Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Прысуд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Прысуд

Электронная книга - «Прысуд». Краткое содержание книги:

Прысуд
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Што ж гэта за дні, якія я праводжу? Чаму ўсё так дрэнна збудавана, што часам бурацца высозныя гмахі без ніякай вонкавай прычыны? Тады я поўзаю па руінах, пытаючыся ва ўсіх, каго толькі ўбачу:

– Як гэта магло здарыцца... у нашым горадзе... новы дом... сёння гэта пяты ўжо... падумайце толькі.

I ніхто мне не можа адказаць.

Часцяком здараецца, што людзі проста валяцца на брук і паміраюць. Тады крамнікі адчыняюць свае абвешаныя таварамі дзверы, на гнуткіх нагах падступаюцца да нябожчыка, нясуць яго ў дом, вяртаюцца, усміхаючыся ротам і вачыма і кажучы:

– Дзень добры... неба яснае... хусткі добра бяруць... вядома ж, вайна.

Я кідаюся ў дом і, некалькі разоў падняўшы і апусціўшы руку з сагнутым пальцам, урэшце стукаюся ў акенца да дворніка.

– Дарагі чалавеча, – кажу я прыязна, – да вас прыносілі тут нябожчыка. Калі ласка, пакажыце яго мне.

I калі ён неяк нерашуча хітае галавой, я кажу ўпэўнена:

– Дарагі чалавеча, я – з сакрэтнай паліцыі. Пакажыце мне хутчэй цела нябожчыка.

– Нябожчыка? – пытаецца ён, амаль абражаны.– Ніякага нябожчыка ў нас тут няма. Тут прыстойны дом.

Я развітваюся і іду прэч.

Але пасля, калі я збіраюся прайсці праз вялікі пляц, я на ўсё забываюся. Цяжар гэтае справы мяне бянтэжыць, і я часта думаю сам сабе: “Калі гэткія пляцы ствараюць проста ад няма чаго рабіць, дык чаму не будуюць вялікіх мураваных лесвіц, якія б вялі цераз пляц? Вецер дзьме сёння з паўднёвага захаду. Паветра хвалямі коціцца па пляцы. Ды шпіль на ратушавай вежы не апісвае колаў. Чаму ў гэтым вэрхале не ўсталюецца спакой? Аконныя шыбы ўсё гамоняць, ліхтарні гнуцца – не раўнуючы, як бамбук. Убранне святой Марыі на стодзе развяваецца, моцны вецер ірве яго. Хіба ніхто не бачыць гэтага? Мужчыны і жанчыны, якія павінны былі б ісці па камянях, лунаюць над імі. Калі вецер набірае дыханне, яны спыняюцца, кажуць адно аднаму колькі слоў і, кланяючыся, развітваюцца; калі ж вецер мацнее зноў, яны не могуць процістаяць яму і ўсе адначасна падымаюць ногі. Хоць яны і мусяць моцна трымаць свае капелюшы, вочы іхнія пазіраюць хітра, нібыта стаіць пагодлівы дзень. I толькі аднаму мне страшна”.

Зусім знішчаны, я адказаў:

– Гісторыя, якую вы раней апавялі пра вашую шаноўную маці і тую жанчыну ў садзе, мне ані не здаецца дзіўнаю. I не таму, што я чуў шмат падобных гісторый і быў іх сведкам – нават калі-нікалі ўдзельнічаў у іх. Тут усё натуральна. Вы думаеце, калі б я стаяў там на балконе, хіба я б не сказаў тое самае ці гэтаксама не адказаў бы з саду? Зусім звычайны выпадак.

Пасля гэтых маіх слоў ён, здаецца, адчуваў сябе шчаслівым. Ён сказаў, што я добра апрануты І што яму вельмі падабаецца мой гальштук. I яшчэ – што ў мяне прыгожы колер твару. А прызнанні робяцца зусім зразумелыя, калі іх абвяргаюць.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)