Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Ролянда - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Ролянда

Электронная книга - «Гісторыя Ролянда». Краткое содержание книги:

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 144
Перейти на страницу:

Такой страшэннай казкі мы зроду ня чулі! Мы ляжалі пад коўдрыкамі, зьнямелыя з жаху, а мама, падумаўшы, што дзеткі сьпяць, ціхутка, на дыбачках, выйшла. Усю ноч мы вачэй не зьвялі й баяліся нават дрыжаць, і з таго часу слухалі толькі Пугачову ды Мадону, дый іх з асьцярогай.

FF. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра забароненыя тэмы

Аднойчы мы з брацікамі, начытаўшыся кніжак пра прыгоды ды мэдыцынскіх даведнікаў, прыйшлі да мамы й спыталі:

– Матухна, калі ты народзіш нам яшчэ аднаго браціка ці сястрычку?

Мама зьдзівілася, але было відаць, што ёй прыемна.

– Ня ведаю, мілыя мае... А навошта вам брацік ці сястрычка? – яна чакала пачуць нясьмелыя пяшчоты.

– Мы хочам пакаштаваць плацэнту!

– Што?!.

– Мы прачыталі, што ў Аўстраліі ядуць чалавечую плацэнту – бо яна багатая на вітаміны й вельмі смачная!

Да нашага зьдзіўленьня й жалю, у матухны з вачэй раптам пырснулі сьлёзы, і яна імкліва павярнулася да папы: гэта ты, ты іх навучыў! пачвара! нелюдзь! і яны вырастуць такімі самымі! І выбегла прэч. Тата пабег сьледам, суцяшаць і супакойваць, і мы пабеглі, але нам не адчынілі.

Празь некаторы час тата выйшаў і сказаў нам, што ўсё добра, мама супакоілася, але каб мы й думаць забыліся пра плацэнту. Але татухна!.. У Аўстраліі!.. Мы не ў Аўстраліі, – сказаў ён цьвёрда. У нас такое не прынята. Маме гэтая тэма непрыемная, вы ж бачылі. Яна чалавек эмоцыяў. І наогул, у кожнай асобы ёсьць забароненая тэма. Таму забудзьцеся, і кропка. Вось ажэніцеся самі, будзеце есьці плацэнту колькі захочаце. А да мамы больш не чапляйцеся. Дый навошта вам гэная плацэнта? Хадземце лепш я вам марозіва куплю. І мы пагадзіліся, і пайшлі па марозіва.

Мама потым больш ня крыўдзілася, толькі часам ласкава называла нас «мае канібалікі».

100. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра пахі

Аднойчы за вячэрай, калі чайнік бадзёра шумеў, а з тостара пругка выскоквалі падрумяненыя лустачкі хлеба, Хуліё нечакана паскардзіўся, што ад жанчын стала дрэнна пахнуць.

– Сьмярдзяць усе, адна ў адну, проста невыносна.

– А памыць? – прапанаваў Валік, нашмароўваючы булку варэньнем. – Гані іх у ванну.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)