Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политика » Дэмакратыя i этычнае жыццё
Дэмакратыя i этычнае жыццё - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дэмакратыя i этычнае жыццё

Электронная книга - «Дэмакратыя i этычнае жыццё». Краткое содержание книги:

У кнізе Клаэса Рына праводзіцца размежаванне паміж дзвюма формамі дэмакратыі. Аўтар выступае ў падтрымку канстытуцыйнай дэмакратыі, якая, на яго думку, лепшым чынам адпавядае патрабаванням этычнага жыцця. Паралельна гучыць абгрунтаваная крытыка плебісцытнай формы дэмакратыі, якая, надаючы паўнату ўлады грамадскай большасці, падрывае маральную прыроду чалавека. Кніга змяшчае тлумачэнне і крытычны аналіз ідэй Жан Жака Русо і прапануе мовы пункт гледжання на Канстытуцыю ЗША як ідэальны — на гэты час — сродак падтрымання балансу інтарэсаў маральнай супольнасці і своекарыслівых інтарэсаў. Апошні раздзел кнігі цікавы аналізам стану заходняй дэмакратыі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 57
Перейти на страницу:

Наступным крокам у распрацоўцы этычнага тлумачэння дэмакратыі павінна быць спроба вызначыць агульную форму этычнай свядомасці і дзейнасці. Якім чынам чалавек спасцігае і сцвярджае сваё ўсёпранікальнае прызначэнне? Дапушчэнне, што структураўтваральны ўплыў этычнага сумлення мае пэўную каштоўнасць, робіць такі «фармальны» падыход адначасова і аналізам сутнаснага зместу маральнасці. Аргументам гэтаму служыць тое, што этычнае сумленне выяўляецца як абмежаванне імпульсаў. Іншымі словамі, можна сказаць, што пэўны тып самаабмежавання мае маральны змест. Пасля таго, як аналіз працэсу ўсталявання маральнага парадку будзе зроблены, мы паспрабуем высветліць, як ён можа ўплываць на арганізацыю народнага кіравання. Дзеля тлумачэння такой этычнай філасофіі і яе ўвязкі з пытаннямі, што датычаць інстытутаў дэмакратыі, мы правядзем уважлівы аналіз тэорыі народнага кіравання, распрацаванай Русо. Гэты аналіз дапаможа нам выявіць шчыльную сувязь паміж этыкай і палітыкай і, што асабліва важна, упэўніцца ў сур'ёзнай маральнай заганнасці канцэпцыі плебісцытнай дэмакратыі. Карыстаючыся метадам выключэння, мы будзем скіроўваць нашу аргументацыю ў напрамку да больш лагічнай пазіцыі і завершым яе разглядам канцэпцыі канстытуцыйнай дэмакратыі. Мэта майго даследавання не ў тым, каб зрабіць з дэмакратыі ўвасабленне маральнай «казуістыкі» і прапанаваць складаны набор арганізацыйных рэцэптаў. Хутчэй, яго можна характарызаваць як пошук агульнага прынцыпу ўзгаднення патрэбнасцяў этычнага жыцця з грамадскім самакіраваннем. Фактычна за рамкамі даследавання застанецца важная і вельмі складаная задача ўжывання гэтага прынцыпу да разнастайных практычных праблем дэмакратыі.

Заўвагі

1  Arthur F. Bentley. The Process of Government (Bloomington: Principia Press, 1935), 201, 200.

2  William James. Essays in Pragmatism. Пад рэдакцыяй Alburey Castell (New York: Hafner Publishing Co., 1968), 145.

3  David Easton. The Political System (New York: Alfred A. Knopf, 1971), 177, 61, 58, 59.

4  Aristotle. The Nicomachean Ethics. Пераклад David Ross (London: Oxford University Press, 1954), 3 (1094b).

5  M. Margaret Conway and Frank B. Feigert. Political Analysis: An Introduction (Boston: Allyn & Bacon, 1972), 14.

6  Гл. Ernst Cassirer. An Essay on Man (New Haven: Yale University Press, 1962).

7  Susanne K. Langer. Philosophy in a New Key (New York: New American Library, 1951), 43 (падкрэслена ў арыгінале).

8  У змешчаным тут разглядзе адрознення чалавека ад жывёлы ў скрайне сціслым выглядзе выкарыстоўваюцца аргументы, якія больш дэталёва прадстаўлены ў наступных творах: Cassirer. An Essay on Man; Langer. Philosophy in a New Key; Max Scheler. Man's Place in Nature. Пераклад Hans Meyerhoff (Boston: Beacon Press, 1961); Arnold Gehlen. Anthropologische Forschung (Hamburg: Rowohlt, 1961); Adolf Portmann. Zoologie und das neue Bild des Menschen (Hamburg: Rowohlt, 1956); F. J. J. Buytendijk. Mensch und Tier (Hamburg: Rowohlt, 1958); J. v. Uexkull und G. Kriszat. Streifzuge durch die Umwelten von Tieren und Menschen: Bedeutungslehre (Hamburg: Rowohlt, 1956).

9  Langer. Philosophy in a New Key. 37.

10  Aristotle. The Politics. Пераклад T. A. Sinclair (Harmondsworth: Penguin Boob, 1962), 28.

11   Cassirer. An Essay on Man. 33.

12   Langer. Philosophy in a New Key. 3354, passim.

13   Cassirer. An Essay on Man. 24.

14  Reinhold Niebuhr. The Nature and Destiny of Man (2 тамы; New York: Charles Scribner's Sons, 1964), I, 72; гл. таксама 6874, passim.

