Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 167
Перейти на страницу:

У Прусцы ўраджай збіралі да апошняга каласка. Тут жа рэшткі падбіралі каровы, коні, якіх выпускалі на пожню. Пасля жняяркі заставалася даволі высокае ржышча, якое трымала патрэбную глебе вільгаць. «Усюды свая завядзёнка», — не пераставаў дзівіцца прускавец.

У містэра Грыца — немалыя планы.

— Мінулы год мяне аблічылі,— сказаў ён, калі селі вячэраць. — Ну, але нічога. Сёлета не паддамся. З агентам па рэкламе я ўжо дамовіўся.

Лявонка бачыў, як усё ў ім напружылася — худы, маршчыністы твар, шчыльна сціснутыя губы пад абвіслымі вусамі, сухая, жылістая шыя.

— Можа, на гэты раз абысці тую «Экавіту»? — няпэўна азваўся Іван.

— Паглядзім.

Пры ўсёй нечаканасці і рызыкоўнасці сваіх планаў, фермер павінен заставацца цвярозым рацыяналістам.

— Урэшце ж не можа быць, каб на добрае не павярнула, — прамовіў Грыцько як бы самому сабе.

Амаль увесь ураджай пшаніцы ён прадаваў, але не заўсёды дамагаўся таго, чаго хацеў.

— Надаела быць аўтсайдэрам!

— Вы, тато, кожнага разу так кажаце… — пасміхнуўся Іван.

— Не, у гэтым годзе ён мяне хрэн абыдзе!

У містэра Грыца была свая мара, і ён нястомна ішоў да яе здзяйснення.

— Атрымаю грошы і адразу акцыю куплю — у Форда. Гэта надзейна!

Асоба гаспадара раскрывалася перад Лявонкам усё больш. З аднаго боку, шчырая набожнасць, з другога — прагавітае імкненне ў што б там ні было разбагацець. Лявонка сумна пасміхнуўся сваім думкам. Біблію чытае, а за цэнт удушыць можа, брата роднага са свету зжыў бы. А можа, я дарэмна пра яго гэтак думаю?

Плынь яго думак спыніў голас гаспадара:

— Заўтра кукурузу будзем касіць!

Сапраўды, кукуруза тым часам ужо паспела, ды высозная, як гай.

Назаўтра, пасля снедання, яны ўсе разам рушылі ў кукурузнае поле. Пабралі з сабой касары — ссякаць кукурузу. Жняяркі тут яшчэ не прыдумалі. Паперадзе, побач з Лявонкам ішла Анет. За імі — на нейкай адлегласці — гаспадар з сынам. Ззаду плёўся Букер.

…Сёння Анет прачнулася з першымі промнямі сонца і неяк імгненна. Прачнулася і чамусьці ўспомніла пра гэтага новага работніка, пра яго падбітае вока. Гэта ж і Пітэр там быў… Але падбітае вока, здаецца, паправілася, павесялеў «еўрапеец». Пітэр? А што Пітэр?..

У каледжы яна захаплялася творчасцю Эмілі Дзікенсан. Колькі ў ёй душы! Імпульсіўныя радкі Эмілі жывілі і разнявольвалі пачуцці, будзілі думкі, нязгоду з агульнапрынятай жыццёвай нормай. І сама спрабавала пісаць… Гатовая была падтрымаць тых сваіх сучасніц, якія ваяўніча выступалі не толькі за свабоду духа, але і цела. Пітэр — звычайны фермер, такім ён і застанецца. Перспектыва адносін з суседам яе не надта задавальняла — у марах мроіўся сапраўдны «раман». Вось лёс і падарыў ёй гэтага «еўрапейца» — так у думках яна называла новага работніка. І вось яны разам ідуць у поле…

Па праўдзе кажучы, і Лявонка не ўяўляў сябе побач з гаспадаровай дачкой, асабліва калі бачыў яе ў капелюшы з шырокімі палямі і пёрамі. Цяпер вось яна ідзе побач. У гэтым дзіўным капелюшы. Падкрэслена бесклапотная. Нават крыху гуллівая. Толькі хіба што ў вачах, зрэдку, калі прыгледзецца, свяцілася нейкая надзея ці нават просьба. І гэтыя вочы раптам здаліся такімі мілымі і даверлівымі, што ён здзівіўся. А можа, яна ад яго нейкага знака ўвагі чакае?..

А вось і кукуруза. Гаспадар паказаў, як дзейнічаць асаром, і яны прыступілі да працы. З вострым касаром у руцэ Лявонка ішоў па кукурузным полі, ад сцябла да сцябла, падсякаючы іх пад самы корань. Кукуруза ўзнімалася да трох метраў у вышыню, доўгія лісты ільсніліся пад сонцам. Тонка пах палын, які купкамі рос на ўзмежку, побач з кукурузным полем.

Анет, вядома, не касіла — не жаночая справа. Яна брала доўгія сцябліны і сцягвала іх на выцерабленае поле, у кучу. Час ад часу адрываліся ад працы, хадзілі піць ваду. І ў верасні тут такая гарачыня, як і летам, хоць ты ў пограб лезь. Але ж на полі яго няма, пограба таго. Букер чамусьці часта некуды адлучаўся, і, адчувалася, што гаспадар злуецца на яго.

Нарэшце селі перакусіць, адкрылі карзіну з сандвічамі. Анет дастала тэрмас, разліла па кубачках каву. «А ён нішто сабе, прыгожы», — падумалася ёй зноў, калі яна паглядзела на «еўрапейца».

— На, пакаштуй! — падала Лявонку чырванабокі яблык.

— Дзякуй.

Ён адкусваў ад яблыка і глядзеў уверх, у блакітную глыбіню высокага неба, у якім табуніліся белыя, бухматыя хмары. Такія, як і дома.

Перакусіўшы, зноў пайшлі брацца за касары. «Еўрапеец» крыху адстаў і не заўважыў, як яна падкралася ззаду і неяк артыстычна штурхнула яго ў кукурузную кучу. Не паспеў Лявонка падняцца, як яна ўпала на яго зверху, але ён тут жа выслізнуў з-пад яе, і цяпер яна стала ўцякаць, а Лявонка гнаўся за ёй па кукурузе. Вёрткая, не проста дагнаць. Аднак дагнаў ці, можа, яна сама прыпынілася, нялоўка ўхапіў ззаду, за плечы. Рукі дакрануліся да грудзей, адчуўшы іх хвалюючы выгіб.

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)