Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 178
Перейти на страницу:

—Ды ладна, стары, не перабол ьшвай маіх заслуг, — адказаў Мішук. Ён зусім не захмялеў, але быў вельмі чуйны да ўсяго — здаецца, кожнаю жылкаю адчуваў i прыгажосць вогнішча сярод ночы, вабнасць гэтых далёкіх чырванаватых сполахаў, мігатлівай у святле агню імжы. У яго душы ўвесь час жыў, непакоіўся мастак, той пакуль што не мог зразумець усяго, што бачылі вочы ды адчувала душа, але трывожыўся, непакоіўся: усё гэта просценькае, звычайнае, як само жыцце, але ва усім гэтым ёсць нешта вечнае, глыбокае, прыгожае!

Мішук стаяў, здзіўляўся.

«Вось Здзіслаў маўчыць, пазіраючы на гэтыя дрэвы, агонь, але ўсё запамінае. I гэтая ноч, гэтае відовішча ўсплыве ў яго памяці некалі пазней, можа, i ў дні тугі, тугі па лесе, вогнішчы, печанай бульбе i смажаным на ражончыку сале — i тады ён намалюе вельмі добра. Ён такі — гэты Здзіслаў».

Мішук зноў адчуў прыгнечанасць перад Здзіславам, нібы ён цяпер стаяў не побач з сябрам-аднагодкам, а з «масцітым» мастаком.

—Цяжка ў нас усё з Валяю, — прызнаўся Здзіслаў. — Абое мы — яна сваё, а я сваё — любім мастацтва, паважаем гэтую любоў, але мы зусім нейкія чужыя. Чужыя як людзі. Можа, i таму... Ну, як табе сказаць? Я табе, брат, веру, таму ўсё скажу: каторы ўжо год жывём разам, a дзіцяці мець не хоча. А я так хачу мець сына. Я хачу быць бацькам, хачу мець гэты клопат...

—Рашайце, стары, гэта ўсё самі, — разумеючы, сказаў Мішук. — Табе вось гэта, а мне, стары, можа, не менш цяжка. У мяне, стары, крызіс. Я стаю на раздарожжы: ці выйду на дарогу, ці буду блытацца i занепаду. Вось пытанне: быць ці не быць?

—Ты, браток, малюеш здорава, тэхніка ў цябе выключная, — прамовіў Здзіслаў, — але ты не ведаеш, што маляваць. Таму шукай нечага, старайся шмат-шмат маляваць. Бываюць жа дзве такія крайнасці: адзін ведае процьму чаго, што гэтага хапіла б на ўсё жыццё дзесяці мастакам, але не ўмее намаляваць, a другі ўмее маляваць, ды не мае гэткага багатага ведання. Вось i ў цябе ёсць такая закавыка... Банальшчыну гавару, але правільна...

—Гэтага я не падыму... — паківаў галавою Мішук, паказваючы на вогнішча. — Тут ужо ты — што рыба ў вадзе... Хоць ты мяне, відаць, недарэмна сюды прывёз...

Здзіслаў усміхнуўся i нічога не адказаў.

2

Назаўтра, калі Мішук прачнуўся i вылез з машыны (спачатку ён лёг спаць у мяшку на свежым паветры, але пасля, ноччу, змёрз i ўцёк у машыну), Здзіслава не было: паехаў да рэчкі.

He азірнуўся, не бачыў, але чуў, як Валя выйшла з палаткі, з гультаяватай асалодай пацягнулася, а пасля, пазяхаючы i лэпаючы рукою па адкрытым роце, запытала:

—Куды панёсся наш рамантык?

—Па ваду, — не азіраючыся, адказаў Мішук, седзячы на галлі i пазіраючы на агонь. — Будзем зараз мыцца, людзьмі станавіцца.

Валя, як ён добра чуў, крадучыся падышла, нагнулася, прытулілася да яго спіны i абхапіла рукамі, сціснула ix у яго на грудзіне.

—Добрай раніцы табе... — ціха прамовіла, цмокнула яго ў шчаку.

—Добрай раніцы, — буркнуў ён. — Як спала? Сніла сцэну, гледачоў?

—Не, спала як забітая, — адказала яна, цмокнула яго ў вуха, ад чаго ў ім балюча зашчымела, а пасля i залажыла. — I вы, кавалеры, спалі як забітыя. Хоць бы хто з вас пабудзіў...

—Ты пра што гэта? — з жартоўнай строгасцю запытаў Мішук. — Ты, замужняя жанчына?

—Ладна, стары, кінь... — сказала яна, гэтаксама з жартам стукнула яму падагнутымі каленьмі ў спіну. — Хто-хто, а я ведаю цябе, помню... Думаеш, не бачу, што ты ўсё яшчэ любіш мяне? Бачу. Толькі дарэмна злуешся, помсціш: мы можам лёгка вярнуць тое... Ну, чаго маўчыш? Не верыш? — Яна павярнула да сябе яго галаву — i ён, саромеючыся, міргаючы, мусіў зірнуць ёй у прыгожы i пасля сну твар, зноў убачыў у знаёмых вачах знаёмую гарэзнасць, той настрой, што заўсёды бывае ў яе, калі яна хоча кахаць i быць каханай.

Мішук прыплюшчыў вочы, даўся, каб яна пацалавала яго, але сам вельмі з неахвотаю адказаў на яе пацалунак, пасля выцерабіўся з яе ўчэпістых рук.

—Ты чаго? — не пазіраючы на яго, толькі прысеўшы на калені i ўткнуўшыся тварам яму ў грудзіну, спытала яна, нібы разгубілася, нібы засаромелася.

—Не трэба... — адказаў ён. — Зразумей мяне.

—Ну чаму? — прашаптала яна. — Няўжо я памыляюся, няўжо табе ненавісная?

—Не, — сказаў ён. — Ты мне вельмі падабаешся. Ты такая прыгожая, што не можаш не падабацца...

—Дык што замінае нам кахаць адно аднаго?..

—Здзіслаў...— прызнаўся Мішук.— Я зайздрошчу яму, нават парою ненавіджу яго за тое, што ён такі таленавіты, што ён так шмат робіць, так далека мінуў мяне, але я не магу яго абмануць. Яго нельга абманваць.

—Я паважаю яго як мастака, як чалавека, але не люблю... — прызналася яму i Валя. — Ды, відаць, цябе аднаго толькі i любіла... Але... Ды што гаварыць, як я не зберагла гэта каханне, на што яго... Вось цяпер i выходзіць: у цябе крызіс, я не кахаю Здзіслава, Здзіслаў пакутуе...

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)