Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Социально-философская фантастика » Я размалюю для цябе неба
Я размалюю для цябе неба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Я размалюю для цябе неба

Электронная книга - «Я размалюю для цябе неба». Краткое содержание книги:

Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
Гэта вельмі важна — зрабіць самастойна і правільна свой першы цяжкі выбар…
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Перейти на страницу:

— Так нельга! Нельга! — закрычаў Яўген, і на іх пачалі азірацца.

— А як можна? — безнадзейна уздыхнуў Анатоль.

Яўген не адказаў, пайшоў у аддзел.

10

Ніхто не адарваўся ад сваіх спраў, калі празвінеў званок, які абвясціў канец рабочага часу. У аддзеле ўсе працавалі. І толькі Яўген рашуча падняўся з-за стала, адсунуўшы ў бок прыборы.

— Да сустрэчы, сябры, — задуменна развітаўся ён і выйшаў.

Яго праводзілі ашаломленымі позіркамі.

Відавочна, навіна пра незразумелыя паводзіны Яўгена распаўсюдзілася вельмі хутка — ён адчуваў, як вакол яго ўзрастае пачуццё здзіўлення і страху. А потым адчуў насцярожанасць ахоўнікаў, калі звярнуў на пляц, да будынка Кіравання. Яго спынілі.

Яўген моўчкі, амаль урачыста, нібы выконваў незвычайны рытуал, прысеў, паклаў левую руку з бранзалетам на гладкую пліту паверхні пляца. У яго правай руцэ была заціснута важкая дэталь ад прыбора наладкі палёў.

Яўген размахнуўся і ляснуў дэталлю па бранзалеце.

Разам з аскепкамі бранзалета, што стрэльнулі ў розныя бакі, у знямелым жаху кінуліся ад Яўгена ахоўнікі. Яны ніколі яшчэ не бачылі такога надзвычайнага злачынства, амаль што святатацтва. І толькі іх старэйшы застаўся на сваім месцы. Яўген адчуў, колькі радасці выклікаў ён сваім учынкам у гэтага служакі: арыштаваць за самае страшнае злачынства перад Купалам, што можа быць лепшым для кар’еры!

Дзень пакарання смерцю прызначылі ў дзень арышту.

— Савет Кіравання не хоча смерці аднаму з разумнейшых сваіх інжынераў, — казаў Яўгену суддзя перад карай. — Скажу вам больш: Першы Кіраўнік жадае паказаць людзям сваю дабрыню і чалавекалюбства. Мы збіраемся вас памілаваць. Але для гэтага вы павінны прызнаць сваю віну, спаслаўшыся на кароткае вар’яцтва з-за напружанай працы. Акрамя таго, вы павінны расказаць, якім самотным і чужым самі сабе сталі ў той момант, калі пазбавіліся бранзалета. Г эта ўсё, што ад вас патрабуецца. Вы вернецеся да сваёй працы, паколькі яна павінна быць закончана. Праўда, жыць будзеце ў іншым месцы, і сям’ю завесці вам не дазволяць. Пакуль вам усё зразумела?

— Зразумела.

— Добра. Пасля вашага апошняга слова будзе зачытана рашэнне пра памілаванне.

Калі клетку з Яўгенам паднялі на пляцоўку перад Трубой Смерці, ён адшукаў сярод натоўпу маці. Яна плакала. Але твар яе быў напоўнены цёплым святлом любві і надзеі. Побач з ёй стаяла Ліна з сухімі вачамі.

Вяшчальнік чытаў прысуд, а натоўп перад Яўгенам у страху сціскаўся: за апошнія сто гадоў здзейснена самае страшнае злачынства супраць Купала: спроба ўтойвання і наўмыснае знішчэнне эмацыйнага бранзалета.

Потым вяшчальнік паведаміў, што Яўген можа сказаць свае словы.

Яўген не змог выпрастацца ў клетцы, таму ён проста сеў, перакрыжаваўшы ногі, чым выклікаў гул здзіўлення.

— Людзі! Я без бранзалета, таму не адчуваю вас. І вы не адчуваеце мяне. Але я скажу вам словы, якія ўсе вы зразумееце. Якія адчуеце без бранзалетаў.

Натоўп унізе здрыгануўся і заціх. І Яўген моцным, упэўненым голасам заспяваў:

Дзе неба найсіней, Пад ім злат-горад ёсць З празрыстай вострай брамаю І зорнай яскрынёй. А ў горадзе тым сад. Там красак не злічыць. Звяры там ходзяць гожыя, Што нельга і ўявіць. Адзін — агністы жаўтагрывы леў, Другі — бушлівы шматвачысты вол. А яшчэ арол там — дзіва-птушка, Златакрылая і яснавокая…

Ён спяваў у поўнай цішыні, голас яго лунаў над людзьмі, а яны там, унізе, ашаломленыя, агаломшаныя застылі, і толькі вусны ў многіх ледзь-ледзь уздрыгвалі.

— Шпрыц! Калі ўкол! — узарваў цішыню рэзкі загад.

Выканаўца прысуду за спінай Яўгена, вытарашчыўшы вільготныя вочы, стаяў нерухома, калені яго дробна трэсліся, з рукі выслізнуў і пакаціўся ўніз, у цемру Трубы шпрыц.

— Клетку пхай!

Суддзя падбег да лесвіцы, якая вяла да пляцоўкі на Трубе Смерці, блытаючыся ў доўгім плашчы, пачаў караскацца на верхатуру. За ім кінулася некалькі ахоўнікаў, якія палезлі следам.

І тут з натоўпу вырваўся дрыжачы дзявочы голас:

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)