Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Навелы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Навелы

Электронная книга - «Навелы». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 141
Перейти на страницу:

Але ўжо назаўтра, ледзь толькі ён устаў з-за стала і вярнуўся ў свой пакой, у дзверы пастукалі. Рассеяна адарваўшы вочы ад газеты, ён прабурчаў: «Заходзьце!» І вось пачулася цяжкае шарканне ненавісных крокаў, якія ўвесь час сніліся яму. Калі Крэсчэнца, худая, уся ў чорным, увайшла ў пакой, барон жахнуўся: на яго глядзеў абцягнуты скураю, бледны як палатно твар, хутчэй падобны на гіпсавую маску нябожчыка. Убачыўшы, што яна пакорліва спынілася на краі дывана, барон, разам са страхам, адчуў і нешта накшталт жалю да гэтай душэўна растаптанай істоты. І каб схаваць міжвольную збянтэжанасць, ён прыкінуўся, што нічога не ведае.

— Ну, што табе, Крэсчэнца? — спытаўся ён.

Аднак, наперакор яго намеру, бадзёрага, сардэчнага тону не атрымалася, пытанне прагучала холадна і злосна.

Але Крэсчэнца стаяла нерухома, утаропіўшы вочы ў падлогу. Нарэшце яна прагаварыла адрывіста, быццам нагою штосьці адштурхоўвала ад сябе:

— Камердынер звольніў мяне. Ён сказаў, што вы распарадзіліся даць мне разлік.

Барон, непрыемна ўражаны, устаў з места. Ён не чакаў, што гэта здарыцца так хутка. Не ведаючы, што адказаць, ён пачаў заіклівым голасам гаварыць наўгад першае, што яму прыйшло ў галаву: што ўсё было крыху перавялічана, што ёй трэба лепш ладзіць з другімі слугамі, і таму падобнае глупства.

Але Крэсчэнца нерухома стаяла перад ім, не адводзячы вачэй ад дывана. Са злоснаю ўпартасцю, з прыўзнятымі плячамі і нізка апушчанаю галавою, быццам бык з настаўленымі рагамі, яна як бы не чула прымірэнчых баронавых слоў і чакала аднаго слова — але гэтага слова не было. І калі ён стомлена змоўк, адчуваючы прыкрасць ад таго, што яму прыходзіцца разыгрываць непрывабную ролю ашуканца перад служанкаю, Крэсчэнца зацята маўчала. Нарэшце яна вымавіла з намаганнем:

— Я толькі хацела ведаць: пан барон сам даў даручэнне Антону звольніць мяне?

Пытанне прагучала жорстка, раздражнёна, груба. Барон, і так ужо расхваляваны ў глыбіні душы, адхіснуўся, нібы яго штурхнулі ў грудзі. Што гэта — пагроза? Яна кідае яму выклік? І адразу ўся яго маладушнасць, увесь яго жаль як рукою зняло. Агіда і нянавісць, якія доўга збіраліся ў ім, прарваліся ў гарачым жаданні раз і назаўсёды пакласці ўсяму гэтаму канец. Ён раптам крута перамяніў тон і з тою дзелавітаю халоднасцю, да якой яго прывучыла служба ў міністэрстве, суха пацвердзіў: так, так, зусім правільна, ён сапраўды дазволіў камердынеру самастойна вырашаць усе гаспадарчыя справы. Ён асабіста, вядома, жадае ёй дабра і нават паспрабуе адмяніць звальненне. Але калі яна і далей будзе ўпарціцца і не хоча жыць у згодзе з Антонам, то ён, так, ён вымушаны адмовіцца ад яе паслуг.

Барон змоўк і, сабраўшы ўсю сваю волю, утаропіў у Крэсчэнцу строгі, рашучы позірк з цвёрдым намерам не даць сябе запалохаць якім-небудзь скрытым намёкам ці фамільярным словам.

Але ў вачах Крэсчэнцы, якія яна нясмела падняла на барона, не было і ценю пагрозы: так глядзіць смяротна паранены звер, калі на яго з-за кустоў кідаецца зграя ганчакоў.

— Дзякуй… — сказала яна ледзь чутна. — Я пайду… я не буду болей дакучаць пану барону…

І, згорбленая, не аглядваючыся і цяжка цягнучы нягнуткія нязграбныя ногі, яна павольна выйшла з пакоя.

Увечары, прыйшоўшы з тэатра, барон падышоў да пісьмовага стала, каб прагледзець пошту, і раптам заўважыў нейкі незнаёмы чатырохвугольны прадмет. Ён запаліў лямпу і ў яе святле пазнаў драўляную шкатулку, якія робяць вясковыя майстры. Яна не была замкнёная, і барон адчыніў яе: там, у бездакорным парадку, ляжалі несамавітыя падарункі, якія Крэсчэнца атрымала ад яго за ўвесь час: некалькі паштовак, пасланых з палявання, два білеты ў тэатр, сярэбраны пярсцёнак, крэдыткі, складзеныя акуратным прамавугольнікам, і маментальная фатаграфія, зробленая ў Ціролі дваццаць гадоў назад; Крэсчэнцу, відаць, спалохала ўспышка магнію, і на здымку позірк у яе быў такі ж змучаны і пабіты, як сёння ў час іх развітання.

Крыху азадачаны, барон адсунуў убок шкатулку і выйшаў у калідор, каб спытацца ў камердынера, чаго гэта рэчы Крэсчэнцы апынуліся ў яго на стале. Камердынер ахвотна пайшоў за сваім ворагам, каб атрымаць патрэбныя тлумачэнні. Але Крэсчэнцы не было ні на кухні, ні ў пакоях. І толькі назаўтра, калі ў рубрыцы здарэнняў ранішняй газеты з’явілася паведамленне, што жанчына гадоў пад сорак кінулася ў ваду з моста цераз Дунайскі канал і пакончыла жыццё самагубствам, яны абодва зразумелі, што не трэба болей пытацца, куды дзелася Лепарэла.

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 141
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)