Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 163
Перейти на страницу:

– Пасядзім трохі, дый я пайду да яго, – сказаў Мсціслаў.

– Сядзець не трэба. Паходзім.

Яны ішлі берагам. Яня ішла побач, апусціўшы вочы, абшморгвала маладую галінку вярбы.

– Мне маладой лістоты шкада. Глядзі, якая зялёная.

– I праўда. Я не буду больш.

Падышла да ўрвішча, кінула галінку ў плынь.

– Ты не думай, – Яньчыны вочы глядзелі трохі нават спалохана. – Яна ў вадзе аджыве, выплыве недзе ў бераг ды ўкараніцца. Вярба жывучая.

– Вядома, укараніцца.

I раптам Янька хліпнула.

– Вярбе можна. Чалавеку вось нельга. Як зрэжуць яго – гэта ўжо ўсё.

Мсціслаў разгубіўся.

– Нічога. Абыдзецца ўсё.

– Не... Не ўжо, відаць... Не скардзіцца Стафан, не... Памятаеш, як на вяселлі ягоным добра было?

– Заспявай тую, што тады для Марты спявала, – папрасіў ён. – Заспявай. Вось убачыш, я веру, адразу яму лягчэй стане.

– Праўда?

Янька з даверам зірнула на яго, глыбока ўздыхнула і завяла ціхенькім дрыготкім галаском:

Прыданачкі[59] – няўданачкі Шапчыце, Вы яе паціхенечку Наўчыце.

Мсціслаў ішоў і ўспамінаў радасць тых дзён: і як ездзілі па рыбу перад вяселлем, і як жартавалі з Галінкай Кахно, і як было весела. Не, нічога не магло здарыцца са Стафанам.

Няхай яна ранюсенька ўстаець, Няхай яна хатку, сенькі падмяцець, Няхай яна на вулку шумку не нясець, Няхай яна на шуметнічку пасыпе, Няхай яна і ножкамі прытопча, Няхай яна і слёзкамі прымоча.

Яны ішлі насустрач барвянаму вялізнаму сонцу, што напалову села ў затоку Дняпра. Мякка ступаў за імі стомлены конь.

– Нашы курачкі трапятлівыя разграбуць, Нашы жоначкі лепятлівыя разнясуць. – Няхай вашых курэй каршун дзярэ, Няхай вашых жонак смерць пабярэ.

Янька раптоўна ўсхліпнула і села ў траву, нібыта ў яе падсекліся ногі. Ён сеў ля яе, нясмела пагладзіў па залатых валасах.

– Ну што ты, што?

Ён узяў яе за плечы і сілком адвёў далоні ад вачэй. У вачах былі слёзы. Мсціслаў адчуў – апусцілася некуды сэрца.

– Як жа гэта нехта мог, – праз слёзы сказала яна. – Як узнялася рука на такога. Ціхі ж, рахманы. Дзіця астанецца. Ну, нічога. “Сіроцкія слёзы дарма не мінаюць. Пападуць на белы камень – камень прабіваюць”.

Мсціслаў паставіў яе на ногі. Павагаўся хвіліну і раптам асцярожна пацалаваў у распухлы, салёны ад слёз раток.

– Не трэба, – глуха сказаў ён. – Калі нават нешта і здарыцца – я цябе не кіну. Бацькам буду. Братам буду. Мужам, калі хочаш, буду.

“Не”, – моўчкі кіўнула яна галавой.

“Так”, – моўчкі схіліў ён галаву.

Стафан сядзеў на прызбе, зябка хутаўся ў чугу і праваленымі вачыма глядзеў на заліты барваю сад і на сонца, што сядала за ім. Падышоў Кандрат, але старэйшы яго нібы не заўважыў. Твар жоўты і ў плямах, позірк адсутны.

Кандрат асцярожна паклаў яму на тую руку, што ляжала на каленях (другая сціскала на грудзях адвароты чугі), двух забітых дупеляў.

Стафан памацаў рукою ржавае мяккае пер'е і скрывіў вусны ўсмешкаю.

– Шкада-а.

– Табе сёння зварым. Нічога. Ежа, браце, панская.

– Усё адно шкада.

Кандрат прысеў да старэйшага.

– Дай стрэльбу, – сказаў Стафан.

Узяў дубальтоўку сухімі, як курыныя лапы, пальцамі.

– Цяжка. Пры жыцці і страляць не любіў. Вось і сам дзічынаю зрабіўся.

I зноў Кандрата, другі ўжо раз, уразіў гнеўны выраз у вачах Стафана. Сонца ўжо ледзь круцілася, пералівалася сваім краёчкам над вадой.

– Кандратка, – сказаў Стафан, – я сёння памру.

Брат зрабіў рух пратэсту.

– Не, – сказаў Стафан. – Я ведаю. Ты не забыў?

– Не.

– Споўні. I Кроера таксама. Мне праява была – ён.

– А калі не?

– Калі нават не, то гэткую дрэнь сцерці трэба з зямлі.

– Споўню.

– Забі за сорак дзён, пакуль душа тут... Таркайлу... Каб супакоілася. А з тым не спяшайся. Усё добра зрабі. А можа, і я з таго свету прыйду, скажу, ён ці не. Каб жывую душу ўратаваць ад дарэмшчыны – адпусцяць.

– Споўню.

– Правядзі мяне, братка, да ракі. Бачыш, чырвоная...

Гнеў знік з вачэй хворага. I нават усмешка была ранейшая, як да хваробы. Успершыся на плячо Кандрату, ён устаў.

– Ну вось, блаславі вас усіх. Мне...

Нібы страціў думку.

– Ну вось... Каб вышэй... Трошачкі вышэй.

Пацягнуўся, нібы хацеў яшчэ раз убачыць раку. А потым стаў падаць так раптоўна, што Кандрат ледзь паспеў падтрымаць яго.

вернуться

59

Старыя, што прыязджаюць па маладую.

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)