Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Подых навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Подых навальніцы

Электронная книга - «Подых навальніцы». Краткое содержание книги:

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 215
Перейти на страницу:

Па тым, як ён ішоў, як стараўся не сустракацца позіркам, Апейка адчуў, што Кудравец выйшаў не абараняць яго. Кудравец стаў край сцэны, ускінуў галаву, нагадваючы раптам плыўца, што зараз кінецца ў ваду. Набраўшы паветра, ён i кінуўся ў спрэчку: перш за ўсё напаў на камсамолку Міхаленка за яе ідэйна непрадуманую заяву, нібы чыстка партыі неабавязковая для ўсіх партыйцаў. У партыі ўсе роўныя, сказаў ён, i чыстку абавязаны прайсці ўсе, знізу да самага верху. Таму заява гэта Міхаленкі — памылковая, i райком камсамола ў прынцыпе асуджае яе. Апошнія словы Кудравец казаў ужо Галенчыку, i Галенчык слухаў яго з сур’ёзнай мінай; стрымана кіўнуў, што прыме заяву гэту да ведама.

— Цяпер — пра таварыша Апейку… — Голас яго апаў, ён перавёў дыханне, гатовы, здаецца, уздыхнуць. Хоць Кудравец быў наперадзе i Апейку бачылася толькі патыліца ды трохі шчака, ён заўважыў, што той няёмка шукае некага. Вось — знайшоў. Башлыкова. Цяперашняга свайго настаўніка. Апейка востра сачыў, неспакойна i як бы раўніва: Кудравец быў яго вучнем. Не хто іншы, ён, Апейка, заўважыў, прапанаваў вылучыць Кудраўца ў райком, ён падказаў паслаць яго на вучобу. Сам вучыў яго, дзяліўся ўсім, што было ў душы; вучыў, пакуль не паявіўся іншы настаўнік. Цяперашні. "Kaгo ж ты вылучыў i вывучыў?.." — прайшло раптам цяпер у галаве. Кудравец зноў набраў паветра i як бы нырнуў: — Таварыш Апейка… ніхто не стане адмаўляць… зрабіў нямала. Ніхто не сабіраецца скрываць: таварыш Апейка — чалавек працавіты i… старанны. Тут я магу далучыцца да таварыш Міхаленка. Таварыш Апейка стараецца працаваць. Як на сваёй пасадзе старшыні райвыканкома, так i ў бюро райкома. Ён выконвае даручэнні, якія яму даюць як члену бюро. — Усё гэта, асцярожлівае, нясмелае, Апейку чулася, нібы прадмова да іншага, галоўнага, якое Апейка чакаў з раптоўнай, пільнай цікаўнасцю. Ён не памыліўся. Адразу за гэтым тон Кудраўцовага голасу пацвярдзеў: — Мы не сабіраемся скрываць тое добрае, што было. Але — мы i не павінны заплюшчваць вочы на тыя недахопы, якія ёсць. А яны ёсць у таварыша Апейкі. І — немалыя. І тут трэба сказаць гэта не тоячыся. Бо чыстка — гэта не бяседа за сталом са ўсякімі пачастункамі, дзе сябры хваляць адзін аднаго ды абдымаюцца. На чыстцы трэба чысціць, счышчаць усялякія наросты. І тут мы павінны, не тоячыся, сказаць, што ў таварыша Апейкі ёсць вялікія недахопы. Перш за усё, трэба сказаць адкрыта, у таварыша Апейкі не заўсёды хапае бальшавіцкай прынцыповасці. Таварыш Апейка, трэба прама сказаць, нярэдка траціць класавы крытэрый у рабоце.

— У чым гэта выражаецца? — ухапіўся Галенчык узняў галаву.

Кудравец азірнуўся: Галенчык патрабаваў суровага смелага адказу.

— Ён, таварыш Апейка, вельмі добры… — Кудравец хацеў схаваць ніякавасць, адвярнуўся к зале, загаварыў знарок голасна: — Мы жывём у вялікі, але суровы час. Нас акружаюць i справа i злева ворагі, i нам трэба быць пільнымі i бязлітаснымі. Нам нельга папускацца, быць добрымі. Нам трэба быць бязлітаснымі. Каб вораг здалёк нас баяўся, адчуваў нашу непахіснасць…

— Чаму ж ён, таварыш Апенька, добры такі? — зноў перабіў Кудраўца Галенчык. Перабіў строга, непрыхільна; з нейкім пагрозным, улавіў Апейка, намёкам. Тон быў такі, што Галенчык ведаў прычыну "дабраты": "добры" — ён вымавіў моцна, насмешліва; Галенчык пытаўся, каб падказаць прычыну другім.

— Ён добры, па-мойму, проста… ад прыроды… — сказаў Кудравец.

— Ад прыроды!.. Гледзячы што разумець пад гэтаю — пры-родаю! — Галенчык насмешліва, бліскуча-халоднымі вачыма павёў па зале. — Пры-рода розная бывае!..

— Радзіўся такі…

Галенчык вельмі зразумела — наіўнае дзіця! — пакруціў галавою. Кудравец зноў загаварыў, спачатку няёмка: Апейку былі відны чырвоная шчака i чырвонае вуха; потым — смялей, галасней, як бы стараючыся вярнуць сабе годнасць. Ужо рэзка напаў на Апейку за тое, што заступіўся за былога афіцэра Гарошку, дабіваўся вярнуць яго ў школу; патрабаваў, каб Апейка неадкладна парваў усялякія сувязі з братам, паказаў i тут цвёрдасць i прынцыповасць…

Голасна закончыўшы гаварыць, ён знарок бадзёра хацеў сысці, але Галенчык яшчэ затрымаў яго:

— Што вы прапануеце наконт таварыша Апенькі?

— Я прапаную!.. — голасна i бадзёра сказаў Кудравец, мімаволі павёў гюзіркам на Башлыкова. Як бы шукаў парады. — Я прапаную, — яшчэ павысіў голас Кудравец, хаваючы кволасць, — указаць таварышу Апейку… што ён павінен канчаткова парваць са сваімі сваякамі ўсялякія сувязі!.. А на пасту займаць цвёрдую класавую, бапьшавіцкую лінію!..

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 215
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)