Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У гасцях у вечнасці
У гасцях у вечнасці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У гасцях у вечнасці

Электронная книга - «У гасцях у вечнасці». Краткое содержание книги:

Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы. А ў моры гэтым пачало тануць тое першаснае і глыбокае, адзінае і магутнае Слова, якое было на пачатку.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
Усяслаў-князь людзям суд судзіў, Гарадамі князёў надзяляў, А сам поначы, свету на здзіў, Ваўкалакам ці воўкам гуляў…

Лічыцца, што некалі існавала прыпяцкае адгалінаванне знакамітага гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”, узбоч якога былі заснаваны гарады Тураў (980), Пінск (1097), Мазыр (1155). А ўвогуле першыя пасяленцы ў басейне Прыпяці з’явіліся ў 25-м тысячагоддзі да нашай эры. Сведчыць пра гэта  адна з самых старажытных стаянак чалавека на Беларусі, якая была адкрыта каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна.

У герадотавы  часы паселішчаў у пойме Прыпяці было зусім мала. Ляпіліся яны на пясчаных пагорках-боханах сярод балот. Цягам стагоддзяў палешукі былі адарваныя не толькі ад усяго свету, але і ад сваіх супляменнікаў.  Лодка стала іхнім звыклым транспартам, лес – іхнім  надзейным жытлом, вялікая вада вызначала лад іхняга існавання. І хоць праз  вякі жылі яны “паміж пустак, балот”, “на ўзбярэжжы ракі шумнацечнай”, ды іхняе светапазнанне не было абмежаваным, не былі яны абяздоленымі жабракамі. Гадавалі скаціну, лавілі рыбу, палявалі, даставалі з борцяў мёд. Будавалі судны і сплаўлялі ў далёкія краі сваё тутэйшае дабро ў абмен на тое, чаго нельга было здабыць на  сваіх балотах, у шматлікіх азёрах і рэках, спракавечных пушчах. І няхай пушчанскі гушчар не адкрыў ім таямнічую папараць-кветку, не знайшлі яны з дапамогай яе чароўнага святла ні скарбаў, ні багаццяў, а галотай сябе не лічылі. Бо не толькі лапці ўмела плялі, а  цнатліва аберагалі і перадавалі ў спадчыну сваю непаўторную  мову, свае дзівосныя показкі, свае высокага кшталту маральныя запаветы і сваю непарушную  паляшуцкую годнасць.

Такія яны былі – герадотавы прашчуры беларусаў: будзіны і неўры, скіфы-земляробы, дзеці вады і лесу, якім выпала плаваць па таямнічым старажытным  “моры Герадота”. Такімі яны і засталіся – самабытныя і здатныя палешукі, аўтахтоны гэтага краю, выштукаваныя і загартаваныя ракой і ветрам, сонцам і пушчай, працай і песняй.

А пра старадаўнасць і унікальнасць гэтага краю сведчаць шматлікія сённяшнія запаведнікі, заказнікі, паркі, музеі, навукова-даследчыя станцыі, помнікі прыроды.

Дык ці адкрые сваю таямніцу “краіна чараўнікоў і ваўкалакаў” Неўрыда, ці набудзе рэальныя абрысы легендарнае мора Герадота?

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)