Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пакліканыя на родны парог
Пакліканыя на родны парог - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пакліканыя на родны парог

Электронная книга - «Пакліканыя на родны парог». Краткое содержание книги:

Артыкулы, якія склалі гэтую кнігу, аб’яднаны адной скразной думкай — нагадаць чытачам пра забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Некаторыя з іх загінулі на чужыне, у бядоце і сталінскіх лагерах. Сёння прыйшоў час паклікаць іх у Беларусь.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 40
Перейти на страницу:

У 1906 годзе Яўген Хлябцэвіч стаў студэнтам Юр’еўскага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Пецярбургскі ўніверсітэт. Тут ён рэдагаваў “Кніжны і бібліятэчны лісток” пецярбургскай газеты “Новая Русь”, дзе дапамог на яе старонках друкавацца Янку Купалу.

Будучы студэнтам Яўген Хлябцэвіч выступаў на Першым Усерасійскім з’ездзе па бібліятэчнай справе з дакладам “Развіццё бібліятэчнай справы на Беларусі”. А калі закончыў універсітэт, працаваў інструктарам Беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР у Кіеве.

У 1919 годзе наш зямляк атрымаў новую пасаду — ён стаў узначальваць бібліятэчнае аддзяленне Палітычнага ўпраўленне Рэўваенсавета РСФСР, а пасля перайшоў у Народны камісарыят асветы.

З 1943 года Яўген Хлябцэвіч працаваў у Маскоўскім бібліятэчным інстытуце, шмат пісаў, абараніў кандыдацкую дысертацыю. У Маскве і пражыў ён свае апошнія гады: яго не стала ў кастрычніку 1953 года. Час прыспешвае выдаць асобнымі кнігамі працы Яўгена Хлябцэвіча па бібліятэказнаўству, а таксама пакінутыя ім успаміны пра беларускіх пісьменнікаў і палітыкаў, якіх ён ведаў і з якімі сябраваў. І яшчэ. Адна з бібліятэк на Слонімшчыне і Бельшчыне павінна насіць імя знакамітага слонімца.

2004 г.

Слова пра Міколу Шкялёнка – гісторыка і палітыка

На Трэцім з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Мінску 4-7 ліпеня 2001 года, доктар філалагічных навук Аляксей Каўка пазнаёміў мяне з нашчадкам беларускага гісторыка і палітыка Міколы Шкялёнка Міхасём Шкялёнкам. Ніколі б сёння не падумаў, што сустрэну кагосьці са Шкялёнкаў, ды яшчэ даволі блізкага сваяка і аднавяскоўца такога таленавітага, але забытага на Беларусі чалавека. І тут надарылася прыемная нечаканасць.

Міхась Шкялёнак жыве ў Маскве, працуе генеральным дырэктарам індывідуальна-прыватнага прадпрыемства. Ён з’яўляецца актыўным удзельнікам кансалідацыйнага руху беларускай дыяспары ў сталіцы Расіі, у складзе аргкамітэта ўдзельнічаў у заснаванні Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны. Са слоў Міхася Міхайлавіча я даведаўся, што бываючы ў сваёй роднай вёсцы Пякоціна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, ён аднойчы запытаўся ў свайго дзядзькі Уладзіміра Лук’янавіча Шкялёнка, 1919 года нараджэння, пра Міколу Шкялёнка. Той і сказаў, што гэта “наш сваяк, быў вельмі адукаваным чалавекам, але ў гады вайны ён кудысьці знік і больш ніхто ніколі яго не бачыў”. На жаль, Уладзіміра Лук’янавіча ўжо няма ў жывых. Ды і хаты, дзе нарадзіўся гісторык і палітык Мікола Шкялёнак, не захавалася. На працягу апошніх 60-ці гадоў замоўчвалася і імя гэтага чалавека.

У савецкі час пра Міколу Шкялёнка ўспаміналася, як пра аднаго з актывістаў “белорусских буржуазных националистов – злейших врагов белорусского народа”(Л.Цанава. Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков. Мн.,1951. С.642-836), ці сярод “заўзятых паклёпнікаў і прайдзісветаў, якія рэдагавалі і выдавалі ў Мінску розныя фашысцкія газеты і часопісы, былі перакладчыкамі і прапагандыстамі ў апараце Кубэ”(В.Раманоўскі. Саўдзельнікі ў злачынствах. Мн., 1964. С.80.).

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)