Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » За здаровы лад жыцця
За здаровы лад жыцця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За здаровы лад жыцця

Электронная книга - «За здаровы лад жыцця». Краткое содержание книги:

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я - бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна - сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й парадаксальнымі высновамі.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
  БАЛЕРЫНА
Сем гадзін. Тэатар поўны гледачамі, Быццам бочка - селядцамі, людзі пільна Сочаць, як пакутна поўзае па сцэне Балерына са зламанымі нагамі. Дырыжор бязрукі, палку ўзяўшы ў зубы, Мітусіцца перад скурчаным аркестрам Эпілептыкаў і паралізаваных, Што ўхапілі канвульсіўна інструмэнты. Гледачы ўсе спрэс глухія і сьляпыя, І тэатар за часоў Напалеона Зруйнаваны безнадзейна назаўсёды. А пад стольлю на паўвыскубаных крылах Сумна лётае здань нейкай іншай здані І палохае бядачку балерыну, Балерыну са зламанымі нагамі. А са столі я крычу пра злую долю, Зачапіўшыся нагой за жырандолю, Я крычу ня ролю. Я крычу ад болю.
  ЛІСТ
Я пішу гэты ліст у ААН Каб атрымаць дазвол Забіваць сатурніян. Гэта яны, сатурніяне праклятыя, Ва ўсім, ва ўсім вінаватыя. Гэта ад іх усе пошасьці й хваробы, Усе недароды і ўсе недаробы, Ад іх усе вырадкі і ўсе ўрады, Усе прафсаюзы і гіт-парады. Гэта ад іх завёўся жук калярадзкі, Юры Шаўчук і Аляксандар Градзкі. Гэта яны пад рознымі імёнамі Плююць і сьмецяць пад антычнымі калёнамі. І я ненавіджу іх усім сваім сэрцам, Пырскаю ў іх газавымі балёнчыкамі зь перцам. А яны бываюць у форме і ў падвале (Аднойчы яны мяне нават арыштавалі), А яшчэ яны бываюць з хаерамі і з іракезамі, З устаўнымі зубамі, на катафалках і з пратэзамі, Але я бачу іх на кожным кроку, Бачу наскрозь і з кожнага боку, Гэта яны, ненавісныя сатурніяне, Атруцілі ваду ў Ціхім акіяне, І калі вы гэтага ня бачыце ў вашым ААНе, Дык можа, вы ў ім таксама сатурніяне! Я не магу вам даслаць гэты ліст. Няхай яго атрымае Грынпіс. Такі ж зялёны, Такі ж шалёны, Ён зразумее Мае праклёны Па-свойму І дасьць мне Абойму. Цалую й бяру ў абдойму. Забойца сатурніян, Нехта Напалеян.
  ДЗІЎНЫ ЗЬВЯРОК
Нейк прывезьлі ў наш зьвярынец Вельмі дзіўную жывёлу. Вочкі-сонейкі са скрыні Аглядалі ўсё наўкола. Футра зьзяла, быццам поўня Над блакітнымі палямі. Вось які зьвярок цудоўны Пасяліўся побач з намі! Толькі лапкі аб падлогу Да крыві ён абівае, І яму на дапамогу Вартаўнік не пасьпявае. Скурка тонкая празь меру І ад дотыку рукі Рвецца горай за паперу І паўзе ва ўсе бакі. А ад позіркаў цікаўных Ён сумуе і марнее, І ад розных смачных страваў На мытуху ён хварэе. Ён нагадвае камэту, Закапаную ў пясок. А чаму - каб хтосьці ведаў, Каб хоць трошкі дапамог...
  ГІМН МЭДЫЦЫНЕ
Блізка, блізка час перамогі! Мэдыцына ўратуе ўсіх. Пабяжыць упрыскок бязногі, І разумным зробіцца псых. І ніхто не памрэ ўжо болей Са шматлікіх прыгожых нас. У каханьні, скоках, футболе Будзем бавіць шчасьлівы час. Паляцім на Марс і Вэнэру, Як ня стане дзе жыць на Зямлі, Зьнішчым там і грып, і халеру (Што, дарма б мы туды прыйшлі?) Абжывем далёкія зоры, Разьліемся ня горш за моры. Будзем жыць на Кентаўры, у Рыбах, На мільёнах розных плянэт, Аж пакуль не адбудзецца выбух - ВЯЛІКІ ДЭМАГРАФІЧНЫ ВЫБУХ! - І ў выніку гэтага выбуху Не народзіцца новы сусьвет. А ў гэтым новым сусьвеце Ў нас народзяцца новыя дзеці, Толькі гэта ня страшна, бо ў ім Месца хопіць дакладна ўсім.
  КІНЖАЛ
Мне хтосьці спаць перашкаджаў. Я выцягнула свой кінжал. Ад сэрца — дзякуй! — асеціну-кавалю. Цяпер я вельмі добра сплю.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)