15   Scheler. Man's Place in Nature. 37.

16   Paul Tillich. Morality and Beyond (New York: Harper & Row, 1963), 19.

17   Гэтыя фразы выкарыстаны Гэленам у Anthropologische Forдэе ён таксама даказвае, што ў чалавека ролю інстынкта schung, адыгрывае культура.

18 Maurice Duverger. The Idea of Politics (London: Methuen & Co., 1966), 612, passim.

19 John Dewey. The Public and Its Problems (Chicago: Swallow Press, 1954), 151. 

20   Прыклады аргументацыі такога кшталту можна знайсці ў: Anthony Downs. An Economic Interpretation of Democracy (New York: Harper & Bros., 1957) i William Riker. The Theory of Political Coalitions (New Haven: Yale University Press, 1962).

21   Frank J. Sorauf. Perspectives on Political Science (Columbus: Charles E. Merrill Books, 1965), 22.

22   Charles Taylor. «Interpretation and the Societies of Man». Review of Metaphysics, XXV (September, 1971), 4748. Аргументы супраць дыхатаміі «фактзмест» можна знайсці таксама ў: Leo Strauss. Natural Right and History (Chicago: University of Chicago Press, 1953), y асаблівасці Chap. 2; i Eric Voegelin. The New Science of Politics (Chicago: University of Chicago Press, 1952), y першую чаргу ва ўводзінах.

ЧАСТКА ДРУГАЯ
Этычнае жыццё
Раздзел III
Дуалізм прыроды чалавека

Я ўжо прыводзіў першапачатковыя аргументы на карысць таго, што палітыка павінна мець усёпранікальную маральную мэту і што існаванне сапраўды цывілізаванага грамадства немагчымае без усведамлення і вытрымлівання патрабаванняў этычнага жыцця. Ацэнка значэння гэтай высновы для дэмакратыі вымагае больш поўнага тлумачэння той тэорыі этычнай філасофіі, якую я прапаную. Больш дэталёвых адказаў патрабуюць наступныя пытанні: якую прыроду мае асноўны эталон ацэнкі якасці грамадскага і палітычнага жыцця, да якога павінны імкнуцца дэмакратыя і іншыя формы кіравання? Якім чынам асноватворны прынцып этычнага жыцця чалавека вызначае яго ўчынкі? Перад тым, як прымяняць гэты прынцып у дачыненні да дэмакратыі, яго неабходна звязаць з больш агульнымі ідэямі супольнасці і культуры.

Этычнае сумленне чалавека раней ужо вызначалася як пачуццё святой мэты, паняцце, якое атрымлівае рэлігійную інтэрпрэтацыю. Я казаў, што некаторыя хрысціяне з большай ахвотай спасылаюцца на Святы Дух. I хоць у мае намеры не ўваходзіць прыўнясенне тэалагічнай перспектывы, сумніўна, што этычнае жыццё чалавека, як яно тлумачыцца ў гэтым даследаванні, можна рашуча аддзяліць ад рэлігіі. Нават не будучы абмежаваным пэўнымі рэлігійнымі поглядамі, жыццё, якое кіруецца ідэяй усёпранікальнага духоўнага прызначэння чалавека, будзе вельмі да іх набліжацца. Адданасць этычнай мэце як вяршыні значэння і каштоўнасці можа несці пячатку этычнага абавязку накшталт таго, які звычайна звязваецца на Захадзе з пакланеннем уласнаму Богу.

Той погляд на этычнае жыццё, які я буду імкнуцца развіць у гэтым даследаванні, у істотнай ступені вынікае з хрысціянскіх традыцый, але ён таксама выкарыстоўвае класічнае вучэнне Платона і Арыстоцеля, чыя тэалогія шмат у чым адрозніваецца ад хрысціянства. Я паставіў сабе за мэту прааналізаваць маральны досвед, адначасова не кранаючы тэалагічных выкладак наконт прыроды боскае існасці, у напрамку якой чалавека непазбежна скіроўвае этычнае сумленне. Этычная філасофія — не саперніца тэалогіі. Яна захоўвае магчымасць змяшчэння элементаў этычнага жыцця ў больш шырокі кантэкст і не абавязкова пярэчыць таму, што праявы этычнага жыцця набываюць дадатковую значнасць, калі на іх глядзець з больш прывілеяванага пункту погляду боскага адкрыцця. Апроч таго, калі асноватворны прынцып этычнага жыцця чалавека з'яўляецца праявай боскае існасці, дык відавочна, што і ўвесь яго філасофскі аналіз мае тэалагічную афарбоўку.

Далейшы аналіз пабудаваны на тым меркаванні, што да пэўнага моманту, які, напэўна, немагчыма выэначыць дакладна, здольнасць асэнсавання чалавекам праяў этычнага жыцця не залежыць ад канкрэтнай рэлігіі. I хрысціянства, і будызм, і вучэнні Платона і Арыстоцеля, напрыклад, — усе прызнаюць прысутнасць у чалавека трансцэдэнтнай духоўнай свядомасці і процістаянне паміж пачуццём вышэйшага прызначэння і супрацьлеглымі схільнасцямі. Адрозненні ў тэалагічным стаўленні не перашкаджаюць ім сыходзіцца ў ацэнцы прыроды маральнай катэгорыі чалавека.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)