Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Наскрозь
Наскрозь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Наскрозь

Электронная книга - «Наскрозь». Краткое содержание книги:

Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце Знамя юности, рэдагаваў бюлетэнь Тэатральны Мінск, быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса Крыніца, штотыднёвіка Літаратура і мастацтва. З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. (Біяграфія, фрагмэнт)
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 23
Перейти на страницу:
Уздрыгваў млын. Рыпеў, хістаўся млын. Пустыя жорны роспачы палын, Тугу і крыўду, стогнучы, малолі... Калі сціхала ўсё — у наваколлі Чуваць быў голас, што шукаў спатолі: Гарбун спяваў, нячыстай сілы сын!
Быў голас нізкі, плыў над лазняком — I ад яго цягнула скразняком, Пагрозаю, трывожным прадчуваннем... I дзіўны слых прайшоў над гарадком: Гарбун спявае песні пра каханне.
Хтось надвячоркам бачыў: да млына Дзяўчына прыбягала, і яна Амаль штоночы ў гарбуна бывае.
Прамыла чутка горла гарадка, Як, з-пад стаўка рвануўшыся, Рака Сухое горла шлюза прамывае: "Не можа быць!.." "I ўсё-ткі нешта ёсць..."
Засела чутка, нібы ў горле косць: "Магчыма ўсё, калі гарбун спявае". "Якое там каханне! Смех сказаць..."
Стаў гарадок шаптацца, цікаваць, Зрабілі дзеці за млыном засаду — I высачылі Гальчукову Ванду... Што смеху тут было! Ажно да ўпаду, Да колікаў змаглі парагатаць!
Дзяўчына Гальчуковая была Прыдуркаватай. Да таго ж — страхоцце.
I ўсё ж яна была з крыві і плоці. 3 крыві, што ў гарбуна, як звон, гула.
...На горкі яблык збіў Гальчук дачку. Яе знайшлі назаўтра ў раўчуку: Паўзла па ім да гарбуна — I сілы Пакінулі... Гарбун каля магілы Стаяў наводдаль — нерушны, застылы, I з-пад ілба ўсміхаўся Гальчуку.
I страх на Гальчука напаў — бяда. Не начаваў у хаце да суда, То ў сваяка хаваўся, то ў суседкі. I гарбуна не бачылі нідзе.
Быў суд. Гарбун з'явіўся на судзе I папрасіўся выступіць як сведка.
"Як сведка!.." — так і ахнуў гарадок. Гарбун устаў, зглытнуў тугі камок, Сказаў: "Вы ўсе..." — і быццам хто замок На рот яму накінуў; Ён узмок 3 натугі і пачуў глухі смяшок, Смяшок — такі знаёмы — за спіною, I выціснуў: "...гарбатыя віною".
— Вы ўсе адной гарбатыя віной,— Ён цвёрда паўтарыў. — Віной якой? — Спытаў суддзя. — Ніякай,— Ён адказаў... I ледзьве не заплакаў, Але стрымаўся, Быццам ведаў: Час Не надышоў заплакаць трэці раз.
Праз тыдзень ён пакінуў гарадок. Агледзеў, узышоўшы на грудок, Раку і млын у лазняку і вербах. Падумаў: "Нават гэта ўжо не верне Мяне сюды..." I цягніка гудок Ударыў смыкам па напятых нервах.
Тах-тах! Тах-тах — па стыках тоўк цягнік, I знікла рэчка, гарадок — і ўзнік, Наклаўшыся на музыку расстання, Ці шум, ці шэпт: Я Тайна... Тайна... Тайна...— I шэпт ці шум той — як фанеру цвік — Пранізваў колкі смех, балючы ўскрык: "Гарбун спявае песню пра каханне!"
Ён быў у забыцці. Нібы асобна Сам ад сябе. Нібы на месцы лобным Клаў горб на плаху: "Болей не магу..." I ці жанчына, ці сама дарога Шаптала, закалыхвала: "Нябога... Я разумею... Я дапамагу..."
— Я Таня,— ранкам голас прагучаў... I пакрысе ачуньваць ён пачаў; — Я Таня,— паўтарыла правадніца.— Пара ўставаць. Прыехалі. Сталіца.
"Якая Таня?" — ён хацеў здзівіцца, Але, як нешта ўспомніў, прамаўчаў. — Я зараз. Пачакай крыху, Андрэй.
"Імя! Маё! Я сам яго забыўся",— Жахнуўся ён — і бокам да дзвярэй Пасунуўся...
На горад снег валіўся, Асенні, ранні, нечаканы снег. — Чакай, Андрэй! — I ён тады пабег. — Чакай, Андрэй!..— Яна яго дагнала, Прывыклая да таўкатні вакзала, Перахапіла: "Нас чакаюць дома..."
"Дзе — дома? Скуль імя маё вядома? Наогул: хто яна? Чаму са мной, Як са знаёмым даўнім, размаўляе?.." Пацепнула плячыма Таня: — Ой, Як холадна. Зімою павявае.— I пад руку ўзяла яго: — Бягом!
Маўчаў ён па дарозе. Калі ў дом Зайшлі і селі —ён маўчаў таксама.
Жанчына іх сустрэла. — Гэта мама...
Пілі на кухні каву з малаком — I ўсім траім было ніякавата.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)