Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 199
Перейти на страницу:

— Паночкі, нарайце, да каго тут можна з жалобай падысці?

— А ў якой справе? — стуліў бровы Аляхновіч.

— Пабілі нас, паночкі. Бізунамі… Жандары пабілі… ― Да іх нясмела падсунуліся яшчэ дзве — амаль у такіх жа хустках, доўгіх — да пят — спадніцах.

— Адкуль вы? Бадай, не віленскія? — пацікавіўся ў жанок Езавітаў.

— Ды з-пад Гальшанаў… Пан Чапскі прыслаў па астаткі нашага дабытку. Мы прасілі, каб злітасцівіўся, не ўсё забіраў… А яны нас бізунамі…

— Мы чулі, ― перапыніла сяброўку тая, што падышла першай, — што ў Вільні быў пан Пілсудскі і казаў бараніць бедных… — Яна падціснула вузельчык хусткі. — Дык мы й ідзём прасіць паратунку. Зусім ужо гоніць нас рэвіровы, гоніць пан, жандар, а ў камісара гальшанскага адно графы на ўме, паліцыянт жа ад яго нас выгнаў — вось мы і насмеліліся ў Вільню…

Падрабязна патлумачылі гаротніцам, як дайсці ў Магістрат, параілі затым расказаць пра сваіх мясцовых панкоў у Беларускай радзе, пажадалі поспеху — і сумна папляліся далей.

— А пра гэта ў показках не гаворыцца? — Езавітава Аляхновіч такім калюча-гнеўным не бачыў.

— Такое, — выціснуў, памаўчаўшы, — і ў рамане выказаць цяжка…

У Лукішскі астрог Аляхновіч з Езавітавым — як сябры камісіі па вызваленні вязняў-беларусаў — патрапілі з дазволу пана гарадскога камісара. У трох карпусах сярод трохсот чатырох арыштантаў большасць была беларусаў. Аляхновіч падрабязна распытваў дзяжурнага пра адзіночкі і «групоўкі», папрасіў напачатку правесці ў «цэнтралку», куды вязні патрапляюць пасля следства — і дзе ўмовы найгоршыя.

— Слухай, а табе б па гэтым замку толькі экскурсіі вадзіць! — Падзівіўся Езавітаў. — Праз што такая абазнанасць: адзіночкі, цэнтралка?..

Аляхновіч усміхнуўся, прыцішыў крок, і, калі дзяжурны крыху прайшоў наперад, патлумачыў:

— Я ж тут ажно дзевяць месяцаў прабыў!

…Езавітаў думаў, што ўжо ўсё ведаў пра сябра — яшчэ ў першую сустрэчу ў Менску на кватэры Ядвігіна Ш. Аляхновіч многа расказаў пра сябе: і пра дзеда-шляхцюка, які меў гаспадарку пад Радашковічамі, добра маляваў і граў на скрыпцы, і пра ягоны пераезд — пасля таго, як «прамаляваў» усю маёмасць — у Вільню, і пра бацьку Караля, які іграў у Віленскіх тэатрах; і пра маці, якая мусіла працаваць швачкай; і пра сваю вучобу — у віленскіх рускай гімназіі (з якой пасля шасці клясаў быў выключаны) і тэхнічным вучылішчы (якое праз год кінуў сам)… Пасля заканчэння Варшаўскай драматычнай школы — праца ў польскім тэатры, пасля — Вільня, рэпарцёрства ў газэтах і рэдагаванне гумарыстычнага тыднёвіка «Перкунас»…

…― За адзін з артыкулаў у «Перкунасе» мяне паклікалі ў суд — адразу па трох артыкулах! — дарасказваў цяпер — у Лукішках — Аляхновіч. — «За кощунство, стремление к свержению существующего строя, за оскорбление царствующей особы в печати» ды «за возложение хулы на бесплотные силы небесные»… Вось і мусіў я не ў суд ісці, а эмігрыраваць у Аўстрыю. А дачуўся, што — гэта ў 1913-м было — у звязку з трохсотгоддзем дому Раманавых аб'явілі амністыю, — назад вярнуўся. І загрымеў: не ўсе мае «пункты» абвінавачвання падпадалі пад тую амністыю! І цапнулі мяне… — некалькі хвілін прайшлі моўчкі, і калі дзяжурны адамкнуў краты-вароты вузкага цёмнага калідора, Аляхновіч, прапускаючы Езавітава наперад, дадаў: — Вось у гэтай цэнтралцы я «На Антокалі», п'есу-першынца, і напісаў…

З жахам даведаліся, што няволіліся ў Лукішках і сорак юнакоў з Дзісеншчыны, якія ўцяклі ад бальшавіцкай мабілізацыі, перайшлі дэмаркацыйную лінію — і патрапілі за польскія краты. У адной з камер сядзелі дзве дзяўчыны…

Вязні расказвалі, што атрымліваюць палову фунта хлеба ўдзень, а за два месяцы ім ні разу не мянялі бялізны…

Камісія па вызваленні вязняў-беларусаў арганізавала збор ахвяраванняў для арыштаваных. Па яе хадайніцтву справу арыштаваных беларусаў разглядала Надзвычайная камісія — у ліпені і жніўні двойчы на тыдзень яна праводзіла свае паседжанні. Выйшлі на свабоду сто восемдзесят вязняў, а турэмныя ўлады паведамлялі пра змены нормаў харчу. Для незанятых працай вязняў яна склала 1 фунт хлеба, для тых, хто «лёгка працуе» — 1,5 фунта, хто мае цяжкую працу — 2 фунты. Акром таго ўсім выдавалася снеданне і вячэра, а таксама «зупа» на абед.

Можа, пасля тога наведвання Лукішак Кастусь Езавітаў і пачне сваю кнігу «Беларусы і палякі. Дакумэнты і факты з гісторыі акупацыі Беларусі палякамі ў 1918 - 1919 гадох»?

З Пекла — у Радасць?

2 жніўня, чакаючы пачатку паседжання Цэнтральнай рады Віленшчыны і Горадзеншчыны, Аляхновіч узбуджана расказваў пра пазаўчарашні (даведаўся са спазненнем) сход Расійскага праваслаўнага камітэта. На даклад ягонага старшыні аб становішчы расіян у Вільні генеральны камісар пан Асмалоўскі адказаў, што расійскае насельніцтва Віленшчыны не можа разлічваць на матэрыяльную падмогу ўрада, але абяцаў пастарацца зрабіць для ўсіх ахвочых прапускі… на выезд у Расею.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)