Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 198
Перейти на страницу:

Канчаткова забірала жыццё агідная багіня смерці Яга, з дзяцінства да дрыжыкаў знаёмая нам з чарадзейных казак. Той, хто хоць здалёк убачыць Ягу, страцідь мову; той, да каго яна дакранецца, непазбежна памрэ. Кашчавая, як і Пярун, вымагала крывавых прынашэнняў. Аўтар выдадзенай у 1855 годзе ў СанктПе-цярбургу кнігі «Исторические сведения о прймечательнейшйх местах в Белоруссйй» Міхаіл БезКарніловіч сцвярджае, што побач са святыняю ў гонар Перуна на Валовай азярыне ў Полацку стаяла і капйпча Ягі. Гэтыя звесткі пацвярджае наш знакаміты гісторык, этнограф і археолаг XIX стагоддзя Адам Кіркор.

У хаўрусе з Ягою зазвычай дзейнічалі аднавокае Ліха, Кадук, Карачун, а яшчэ той самы казачны Кашчэй, вядомы ўсходнім славянам, мяркуючы па былінах і археалагічных знаходках з яго выяваю, не пазней чым з IX стагоддзя. Тысячу гадоў таму ў хатах над Палатою бабулі баялі ўнукам пра гэтую каларытную асобу амаль такія ж казкі, якія чулі ў дзяцінстве мы з вамі. Можна ўявіць, як бабуля садзіла малога на калені, брала касцяны грабянец-абярог і, чэшачы ўнучку заблытаныя кудзеры, перад казкаю загадвала загадку: «Цар Канстанцін гонідь коні цераз тын».

У тагачаснага Кашчэя было не толькі прозвішча — Бессмяротны, але і забытае цяпер імя па бацьку — Трыпятовіч. Сюжэт жа і герояў мы добра ведаем. Смелы ды зухаваты хлопец вызваляе з палону ў Кашчэя царэўну, аднак, каб перамагчы паганага, трэба знайсці яго смерць. Кашчэй адно прыкідваецца неўміручым: на дне мора ці на выспе сярод хваляў ляжыць скрыня, у скрыні — заяц, у зайцы — качка, у качцы — яйка, а ў яйку — нарэшце Кашчэева смерць. Шукаючы яе, юнак абавязкова патрапіць на гасціны да Бабы Ягі. Жыве тая ў вясёлай лясной мясціне, закіданай людскімі косткамі. Ягіна хаціна абторканая дванаццаццю (відаць, па колькасці бабіных памагатых — ліхаманак) вастраколінамі, і на кожнай — па чэрапе, толькі адна пустая: чакае галаву самога героя. Апісанне сведчыць, што крыважэрная багіня смерці любіла ахвяры са сцятымі галовамі.

У 80-я гады IX стагоддзя кіеўскі князь Уладзімір Краснае Сонейка вырашыў упарадкаваць заблытаную нябесную іерархію і зрабіць веру падданых дзяржаўнай рэлігіяй. Яго воляю на дняпроўскай строме паблізу княжага хорама падняліся шэсць драўляных багоўкуміраў: Пярун, Хорс, Дажбог, Стрыбог, Мокаш і Сімаргл. Пра пяць першых мы ўжо казалі. Сімаргал вартаваў скарбы і ахоўваў святое дрэва жыцця, ад якога паходзяць усе расліны.

Полацк трапіў тады на нейкі час у залежнасць ад Кіева. Верныядзедаўскімтрадыцьшм, палачане, пэўнаж, не пагадзіліся з рэформаю, ды знешне мусілі падпарадкавацца.

Вярхоўным божышчам замест Рода князь абраў Перуна. У адпаведнасці з рангам ён меў на кіеўскім капйпчы срэбную галаву з залатымі вусамі. Богграмавержац спрыяў княжай дружыне, яго імем ваяры прысягалі Уладзіміру. Воііна, які паміраў на полі бітвы ад ранаў нябесны ўладар клікаў да сябе: «Хадзі, сыне, хадзі да палка майго Перуновага, да палка вечнага. Прытаміўся ты, і ноша на тваіх плячах цяжкая. Хадзі да палка майго, і ўбачыш там дзядоў і прадзедаў і яны ў радасці і вяселлі цябе ўбачаць. Плакалі яны дагэтуль па табе, а цяпер узрадуюцца, бо жыць ты будзеш вечна…» Ніхто тады не мог і падумаць, што зусім хутка з волі таго самага князя кіеўскіх куміраў назавуць акаяннымі, пасякуць і спаляць, а грознага Перуна скінуць у Дняпро, папярэдне намяўшы яму бакі доўбнямі.

На змену адным багам прыходзілі іншыя, аднак спрадвеку і ва ўсе часы палачане глыбока шанавалі продкаў Людзей, што перасяліліся ў вырай, незалежна ад веку, калі тое адбылося — у старасці або ў маленстве, — называлі дзядамі. Сустрэчы з імі ладзіліся колькі разоў на год.

Увесну хадзілі на магілы з ежаю і пітвом, каб падзяліцца з дзядамі радасцю сонечнае цеплыні і зямнога абуджэння. Замагільных гасцей звалі па імёнах, запрашаючы папіцьпаесці разам з жывымі. Увосень дзядоў чакалі на гасціны дома: адчынялі вокны і дзверы і сядалі за стол з багатай пачосткаю. «Святыя дзяды, ляціце сюды!» — клікаў гаспадар, і ўсе чуйна прыслухоўваліся, каб не прапусціць прыходу невідочных гасцей. Пра іх з’яўленне паведамлялі павеў ветрыку, ціхае рыпенне дзвярэй, восеньская жамярыца, заляцелая ў вакно срэбная павуцінка.

Продківерьші, штодзядоўможнаўбачыць, аледзелягэтагатрэба цэлы дзень не есці. Найсмялейшую ўдоме дзяўчыну ціжанчыну з завязанымі вачыма саджалі на ўкапаны каля печы слуп. Адтуль яна намагалася «ўгледзець» гасцей і пазнаць іх у сваім уяўленні. Рызыкантка часта палохалася і ў непрытомнасці падала долу. Існаваў і ішпы спосаб. Той, хто хацеў пабачыць душы продкаў мог выйсці ў сенцы і зірнуць у хату праз вакенца, прарэзанае над дзвярыма. Ахвочых знаходзілася няшмат, бо лічьшася, што такога смельчака дзяды ў той самы год забяруць да сябе.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)