Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Полицейские детективы » Пад страхам смерці
Пад страхам смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пад страхам смерці

Электронная книга - «Пад страхам смерці». Краткое содержание книги:

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127
Перейти на страницу:

Трэба пажыць некалькі дзён з імі... Дарэчы, там быў адзін тып, Маленькі Луі, які, калі напіваўся, а напіваўся ён кожнага вечара, грыз шклянкі і глытаў аскепкі... Ён хадзіў на парусніках да Нюфаўндленда... Паўгода ва ўсім абмежаванага, цяжкага жыцця ў моры... Ён сыходзіў на бераг з невялікімі грашыма і кожнага разу даваў сабе слова заўтра паехаць у Брэтань наведаць сваіх старых бацькоў. Аднак назаўтра валяўся п'яны што цэп дзе-небудзь у канаве ці ў камеры паліцэйскага ўчастка. Праз тры-чатыры дні ў яго не заставалася ніводнага франка, так што пра білет на цягнік думаць ужо не прыходзілася, і ён падпісваў новы кантракт, асуджаючы сябе на паўгода матроскага жыцця і ўстрымання. Маленькі Луі...* Іншыя... Дзюнкерк...

* Гэты Маленькі Луі — відавочны прататып Луі Вялікага, персанажа рамана «Порт у тумане», надрукаванага ў гэтай кнізе. (Заўв. перакладніка.)

Рубільнік уключаны. Цяпер на працягу адзінаццаці дзён я буду жыць там, мяне акружыць натоўп маіх персанажаў, ужо скажоных часам. Але гэтага мне хапае, каб зрабіць іх персанажамі рамана, паставіць іх у сітуацыю, дзе яны вымушаны будуць дайсці да мяжы сваіх магчымасцей.

Разумееце? Герой рамана — гэта любы праходжы на вуліцы, любы мужчына, любая жанчына. У кожным з нас сядзяць інстынкты, уласцівыя чалавечай прыродзе. Але мы падаўляем гэтыя інстынкты, прынамсі, многія з іх, ці то праз нашую дужа ўжо пільную прыстойнасць, ці то саромеючыся, ці то пад уплывам атрыманага выхавання, а найчасцей проста таму, што ў нас не бывае падставы даць ім волю. А герой рамана пойдзе да мяжы сваіх магчымасцей, і мая роля, роля раманіста, — паставіць яго ў такую сітуацыю, калі ён вымушаны гэта зрабіць.

Як бачыце, усё проста. І мне зусім яе трэба шукаць якую-небудзь гісторыю. Мне патрэбныя людзі, жывыя людзі ў іх атачэнні, іх асяроддзі. І невялікі штуршок, каб яны пачалі дзейнічаць...

З гэтага моманту я павінен прымушаць іх жыць. Гісторыя — гэта тое, што яны робяць, прычым я няздольны ўмешвацца ў гэта, бо ў маіх герояў, калі яны на самай справе сапраўдныя, свая логіка, і мая аўтарская логіка тут зусім бяссільная.

Аніякага плана. Некалькі імёнаў, якія я запісваю на аркушы паперы: справа ў тым, што ў мяне благая памяць на імёны. Іх узрост, нумары іх тэлефонаў, калі яны ў іх ёсць. Гэта рэальныя персанажы, і трэба забяспечыць іх поўную рэальнасць. Апрача таго, гэтыя некалькі дзён на сцяне ў мяне вісіць план горада ці мясцовасці. Чыгуначны расклад, бо ў рамане, як і ў жыцці, здараецца, ездзяць у цягніках, і трэба, каб гэта былі сапраўдныя цягнікі.

Застаецца нарэшце праца, якою я з задавальненнем займаюся: чышчу машынку да сама дробных шасцяронак, змазваю яе, запраўляю новую стужку, карацей, рыхтую машынку, каб яна стала хуткая і прыгожая, усё роўна як ёй трэба будзе браць удзел у спаборніцтве.

Вось і ўсё. Заўтра я ўстану да світання і нашча, не скінуўшы з сябе туману ночы, пайду да свайго стала, дзе, я ў гэтым упэўнены, чакаюць мяне мае героі. Праз дзве гадзіны ў мяне будзе надрукаваны раздзел роўна на дваццаць старонак, бо я сябе настроіў менавіта на дваццаць старонак. Такую норму лічу вельмі някепскай.

Цяпер я магу расчыніць насцеж вокны, пайсці прайсціся, як нармальны чалавек. Але ўсе адзінаццаць дзён, пакуль ідзе праца, людзі сустракаюць не мяне, а Маленькага Луі ці некага іншага, чыю паходку я падсвядома пераймаю, як нярэдка пераймаю і звычкі. Але, але! Ажно да чарачак «гарладзёркі» — і гэта пры тым, што я амаль не п'ю.

Вось, шаноўныя панове, усё, што я хацеў вам распавесці — проста і шчыра.

Я, як і абяцаў загадзя, гаварыў пераважна пра сябе, за што і прашу ў вас прабачэння, але, галоўнае, прашу зразумець: калі я так рабіў, дык толькі таму, што нічога іншага і не мог сказаць.

Раман — гэта не проста мастацтва, а ўжо менш за ўсё прафесія. Перш за ўсё гэта страсць, якая цалкам апаноўвае вас і занявольвае.

Нарэшце, гэта патрэба, мажліва, патрэба ўцячы ад сябе, жыць, хоць бы нейкі час, па сваёй ахвоце ў свеце, табою абраным.

І хто ведае, ці не з'яўляецца ён, раман, да таго ж, — і галоўным чынам, — спосабам пазбавіцца ад сваіх прывідаў, даўшы ім жыццё і выштурхнуўшы ў свет?

Вось, без сумнення, прычына, з якой не выбіраюць характар герояў — вясёлых ці сумных, неспакойных, змрочных ці бесклапотных.

Раман — усё гэта разам, а для таго, хто яго піша, ён яшчэ і Вызваленне.

Так што цяпер вы разумееце, што раманіст ні пра што іншае і няздольны гаварыць?

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)