Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Людзі на балоце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Людзі на балоце

Электронная книга - «Людзі на балоце». Краткое содержание книги:

Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — першая частка «Палескай хронікі» — адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 160
Перейти на страницу:

"І Зайчык — хоць бы слова! Падманілі абяцанкай, ён і гатоў, перабег!"

Але думкі гэтыя прайшлі амаль без знаку перад тым вялікім і панурым, што грозна, страшна наблізілася: колькі ж абрэжуць?!

— Ету зямлю нам ніхто з неба не скіне! — гаварыў Міканор. — Ні Бог, ні цар і ні гірой, як гаворыцца ў нашай песні "Інтэрнацыянал". Цара, не сакрэт, даўно ўжэ няма, і косткі пагнілі. Як ужэ даказано, Бога і не було ніколі. А гірой цяпер — ето народ. Народ і ўстанаўлюе цяпер парадак. Народ і дзеліць зямлю так, кеб було справядліво… Дак от і мы павінны абрэзаць зямлю ў тых, у каго лішне!

Глушак аж зубы сцяў ад гэтых слоў. "У каго лішне!" Ледзь утрываў, каб не закрычаць: чуў, ведаў, што ўсё адно ніхто не падтрымае. "Лішне! Кеб табе за ето лішняе ўвесь век на тым свеце гарэць!"

— Дак от, ад такіх людзей мы павінны адрэзаць. — Голас Міканора як бы пацвярдзеў. Рашуча, непахісна абвясціў: — Ад Глушака Халімона — пяць дзесяцін!..

— Ого, распарадзіўся! — першы адгукнуўся Яўхім, які стаяў недзе ў сенцах.

Старога Глушака душыў гнеў. Ледзь адолеў задуху, раз'ятрана выціснуў:

— Ты д-даваў мне іх, ет-тыя п-пяць дзесяцін?! Што распараджаешся!

— Ето — рашэнне камісіі.

— Камісія твая дала нам ету зямлю? — крыкнуў Яўхім.

— Савецкая ўлада дала! — заявіў Зубрыч.

Глушак, ашалелы, хацеў мацюкнуцца, але ў час стрымаўся. Яўхім выбраўся з сенцаў, праціснуўся на сярэдзіну хаты — гатоў быў, здавалася, рынуцца к сталу ў бой.

— Савецкая ўласць дала, — загаварыў, закрычаў ён, — дак яна дала яе, ету зямлю, не на тое, штоб вы яе адбіралі!

— А мы і не адбіраем! Мы абразаем лішняе!

— А ты пытаўся ў мяне, лішняя яна ці не? — трасучыся, прасіпеў Міканору стары.

— Мы і так знаем.

— Як жа ето ты дазнаўся?

— З савецкага закону.

— Вельмі ты знаеш етыя законы, грамацей! — стаяў, пырскаў слінаю стары.

— Нічого! — прамовіў упэўнена і разам з гразьбою Яўхім. — На вас таксама ўправа е!

Дужы, шыракаплечы, у кепцы, хвацка ссунутай на вуха, ён павярнуўся спінаю да стала і цвёрда, рашуча, тоячы нейкую пагрозную ўпэўненасць, рушыў зноў к сенцам. Стары Глушак захінуў кажух і, чуючы, што ўсярэдзіне ўсё яшчэ дрыжыць ад гневу і лютасці, сеў. Заўважыў, як ціха стала ў хаце. Калі і трэба было ціснуцца, прэць тут у гэтай духаце, то хоць бы для гэтага моманту. Усе няхай бачаць, што ён так сабе не папусціцца, не дасць занішто абабраць сябе!

"Яўхім — маладзец: так удало выйшаў! І пра ўправу ў час сказаў! Унь як, астылі многія — усё-такі баяцца! — У Глушака зноў ажыла надзея. — Можа буць, не асмеляцца браць, адмовяцца… Сарвецца ўсё, можа?.."

Міканор сабраўся гаварыць зноў, але яго апярэдзіў Зайчык:

— Е тут няяснасць адна!

— Якая няяснасць?

— А такая. Ты, Міканорко, мабуць, прасветліш яе. Як старшыня. З зямлёю етай, заадно, Міканорко, коней не прырэжуць?

Дураслівае пытанне гэта абазвалася смешкамі, асабліва сярод моладзі, дзе Зайчык-штукар быў у не абы-якой пашане. Смяяліся не толькі таму, што ён ужо сказаў, але загадзя і таму, што яшчэ выкіне: ведалі, што Зайчык вымудрыў нешта!

Міканор, захоплены спрэчкай з Глушакамі, не адразу зразумеў дзіўнае пытанне і смяшок.

— Пра што ето вы, дзядзько?

— А от пытаюся: коней тым, каторым прыразаюць землю, не прырэжуць заадно?

Пад смешкі Зайчык растлумачыў:

— Каму, маўляў, каня. Каму — паўканя. Каму — чвэртку. Каму — хвост, а каму — грыву…

— Дзяцел, тут табе не вячоркі! — строга аб'явіў яму Дубадзел.

— Дак я і сам бачу, што не вячоркі.

— Бачыш, дык няма чаго крыўляцца. Сур'ёзнае дзело разбіраем. Ето табе не камедзія!

— А хто кажа, што кумедзія! Кумедзія — ето от уся гаворка пра землю, пра перадзел. — Зайчык не даў Дубадзелу перапыніць сябе: — Што мне тая зямля, як я, каня не маючы, усё адно абрабіць яе не магу!..

Глушак асцярожна, але задаволена кіўнуў. "Стрымаў сваё слова Зайчык, заступіўся! І таксамо — у пару!"

Ён падумаў, што трэба будзе неяк аддзячыць за гэта, каб падахвоціць на другі раз. Тут жа, праўда, адзначыў сабе: у тым, як казаў Зайчык, чулася не так жаданне памагчы яму, як боль за сваю няўдачу. Але Глушак гатоў быў дараваць гэта. Усё-такі памог…

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 160
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)