Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Тут - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тут

Электронная книга - «Тут». Краткое содержание книги:

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэхаславакію, Заходні Берлін.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 46
Перейти на страницу:

* * *

Да скону галіне хістацца, Няішач? Мне з зайздрасцю не развітацца, Хоць плач.
Зайздрошчу (напэўна, я хворы?) Ўсяму. I сэрцу ні ўцехі, пі зморы — Майму.
Я гіну, а зайздрасць не гіне — Шкрабе. Я нават зайздрошчу, галіна, Табе.

Я I ВЕЦЕР

Я чакаю, I вецер чакае са мной. Ён — то ўверсе, то ўнізе. Ланцужком Ён пагойдваецца за сцяной I пазвоньвае па карнізе.
Я кахаю, I вецер кахае цябе, Адзіноту трывае... Патухаюць На мяккім ягоным гарбе Іскры позніх трамваяў.
Я спяваю, I вецер таксама пяе. Каля нашага ложка Ён сагрэе Халодныя пальцы свае У сукенцы тваёй і панчошках.

* * *

Усё — падман, усё — падман, I толькі не падман — каханне! Я напісаць хачу раман Пра абяцанне-спадзяванне.
I той раман, і той раман Пачну, як гэтае прызнанне, Што ўсё — падман, усё — падман, I толькі не падман — каханне.
Я напішу, я напішу Не проста добра, а выдатна, Але ж я вас не ўзварушу Ні першай сцэнай, ні астатняй.
Няўжо таму, што мой раман Пачаўся з гэтага прызнання, Што ўсё — падман, усё — падман I толькі не падман — каханне?
А вы мне скажаце: «Раман Пра спадзяванне-абяцанне Сам па сабе і ёсць падман... Раманы ж пішуць пра каханне».

* * *

Пярун блаславіў твае ўцёкі — Высокі і добры наўздзіў — Твае завушніцы, пярсцёнкі I твой ланцужок блаславіў.
Але навальніца пужала, Святло вынішчала з душы — Ты жонка, ты жонка чужая. I муж я таксама чужы.
Яшчэ твой прыход нечаканы Былой не вяртаў цішыні — Не будзеш, не будзеш каханым I сам не палюбіш ані.
Аднак — за раптоўны давер мне, За клопаты «не назусім», Адшпільваю гузічак верхні На плашчыку чорным тваім.

* * *

Прыгожая жанчына побач — Я забываю пра сям'ю. Благога тут, на першы погляд, Не бачу і не прызнаю,—
I на другі, на трэці погляд... I толькі ўсё ж у нейкі міг Сумненні одумам напоўняць I зрок мой стомлены, і слых.
Не рады я сумненням гэтым! Наканаваныя заўжды Яны звычайнаму паэту На ўсе ягоныя гады.
Прабач, прыгожая жанчына, Што я сцішаю свой парыў, А вось Ясенін — малайчына! Ён так ніколі не рабіў.

* * *

Калі за пакуты свае Ты грошы займеў неблагія, А дні праляцелі твае, Найлепшыя дні маладыя —
Падумай, што лепей тады: Піць квас і на грошы маліцца, Ці з гэтай жыццёвай нуды Машыну купіць і разбіцца.

ПЛЯШКА

Пляшку выпілі, а потым Кінулі пад плот. I яна ляжыць пад плотам Тыдзень, месяц, год.
Той памёр, хто пляшку кінуў, Той памёр, хто піў. Паваліўся плот на гліну I дарэшты згніў.
Пастарэлі сонца й месяц — Свецяць як калі. Запусцелым гэтым месцам Цені паплылі.
Іх не разглядзела гліна, I не ўбачыў плот Ценяў гонкі і глыбінны Чалавечы ход.
Але вока пляшкі прагна Зіркнула імгле, Слёзы выступілі раптам На зялёным шкле.
Слёзы вымякчылі гліну — Той плыве, хто пляшку кінуў. Слёзы на зялёным шкле — Той, хто піў, плыве.

PARIS

Парыж, у якім я не быў. Мне сніцца невыпадкова — Падпаў пад ягоны уплыў Мой дух местачковы.
Са школкі, з дзяцінства яшчз Я памятаю загадку Пра сена, якое цячэ, Якому ў агні анігадкі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)