага гаварылі чыста па-расейску, «окалі» і не разумелі, што такое «бурак» і «курмель», але ўражанне, быццам яны з'явіліся з іншай краіны, узнікала зусім не таму. У параўнанні з намі, карэннымі полацкімі мальцамі, «гусі» былі якіясьці дзікія. Не, яны не дзічыліся нас і не былі нецывілізавана праставатымі. Наадварот, у нашым дзіцячым свеце «гусі» рэзка вылучаліся нахабствам, вынаходлівасцю і жорсткасцю.

Я не хачу сказаць, што мы самі нагадвалі да агіднага прыстойных мамчыных сынкоў. Аднак нашыя свавольствы, помсты і падрахункі мелі, так бы мовіць, адбітак тутэйшасці, адбываліся з гэтага боку нейкай заўсёды даволі адчувальнай мяжы, «гусі» ж не былі яе часовымі парушальнікамі, а з самага пачатку дзейнічалі з другога боку.

Помсцячы за парэзаны кухонным нажом і па кавалках выкінуты ў фортку футбольны мяч, мы маглі праз замочную шчыліну перапампаваць вялікім шпрыцом у кватэру пенсіянеру Акімавічу з першага паверха вядро вады, але нікому з нас ніколі не заманулася, уладкаваўшыся на даху нашага пяціпавярховіка, наліваць ваду ў здзьмутыя паветраныя шарыкі і скідаць іх на выпадковых прахожых, ад чаго чалавек са слабымі нервамі мог памерці на месцы з перапуду. Схаваўшыся ў глогу на праспекце Карла Маркса, мы таксама падкідвалі на ходнік стары гаманец на лёсцы або зношаную дамскую сумачку, аднак нам не прыходзіла ў голаў, як Віцю Байцову з нашага класа, зняць штаны і, перапрашаю, проста ў тую сумачку накласці. І мы не мелі ніякага сантыменту да выкладчыка працы, які за ўрок здольны быў ледзь не кожнаму надаваць сваёй важкай рукою па карку, аднак даўгі цвік увагнаў спадыспаду ў настаўнікава крэсла не хтосьці з нашых, а «гусь» Ігар Гарачоў, які ўжо ў восьмым класе трапіў у скурвендыспансер з дыягназам - ганарэя. Мы, як і «гусі», любілі пагойсаць па падвалах, толькі ўжо няма патрэбы тлумачыць, хто вынайшаў арыгінальны спосаб адключэння падвальных ліхтарняў, дзеля чаго, як высветлілася, дастаткова было наюндзіць у адкручаныя матавыя плафоны, а потым асцярожна закруціць іх назад і пстрыкнуць уключальнікам.

Ужо ў першым класе «гусі» ўвялі звычай, ідучы на летнія вакацыі, знадворку біць аб школьныя сцены чарніліцы-каламаркі. Гэта яны прывязвалі катам да хвастоў бляшанкі з каменнем і мазалі бедакам у прычынным месцы шкіпінарам. Я не выключаю аберацыі памяці, але мне здаецца, што гэта яны з дапамогаю тоўчанага шкла звялі ў «жывым кутку» старую жаўлу Тарцілу, што, як сцвярджаў настаўнік біялогіі, нарадзілася яшчэ да вайны.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)