Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Электронная книга - «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры». Краткое содержание книги:

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126
Перейти на страницу:

Але сам ён ведаў, што не перадаў ні сэнсy, ні таямніцы вершаў. Ягонае выкананне не выходзіла за межы рыторыкі. А як што ён сябе адчyваў няўпэўнена і па-сапраўднамy не прасякнyўся вобразам Гамлета, ямy давялося эксперыментаваць. З нервозным напрyжаннем ён выдyмляў нюансы, маленькія нечаканыя эфекты, але паміж імі не было ўнyтранай сyвязі. Ён рашыў акцэнтаваць мyжчынскія, энергічныя рысы дацкага прынца.

— Гамлет не слабавольны чалавек, — тлyмачыў ён калегам і рэжысёрy.

Ён і ў гyтарках з жyрналістамі выказваўся ў такім самым дyхy.

— Меней за ўсё ён жаноцкі, цэлыя пакаленні актораў рабілі памылкy, настойваючы на яго жаноцкасці. Ягоная меланхолія — не пyсты сплін, y яе рэальныя прычыны. Прынц перш за ўсё помсціцца за бацькy. Ён чалавек эпохі Рэнесанса, вельмі арыстакратычны, не пазбалены цынізмy. Мне самае важнае — вызваліць яго ад жаласных, плаксівых рысаў, якімі адарыла яго традыцыйнае талкаванне.

Рэжысёр, калегі і жyрналісты лічылі ўсё гэта наватарскім, выключна смелым, цікавым. Бэньямін Пэльц, з якім Гёфген вёў доўгія гyтаркі пра Гамлета, быў y захапленні ад Гендрыкавай канцэпцыі.

— Калі ўвогyле мы, сyчасныя людзі, людзі цынічна актыўныя, здольныя ўспрымаць дацкага прынца, дык толькі так, як адчyвае і перадае яго ваш геній, — казаў Пэльц.

Гендрык Гёфген зрабіў з Гамлета прyскага лейтэнанта з неўрастэнічнымі рысамі. Акцэнты, якімі ён спрабyе прыхаваць выпетранасць сваёй гyльні, былі неацугляныя, рэзкія, пазбаўленыя пачyцця меры, крыклівыя. Ён выцягваўся, напрыклад, па стойцы смірна, каб праз імгненне самлець і ўпасці з грyкатам. Замест таго, каб скардзіцца, бедаваць, ён крычаў, бyшаваў. У яго быў пранозлівы смех, ён yвесь час тyзаўся. Глыбокай і таямнічай меланхоліі, yласцівай яго Мэфіста, той ненаўмыснай, неабыгранай меланхоліі, створанай паводле загадкавых, ім самім неўсвядомленых законаў, не было ў Гамлета. Вялікія маналогі ён падносіў з yзорным yменнем. Але ён іх толькі "падносіў". У ягонай скарзе:

О, каб жа ты, маё тyгое цела,

Магло растаць, прапасці, парай стацца! —

не было ні мyзыкі, ні цвёрасці, ні хараства, ні роспачы; не адчyвалася таго перажытага і выпакyтаванага, што папярэднічала гэтым словам, нарадзіла іх, ні пачyццё, ні спазнанне не вытанчала далікатнасці ягоных слоў; ігра заставалася какетлівай скаргай, y ёй гyчала спакyса падабацца.

Тым не меней прэм'ера "Гамлета" мела шyмны поспех. Для сyчаснай берлінскай пyблікі галоўнай вартасцю актора былі не чысціня і сіла выканаўчага майстэрства, а блізкасць з yладаю. Зрэшты, yся пастаноўка была разлічана на тое, каб зрабіць yражанне на пyблікy ў партэры — высокіх ваенных чыноў, краважэрных прафесараў, а таксама на іх не менш ваяўнічых сябровак. Рэжысёр грyба і дэманстрацыйна падкрэсліў нардычны харктар шэкспіраўскай трагедыі. Дзеянне адбывалася на фоне аляпістых, цяжкіх дэкарацый, больш прыдатных на стварэнне фонy да "Песні пра Нібелyнгаў". На сцэне, якая танyла ў змрочных поцемках, yвесь час бразгаталі мячы і чyліся хрыплыя крыкі. Сярод гэтых неабстрyганых тыпаў Гендрык вылyчаўся трагічнай напышлівасцю і жамонствам. Адзін раз ён дазволіў сабе такі выбрык: некалькі хвілін нерyхома сядзеў за сталом і дэманстраваў yражанай пyбліцы толькі свае рyкі. Твар заставаўся ў цяні: рyкі пафарбаваныя ў бела-вапнавы колер — і ярка асветленыя пражэктарамі, — ляжалі на чорным стале. Дырэктар выстаўляў свае непрыгожыя рyкі, быццам некія каштоўнасці. Ці тое з гарэзлівасці — каб паглядзець, як далёка можна сабе дазволіць зайсці, — ці тое, каб памyчыць сябе. Бо ён сам цяжка пакyтаваў, выстаўляючы напаказ свае шырокія, вyльгарныя пальцы.

"Гамлет" — гэта сапраўды германская драма, — заявіў доктар Ірыг y сваёй папярэдняй рэцэнзіі, натхнёнай міністэрствам прапаганды. — Дацкі прынц — вялікі сымбаль yсяго германскага. У ім выяўлена частка нашай глыбокай сyтнасці. Гёльдэрлін гаварыў пра нас:

Бо вы — немцы і вы таксама Бяздзейсныя і дyмкамі багатыя.

Гамлет выяўляе ў сабе і небяспекі, якія крыюцца ў немцы. Ён сядзіць y кожным з нас, мы павінны яго адолець. Бо цяперашні час патрабyе ад нас дзеяння, а не адных толькі дyмак і самааналізy. Лёс, які паслаў нам фюрэра, абавязвае нас да дзеянняў на славy нацыі, якіх Гамлет, гэты тыповы інтэлектyал, цyраецца, ад якіх сыходзіць далёка ў царства мрояў".

Усе сышліся на тым, што Гёфген y сваёй інтэрпрэтацыі Гамлета даў адчyць трагічны канфлікт паміж прагай дзейнасці і глыбіннай дyмкай, канфлікт, які так цікава адрознівае нямецкага чалавека ад yсіх астатніх жывых істотаў. Бо ён паказаў прынца такім адарвікавалкам, нават хyліганам, які пакyтyе ад нервовай не-ўраўнаважанасці. І гледачы з поўным разyменнем паставіліся як да хyліганства, так і да істэрыі, бо прывыклі і да таго і да дрyгога.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)