Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры студыёзуса Вырвіча
Авантуры студыёзуса Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры студыёзуса Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Краткое содержание книги:

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124
Перейти на страницу:

— Маёй будзе баба! — раўнуў Ватман і з сілай уторкнуў шаблю ў Лёдніка. Падняў — на лязе цямнела кроў. У Пранціша ажно сэрца спынілася… А Лёднік на імгненне замёр, і раптам выгнуўся, як спружына, неверагодным намаганнем паслаў знясіленае цела наперад — і Ватман застыў, заціскаючы рукамі рану ў грудзях, у белых вачах яго было шчырае здзіўленне:

— Табе б… доктар… у балагане выступаць…

На вуснах найміта паказалася крывавая пена. Гігант зноў падняў шаблю, зрабіў крок да ворага, але захістаўся і паваліўся, як слуп. Вырвічу падалося, што зямля задрыжэла.

Лёднік упаў на калені, абапершыся рукамі, і спрабаваў аддыхацца. Пранціш падбег да свайго прафесара:

— Бутрым, ты цэлы? Куды ён цябе параніў?

Лёднік ажно не мог гаварыць… Яшчэ б — каб паглядзець на такі паядынак, лонданскія знаўцы аддалі б горы золата! Нехта падаў конаўку з вадой. Прафесар, захлынаючыся, адпіў, аддыхаўся, падняў галаву…

— Саклета?

Невысокая жанчына ў намітцы шчасліва ўсміхалася:

— Пан доктар! Я, як толькі даведалася, што вы ў бядзе і на дапамогу клічаце, адразу свайго мужа адправіла. І братоў ягоных… І бацька мой вунь там, з канём, за дрэвамі.

Лёднік, пахістваючыся, узняўся: кашуля на баку набрыняла крывёй, падобна, там слізганула наастачу шабля Ватмана.

— Дазвольце, я вам раны прамыю… Я лекі ўзяла! Як вы тады вучылі, зроблена! З крываўнікам, з драўляным алеем… І хлеб з плесняй — як жа без яго?

Доктар абцёр рукой твар.

— Значыць, ты замуж выйшла?

— Так! — шчасліва ўсміхнулася Саклета. — Пан Гервасій пасаг прыслаў… А Антось мой харошы, з дзяцінства мяне шкадаваў… Толькі раней, як у мяне нараст на твары быў, сваякі не дазволілі б яму са мной ажаніцца. Цяпер майму бацьку дапамагае на млыне. Усё дзякуючы вам, пан Баўтрамей! Павек мне не расплаціцца!

Ад сонца застаўся толькі барвовы пасак над лесам. Баўтрамей, перавязаны, апрануты, фанабэрысты, стамлёна-змрочна зірнуў на Пранціша:

— Ну што, паехалі, рыцар? Пераначуем на млыне, вунь як запрашаюць. Хопіць, нагасцяваліся ў паноў Агалінскіх… Узяліся ж яны на нашу галаву… Рамэа ды Юлія беларускага разліву… А лоб за іх падстаўляць чамусьці нам. А я стары ўжо для такой гімнастыкі.

— А як ты аказаўся тут у самы зручны момант? — пацікавіўся Пранціш.

Лёднік памацаў плячо са старой ранай, асцярожна паправіў павязку на свежай ране на баку.

— Пасля твайго ад’езду «па срэбны корд» пачуў, як ля карчмы адна дзеўка расказвала другой пра страшнага волата з чырвонымі вачыма і белымі валасамі, які на чале войска пагнаў некуды ў бок Глінішчаў. Спалучыў у думках два і два… Адправіў Саламею ў Вільню — наняў ім з малым павозку з фурманам. А паколькі, у адрозненне ад пана Вырвіча, разумеў, што сам-насам з атрадам не спраўлюся, паскакаў па дапамогу. Мужыкі наездаў таксама не любяць.

Калі Лёднік, пакульгваючы, праходзіў паўз цела Ватмана, каля якога сабраліся ягоныя найміты, што рыхтаваліся без асаблівай славы, але і без стратаў, пакінуць Глінішчы, цела раптам варухнулася, і дужая, як сталёвая, рука ўхапіла доктара за крысо, так, што той ледзь не паваліўся.

— Наш двубой яшчэ напэрадзе, доктар! — прахрыпеў Ватман. На ягоных вуснах лопаліся крывавыя бурбалкі. Лёднік вызваліўся, змрочна агледзеў ворага, якога адзін з паплечнікаў узяўся лекаваць. Працэс лячэння доктару не спадабаўся:

— Чакай, не так, — скамандаваў ён самадзейнаму лекару. — Хлеб с плесняй пакладзі сюды… Прыцісні… Так, каб паветра не праходзіла. Вось гэткім чынам… — доктар дапамог перавязаць рану, якую сам жа і нанёс. Ватман ляжаў, заплюшчыўшы вочы, ці страціў прытомнасць, ці бачыць не хацеў, як ненавісны Лёднік яго ратуе.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)