Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Пугачоўскі цырульнік
Пугачоўскі цырульнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пугачоўскі цырульнік

Электронная книга - «Пугачоўскі цырульнік». Краткое содержание книги:

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 137
Перейти на страницу:

Карлсан з Нікарагуа

23.08.2009. Сяджу ў гасцях у нікарагуанца Карласа. Успамінае пра сваё дзяцінства. Час ад часу Карласа называю Карлсанам. Ён на гэта ніяк не рэагуе, бо мы п’ём рускую гарэлку і закусваем беларускім салам. Ужо ў шостым класе Карлас пераспаў амаль з усімі настаўніцамі, пасля чаго бацькі ажанілі яго з суседчынай дачкой Хуанітай. Праз тры гады ў сям’і Карласа было трое дзяцей, ад якіх ён уцёк у партызанскі атрад, дзе і пачаў пісаць вершы. І цяпер вось ён, ветэран вайны, амаль класік нікарагуанскай літаратуры, сядзіць са мной у інтэрнаце Літінстытута, п’е рускую гарэлку, закусвае беларускім салам і ўспамінае пра сваё дзяцінства…

Дама ў чорным

25.08.2009. Літовец Леанідас любіў шампанскае. Ён яго купляў цэлымі скрынямі і прыносіў у інтэрнат Літінстытута. Піў сам і частаваў нас, сваіх аднакурснікаў. Неяк адзначыўшы з землякамі чарговае нацыянальнае свята, Леанідас пачаў самастойна працягваць святкаванне. Святкаваў цэлы тыдзень. І ў тую ноч, калі дапіваліся апошнія пляшкі шампанскага, Леанідас пастукаў мне ў дзверы: «Вітаўт! Ідзі паглядзі! Нейкая курва ў чорным ужо трэцюю ноч на нашым паверсе стаіць каля тэлефона!» Я выйшаў у калідор. Каля тэлефона, які быў у метрах дзесяці ад нас, нікога не было. «Бачыш! Стаіць!» — паказаў на тэлефон Леанідас. «Ага! Бачу! Я зараз яе праганю!» — сказаў я і пачаў лаяцца на даму ў чорным, якой не было каля тэлефона...

Каб не лез

26.08.2009. У дзве гадзіны ночы разбудзіў паляк Анжэй: «Пайшлі да Гены Суздалева. Там ужо нашы дзяўчаты нас чакаюць!» Неахвотна апранаюся і іду следам за палякам. У Гены з Чалябінска за сталом, на якім ужо стаяць дзве пляшкі «Выбаровай», сядзяць казашка Мадзіна і мая зямлячка Вера. Пасля першай выпітай пляшкі Анжэй перавёў Веру на канапу і пачаў чапляцца да яе. Я, доўга не думаючы, падышоў да паляка і, прыпадняўшы яго за грудкі над канапай, з усяе сілы ўрэзаў у нос. Пасля ўдару Анжэй стукнуўся галавой аб сцяну і аб’ехаў на канапу, як нежывы. З носа пацякла кроў. Дзяўчаты, падняўшы віскат, уцяклі з пакоя. Гена на нейкі момант разгубіўся: «Гэта ж міжнародны скандал!» Разгубіўся і я. А паляк ляжыць на канапе і не кратаецца. Гена пачаў прыводзіць у прытомнасць нашага сябра. Сяк­так ажывіў, і тут Анжэй да мяне: «За што ты мяне ўдарыў?» — «А каб да маёй зямлячкі не лез!» — адказаў я і, абняўшы Анжэя, папрасіў у яго прабачэння за разбіты нос...

Сустрэнемся другім разам

26.08.2009. З аспірантам Андрэем з Адэсы ідзём па Цвярскім бульвары. Ідзём не проста так, а разглядаем дзяўчат на лавачках і, выбраўшы якую, знаёмімся. «Гэта будзе твая»,— кажа Андрэй і піхае мяне падсесці да дзяўчыны. Саджуся, а сябар ідзе далей. Пачынаю знаёміцца. Дзяўчына вучыцца ў інстытуце і будзе займацца прагнозам надвор’я. Дзяўчына то харошая, а ўжо, яшчэ не ўстаўшы, бачу, што яна вышэйшая за мяне. Прапаную схадзіць у Цэнтральны дом літаратара і папіць кавы. Згаджаецца. Устаём. Яна за мяне вышэй на цэлую галаву. Куды мне з такой! Прайшоўшы метраў дзвесце, я, нібыта раптам успомніўшы, кажу: «Чуць не забыўся зусім! Мяне ж рэктар Літінстытута чакае! Давайце сустрэнемся другім разам. Я вам патэлефаную».

У гасцях у якутак

27.08.2009. Масква. Усесаюзны семінар маладых літаратараў. Гасцініца «Орлёнок». Мяне і Леаніда Галубовіча дзве прыгожыя маладыя якуткі запрасілі ў госці. Захапіўшы пару пляшак гарэлкі, стукаемся ў нумар да дзяўчат. Дзверы адчыняюцца і да нас кідаюцца абдымацца нашы новыя знаёмыя паэты з­пад Урала. Нейкі час мы не выстаўляем гарэлку на стол, спадзеючыся, што нашы супернікі хутка сыдуць у свае нумары. Аднак хлопцы сядзяць і не думаюць нікуды ісці. Якуткі толькі ўсміхаюцца. Усё канчаецца тым, што мы дастаём пляшкі і, выпіўшы ўсю гарэлку і крыху пашумеўшы на развітанне, пакідаем якутак рускім паэтам.

Венгр і балгарын

28.08.2009. Раніцай у гаспадарчай краме з палякам Анжэем, купляючы лямпачкі, пазнаёміліся з прадаўшчыцай. Анжэй сябе прадставіў венграм, а мяне балгарынам. Дамовіліся вечарам, калі закончыцца праца, падысці да яе і правесці дахаты. Дзяўчына была вельмі сімпатычная. Яна адна, а нас двое. Што рабіць? Я купіў пляшку гарэлкі і ў абед заглянуў да Анжэя. Паабедалі так, што Анжэй заснуў, а я а палове восьмай вечара пайшоў у краму да прадаўшчыцы, каб правесці дахаты. Прыйшоўшы, адразу прызнаўся, што я ніякі не балгарын, а Анжэй ніякі не венгр. Дзяўчыну гэта не засмуціла. І вось мы ідзём каля астанкінскага мясакамбіната да прыпынку электрычкі на Мыцішчы. Цёмна. За агароджай сабакі бягуць за намі і брэшуць. Страшнавата. Прыйшоўшы на прыпынак і дачакаўшыся электрычкі, я наважыўся было ехаць з дзяўчынай, але яна мне сказала: «Са мной не едзь, бо назад не вернешся!»

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 137
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)