Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 127
Перейти на страницу:

— Давай!— рашуча складвае ён паперы і спрытна ляскас замком новенькай машынкі, каб не дабраліся да клавішаў малыя.

— Толькі дзяцей накармлю!

— Кармі.

Як мала трэба чалавеку для шчасця. Крыху цёплых слоў, крыху ўвагі, спачування...

...Праз гадзіну мы ўжо на вуліцы. З Косцем я шчырая, чулая, вясёлая. Мне з ім добра, як было ў першыя дпі, калі адно пажаніліся.

Вечарам кладземся спаць.

— Ты такі сёння добры да мяне! — уздыхаю, шчаслівая.— Мне так хочацца яшчэ з табой пагаварыць, ды сон разбірае...

— То спі. Яшчэ нагаворымся — цэлае жыццё наперадзе ў нас!

— Ай! Ты лепш скажы што-небудзь разбудзіцельнае!

— Як ты сказала? — рагоча муж.

— Разбудзіцельнае!

— Ха-ха-ха-ха-ха!..— прыўзнімаецца ён.

— Толькі не ўздумай зараз даставаць блакнот, каб запісаць слова, бо заплачу! Хоць на хвіліну забудзь, хто ты! Няўжо не можаш?

— Паспрабую.

— Ну і добра.

— Значыць — разбудзіцельнае?

— Ага.

— Але — што?

— Пахвалі зноў, як учора...

— Сёння ж ты нахабнікаў не лупцавала? Не лупцавала! Завошта хваліць?

— А за што-небудзь!

— Нават — выдумаць?

— Прыдумай!

— Ненармальная!

— I няхай ненарма-альная!.. Ну што табе каштуе?.. Пахва-лі-і, Косцік!..

11.

Як тады ва мне спалучаліся думкі пра мужа з марамі пра другога чалавека, не ведаю. Потым думала пра гэта не раз. Відаць, тут выявілася і натура.

Калісьці з дзетдома на канікулы мяне ўзяла цётка. У Мінску яна жыла на першым паверсе. Калі цётка з мужам ішла на работу, то мяне адсылалі на чацвёрты паверх пагуляць з равесніцай. Бацькі дзяўчынкі былі вельмі строгія, бегаць нам забаранялі, дакранацца да чаго-небудзь у памяшкаіші — тым больш. I гэта была не гульня, а — пакута.

Аднойчы, як звычайна, іду на цэлы дзень да сяброўкі. Спыняюся на трэцім паверсе перад такімі самымі дзвярыма, хоць добра ведаю, што трэба ўзняцца яшчэ вышэй, дзе мяне чакае Іна, але ўмомант сябе пераконваю: мне — сюды. Званю. Ніхто не выходзіць. Узрадаваная, злятаю з лесвіцы. Са спакойным сумленнем бягу гуляць на падворак — я ж да Іны званіла, у іх — нікога няма!

Тады мне было ўсяго дзевяць гадоў, але не толькі з-за ўзросту гэтак рабіла. Наўрад ці мой равеснік-хлопец стаў бы сябе так ашукваць.

Цяпер назіраю за мацяркамі сваіх вучняў. Чаго яны толькі не выдумляюць часамі, абы выгарадзіць свайго відавочна вінаватага Колю, Пецю, Вову!.. Бацькі ў такіх выпадках кіруюцца розумам, логікай, дзе іхнія жанкі — сэрцам, жаданнямі (гэта не значыць, што мы горшыя; часта такая жанчына ані не дурнейшая і, можа быць, куды лепшая за свайго мужа!).

Адным словам, мы, жанчыны, закрываем лёгка вочы на тое, што нам нявыгадна. Ёсць сярод нас і цвярозыя, толькі, мне здаецца,— іх значная меншасць. Я такая, як большасць.

Вядома, вінаваты быў і Косця. Мог бы болей звяртаць на мяне ўвагі.

12.

Дзеці ў бакоўцы паснулі. Тося пайшла на спатканне. Я праверыла сшыткі, напісала планы, але не кладуся, чакаю мужа. Шкадую — не пайшла разам з ім.

Цікава, пра што ён цяпер піша?

Падыходжу да рукапісу, чытаю.

«Малое і вялікае

Нуклеінавая кіслата, якая знаходзіцца ў палавой клетцы чалавека, займае аб'ём у мікраскапічныя долі кубічнага міліметра. Арганізм наш развіваецца з дзвюх гамет — розных полаў. На зямлі нас — чатыры мільярды. Агульны аб'ём генетычных нуклеінавых кіслот у гэтых васьмі мільярдах гамет — два з палавінай кубічных міліметры.

Падумаць толькі: у аб'ёме дажджавой кроплі закладзена ўся матэрыяльная аснова, якая перадае генетычную інфармацыю пры нараджэнні трох з палавінай мільярдаў людзей!..»

Не паспяваю ні здзівіцца, ні захапіцца — нехта звоніць. Адчыняю дзверы.

Увальваецца п'яны Верын Барыс.

— Іры-ынка, Ір-р-р...— ледзь варочас ён языком і дыхае на мяне гарачым перагарам.— Я ц-цябе заўсёд-ды цаніў... Ты — анёл!..

Не было мне клопату!

— Барыс, позна ўжо, ідзі дамоў!

— Вера, сволач, не пускае! Ты ж, Ірачка, ан-нёл, пусці пераначаваць...

Ён дужы, што мядзведзь. Трэ нага аб нагу, скідае туфлі, адпіхвае мяне, сунецца ў пакой, валіцца на кушэтку і адразу засынае. Ад змагання з ім у мяне на руках засталося нешта аслізлае, брыдкае. Што рабіць? Хоць бы муж прыйшоў!

Барыс развёўся з Верай і прыстаў да ўдавы — старэйшай за сябе гадоў на восем. Калі вып'е, бяжыць зноў да Веры, але тая зачыняецца на ўсе замкі ды выключае святло. П'яны барабаніць у дзверы, лаецца, пакуль суседзі не выклічуць міліцыю.

Гляджу з жахам на Барыса, на яго зашмальцаванае паліто з вырванымі «з мясам» гузікамі. Няўжо гэта той стройны і элегантны прыгажун капітан, з-за якога зайздросцілі мы ўсе Верцы, калі разам вучыліся ў інстытуце?

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)