Маладыя гады
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1979
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Маладыя гады». Краткое содержание книги:
— Не ганю я вас, — усхліпнула Маня, — але не мучце вы мяне, бо i дагэтуль разам з чужымі людзьмі нямала пазласлівілі, а мне ніколі ласкавага слова не сказалі... Жыў бы Сцяпан — была б рада яму... Адзін бог ведае, колькі я папамучылася, уплакала, які лёд у мяне на сэрцы. Начала адтаваць крыху, а вы... I пра дзіця падумаць не хочаце.
— Не звальвай на дзіця, — крыкнула свякроў, сарвала з яе галавы хустку.— Валасы вунь надрала, сукенкі новыя носіш...
— Жывая ж я яшчэ! — крыкнула i Маня.— I не трэба мяне жывую без часу хаваць...
Яна пакінула свякроў на двары i пайшла ў дрывотню, каб не бачылі яе людзі, села на калодку, закрыла твар рукамі i заплакала.
Свякроў не зайшла — ці падалася дамоў, ці мо дзе стаяла паблізу i слухала.
Ды Мані было гэта ўсё роўна. Адно, што ёй было дорага, дык гэта сын, яе сіротка, які гэтаксама не зведаў мужчынскае ласкі, гадуецца самапасам...
Маня доўга плакала i не пачула, як зайшоў Салавей — стомлены, брудны ад смалы, — стаяў i слухаў, здзіўляўся спачатку, а пасля занепакоіўся. Падняў яе, спытаў:
— Чаго ты, Маня?
Яна зірнула на яго, не вытрымала, зноў захліпала, ткнулася да яго грудзей i, не сціхаючы, плакала.
— Ну, супакойся, — з пяшчотаю папрасіў ён i гладзіў яе па галаве.— Ну, сціхні... Чуеш?
Але яна не чула, не адказвала.
— Ну, не трэба. Цябе больш ніхто не будзе крыўдзіць, — ён цалаваў яе шчокі, глытаў салёныя слёзы, так i не дабіўшыся ад яе i слова, а сам гаварыў ёй тыя словы, якіх даўно ўжо, можа, не ўспамінаў, гладзіў сваёй шурпатай, як тарка, рукою яе валасы.
5
Назаўтра Салавей, як яна бачыла праз адчыненыя дзверы, прачнуўся позна. Прачнуўся i ўсміхнуўся, быў, здаецца, памаладзелы, лёгкі, дужы.
Ускочыў, адзеўся, зірнуў на канапу, дзе спаў да сённяшняй ночы i якая сёння не разбірался нанач, апрануўся i выйшаў на кухню. Расчырванелая ад агню, у светлай сукенцы з кароткімі рукавамі, без хусткі, з гладка зачасанымі валасамі, зусім, здаецца, маладая, яна зірнула на яго i ўсміхнулася, бачачы, што ён хоча нешта сказаць, а то i пажартаваць, засаромелася, успыхнула чырванню i заплюшчыла вочы.
— Маўчы! — сама падышла, прытулілася, моцна пацалавала, а пасля піхнула: — Прынясі вады... Гаспадар!
Ён усміхнуўся, узяў вядро i падаўся на двор, да калодзежа.
1973
Новы свет
За чатыры гады вайны
Нябёсы ўдосыць нагрэліся...