Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 241
Перейти на страницу:

Алеся смерць Казлова выбіла з раўнавагі. Хоць i мала яшчэ ведаў гэтага чалавека, хоць не зусім мог зразумець яго i цалкам згадзіцца з яго думкамі, з яго ідэямі, але меў ужо яго за добрага сябра. Лічыў: Сямён Васілевіч ды Казлоў i Чарноў на цяперашні час тыя людзі, з кім можа пагаварыць па шчырасці, хто заўсёды ўмее памагчы. I вось на табе, не стала гэтага высакароднага чалавека.

Алесь пастараўся, каб пахаваць добрага адзінокага чалавека пачэсна, даць нябожчыку прытулак на янкавінскай зямлі. Ён паклапаціўся, каб людзі (Miхайла i Пятро Чорныя) выкапалі магілу на грудку, каля адзінокай старой сасны — дрэва, што сам вельмі любіў, каб яны памылі нябожчыка i зрабілі яму дамавіну. За ўсё заплаціў свае грошы, бо ўвесь скарб, што застаўся ад Казлова, параіўшыся з івянецкімі знаёмымі, рашыў выслаць у Маскву, нябожчыкавай былой жонцы.

Айцец Фоадор адмовіўся прыйсці на пахаванне «бязбожніка», але янкавінцы, не зважаючы на бацюшкаву пагарду, прыйшлі ў Собалішыну хату, развіталіся з Казловым. Старыя пасядзелі пры ім, адпелі, пагаварылі пра яго цяжкі чалавечы лес, пра яго дабрыню, успамінаючы, калі i каму ён сказаў, парадзіў нешта добрае, маладыя i дзеці сцішана пастаялі ў парозе. Назаўтра амаль уся вёска, апрача службоўцаў, выйшла праводзіць Казлова ў апошні шлях.

Дзень надзіва стаяў пагодны, сонечны. Неба было высокае, блакітнае, ні ветрыку; вакол, на аселіцы, паплавах, узбоч дарогі, што вяла на Пруды, на дрэвах цнатліва лашчыла вочы маладая зелянота.

Казлова везлі на іхнім, Нямкевічавым кані. Алесь, калі сказаў бацьку, каб ён завёз нябожчыка, не адмаўляўся, згадзіўся з аднаго слова.

Казлоў — у сваім навейшым чорным касцюме i ў чорных туфлях, са скрыжаванымі на грудзіне рукамi — ляжаў у дамавіне спакойны. Алесь, як i астатнія, здзіўляўся: з нябожчыкавага твару зніклі пакуты, цень, стомленасць. Твар нават папаўнеў, пакруглеў, на ім заявіліся спакой, лёгкасць, i ён, твар, з вусікамі ды сівой бародкай, стаў вельмі прыгожы, малады. Раней Казлоў здаваўся нашмат старэйшым, пажылым ужо дзядзькам, а гэта ляжаў яшчэ малады чалавек.

Алесь ішоў з Чарновым услед за івяйецкімі калегамі Казлова. I тыя, i Чарноў, што ішоў побач з Алесем, здаецца, раптоўна пастарэлі, былі як старыя дзядзькі. Чарноў i ўчора, i сёння не піў, нібы шкадуючы земляка, нібы раптоўна сам збаяўшыся смерці, але цяпер i ад гэтага, мусіць, быў яшчэ болей спакутаваны. Здаецца, i яго скроні за сённяшнюю ноч пакрыліся серабром.

Алесь пазіраў на спакойны, малады твар Казлова i думаў, што той пажыў вельмі мала, не паспеў зрабіць i дзесятай долі таго, што ведаў, што хацеў ды мог. Яго ідэя была яшчэ высока ў аблоках, і, можа, яна ніколі i не спусціцца на зямлю. Дык як лічыць: жыццё Казлова было ўдалае ці няўдалае? Трэба было яму ісці якраз па гэтай дарозе ці не? Ці ацэняць яго як трэба? Будуць памятаць альбо забудуць? У спісе герояў, што не пашкадавалі свайго жыцця за светлую будучыню, будзе яго імя? Гэты ж Казлоў, не вагаючыся, аддаў усе сілы, пачуцці не для сябе i свайго дабрабыту, а для ўсёй Pacii i яе шматлікіх народаў, для чалавецтва. Ён страціў сваё самае дарагoe для нечага шчасця. Праўду, канечне, некалі казаў Чарноў: Казлоў — сапраўдны рускі інтэлігент, рэвалюцыянер. Знацца з ім, сябраваць было сапраўднае шчасце. I хто ведае, можа, каб ён жыў, дык яго i Алесевы дарогі неўзабаве i сышліся б. На ўсё жыццё. Бо няможна было не верыць у шчырасць, сумленнасць, высакародныя намеры Казлова, у новую Расію, сапраўдным сынам якой ён быў. Праўда, гэтая, мікалаеўская Расія была i для яго, рускага, неміласэрная.

Няўжо будзе несправядлівасць i Казлоў трапіць у лік «і іншыя»? Ці забылася пра яго няверная жонка, забудуцца сябры, Янкавіны, i праз дзесятак гадоў, калі прыйдзе новае пакаленне, стане яго магілка безымяннаю? Хіба мала на свеце гэткіх безымянных магілак?

Падумаў i пра сябе. Ці так ён жыве? Ці тое робіць? Ці не заблытваецца ён часамі ў жыццёвым клубку? Ці не бачыць ніякага выйсця? Колькі яму яшчэ засталося жыць? Як яго будуць хаваць? Будуць шкадаваць людзі ці збудуць з рук як гаротніка, няўдачніка? Ці застанецца ён у памяці людской? Ці трэба будзе калі ўся яго цяперашняя работа? Ці засвеціць каму агеньчык яго душы? Той агеньчык, што гарыць ад пакут!

На магілках — а яны яшчэ былі невялікія, толькi праваслаўныя — Чорныя, Алесь, Чарноў ды івянецкія высыльныя знялі труну з калёс, паставілі яе каля глыбокай панылай ямы. Людзі абступілі яе з усіх бакоў, пазіраючы на малады нябожчыкаў твар. Кабеты заплакалі.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)