Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 178
Перейти на страницу:

За драбналессем, якое ўжо высыхала ад ранішняга, але вельмі цёплага сонца, пачалося знаёмае канюшыннае поле, дзе ласяня з маці не раз ласаваліся смачнаю травою, калі не было надта горача, то i ляжалі, адпачывалі, напіўшыся вады ў блізкай рэчцы i вяртаючыся ад яе ў лес.

Хутка яны цяпер падышлі да зарослай кустамі, аерам старой рэчкі, дзе закіданая гніллём вада была нясмачная, абагнулі яе i апынуліся ля амаль безбярэжнай, стромкай новай рэчкі-канавы, дзе яны пілі золкам ці зусім познім вечарам плыткую смачную ваду, за якой — у цемнаватай зелені i сярод мноства дамоў — чуліся тыя знаёмыя галасы. Яны з маці часта стаялі тут, на беразе, i з вялікай цікавасцю глядзелі туды, гадаючы, што там за жыццё...

Носчык прайшоў берагам i апынуўся ля кладкі, неакораных, але гладкіх зверху жэрдак, перакінутых з аднаго берага на другі. Ступіўшы, ён пагойдаўся i паволі, калышучыся, бокам падаўся на другі бераг, дзе яно ні разу не было: страх i боязь за сваё жыццё праходзілі, але незнаёмыя мясціны з дзіўнымі галасамі, з дзіўным, не лясным, пахам, таемная будучыня так расхвалявалі, што ад усяго гэтага ўзрушэння заслязіліся вочы i пачалі падаць з ix на зямлю буйныя кроплі...

2

Ляснік, прыйшоўшы дамоў не вуліцай, а сценкай, праз загадзя адчыненыя жонкай дзверы ўнёс ласяня ў хату, за парогам якой стаяла вялікая печ, дзе шугала полымя i кіпела вада ў гаршках. Тут стаяў зусім незнаемы для ласяняці дух, якім яшчэ там, у прылеску, пахнуў гэты чалавек.

Ласяня апусцілі i палажылі ў кут на цвёрдую падлогу, а сам носчык разагнуўся i памахаў, мусіць, здранцвелымі рукамі.

—Дзе ты яго ўзяў?— спытала невысокая поўненькая гаспадыня.— Такое ж яшчэ малюсенечкае...

—Падабраў у Кавалёвым бары, — адказаў муж, высокі, плячысты, сярэдніх гадоў мужчына.— Ваўке зад парвалі, а матку, відаць, уходалі. Каб яшчэ з гадзіну якую, то i яму капцы былі б: крывёю сышло... Трэба спіртам абмыць рану ды падбелам прыкласці. Схадзі ты, Маня, нарві...

—Божа, ты мой божа!— пабедавала гаспадыня, збіраючыся выходзіць на двор.— Гэтакае маленечкае, колькі яшчэ там пажыло, a ўжо такі боль... Хай яе з такой доляй!.. Хоць дзікі звер, але як шкода...

Жанчына, накульгваючы, падалася з хаты, а мужчына падышоў да ляжанкі-печы, палэпаў па ёй, намацаў белую анучу, трасянуў яе, што пасыпаўся пыл, пагамтаў у руках, падышоў да вузкай высакаватай шафкі, адцягнуў верхняе шкло i дастаў бутэльку, у якой напалавіну было празрыстай вадкасці. Адкаркаваўшы зубамі бутэльку, ён лінуў з яе на анучку, якая ўвачавідкі памакрэла, што з яе ўпалі долу кроплі, запахлі незнаемым хмелем — намнога мацнейшым, чым пахне паслядажджовы лісцяны лес.

Паставіўшы на месца бутэльку, мужчына падышоў да яго, ласяняці, нагнуўся i прыклаў халодную анучку да раны — ад чаго яго сцягно, здаецца, апалілі агнём.

Яно дзіка замукала, спрабавала ўскочыць, але ляснік паклаў другую дужую руку на спіну i прытрымаў, супакойваючы: «Ну, пацярпі, маё цялятка, папячэ яшчэ троху i сціхне!..» — i вадзіў ды вадзіў, выціраючы, латкаю па ране i вакол яе, раз за разам перакручваючы анучку, хаваючы ў сярэдзіну камячка крывяныя плямы. Выціраў, трымаў спіну i сам ад нечага крывіўся, робячы зусім маленечкія вочкі.

Ласяня моцна-моцна заплюшчыла вочы i зайшлося ад болю, ад якога закалола ў скроні, думала, што вось то ўжо напраўду наступіў канец. Але пасля — i нават нечакана — боль пачаў паціху слабець, пакідаючы толькі пра сябе напамінак, шчымлівы зуд, — i здалося, што параненая нага, якая торгала, палягчэла, стала лёгкая-лёгкая. Мужчына гладзіў яго па галаве, шыі — i яно сцішылася, ткнулася галавою да цвёрдага долу, стомлена, але з палёгкаю заплюшчыла вочы, адчуваючы, што будзе жыць, што небяспека праходзіць, прападае, а замест яе прыплывае спакой ды суцяшэнне, што стала менш балець, а пасля раптам захацелася есці: сёння маці не паспела яго пакарміць з-за ваўкоў, збегла недзе з поўным вымем, якое цяпер, можа, пырскае на зямлю... Ад успаміну пра цёплае салодкае малако ў ласяняці сабралася ў роце сліна, i тая, якую не паспела пракаўтнуць, пацякла на ніжнюю губу...

—Ці не естачкі ты хочаш?— лагодна запытаў ляснік.— Зараз знойдзем табе малачка, напоім, каб падужэў, — i адышоўся да белай шафкі.

Адчыніў дзверцы, узяў з налічкі збанок, трымаючы яго вялізнай рукою за горлачка, пакруціўся, нешта шукаючы, пасля ўзяў міску, наліў у яе малака i паднёс, даў ласяняці. Яно пачула знаёмы малочны пах (хоць ён быў не зусім такі, як у мамы-ласіхі), але адразу ткнулася ў міску ды так няўдала, што свежае, відаць, яшчэ нядаўна надоенае, малако залілося ў ноздры, ад чаго прыйшлося некалькі разоў фыркнуць i апырскаць чалавека ды падлогу.

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)