Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 167
Перейти на страницу:

Каля карашка тырчалі закладкі — на адной з іх ён і раскрыў фаліянт, асядлаўшы нос акулярамі:

— Адкравенне Іаана Багаслова, Апакаліпсіс, інакш кажучы… Гэта апошняя кніга Бібліі, напісаная ўжо пасля нараджэння Хрыста, у дзевяноста пятым годзе.

— Як — у дзевяноста пятым? Гэта ж надта даўно!..

— Даўно, — згадзіўся Грыцько, — у тым-то і справа, што даўно! Апостал Іаан Багаслоў, прарок, яшчэ ў той час з дапамогаю Бога прадбачыў нашмат упярод і прадказваў апошнюю барацьбу дабра і зла ў канцы свету. Погляд яго такі, што дастае ажно да нашых дзён. — Аддаліўшы Біблію ад вачэй амаль на выцягнутую руку, гаспадар пачаў чытаць, старанна вымаўляючы словы: — «После сего я увидел иного Ангела, сходящего с Неба и имеющего власть великую; земля осветилась от славы его. И воскликнул он сильно, громким голосом говоря: „Пал, пал Вавилон, великая блудница, сделался жилищем бесов и пристанищем всякому нечистому духу, пристанищем всякой нечистой и отвратительной птице; ибо яростным вином блудодеяния своего она напоила все народы, и цари земные любодействовали с нею, и купцы земные разбогатели от великой роскоши её“».

Прачытаўшы гэта, ён зняў акуляры, урачыста паглядзеў на работніка, які таксама быў вельмі ўсхваляваны.

— А некаторыя кажуць, я сам чуў, што Бога няма…

Ад нечаканасці гаспадар ажно здрыгануўся:

— Не трэба так казаць! Волас з чалавечай галавы не зваліцца, калі Ён таго не захоча!

Лявонка згодна паківаў галавой. Рэлігійныя перакананні гаспадара здзівілі. Прускаўцы былі куды спакайнейшыя ў пытаннях веры. А тут… Мінула хвіліна некаторай няёмкасці, Лявонка яшчэ раз паківаў галавой, падзякаваў і выйшаў з пакоя.

VI

Атрымаўшы ад гаспадара першыя грошы — дванаццаць даляраў, прускавец купіў сабе фермерскія джынсы з падцяжкамі, кашулю ў клетку і капялюш, а таксама чаравікі. Дзеля гэтага давялося з'ездзіць у Маршалтаўн. Букер ехаць не захацеў. «А мне той горад не трэба, я лепш у траве паляжу», — сказаў ён з нязменнай сваёй усмешкай. Сапраўды, такая-сякая вопратка на ім была — ці шмат чалавеку трэба? Лявонка з дазволу гаспадара запрог брычку і паехаў у Маршалтаўн сам.

Павяваў ветрык. Паабапал дарогі расла дзікая канюшына, у якой гудзелі пчолы. Пшаніца ўжо адкрасавала і цяпер стаяла, як мур, наліваючы колас. Пахла полем і лесам. Розныя думкі раіліся ў галаве. Так і не сустрэў ён пакуль што дзядзьку Васіля. Абяцаў знайсці, сустрэць… А дзе цяпер хлопцы — Цімоша з Піліпком? Там працуюць, ці з'ехалі куды?.. А што, цікава, у Прусцы зараз? Як Ганна? Ні на адно з гэтых пытанняў ён не меў пэўнага адказу…

Праз гадзіну якую колы загрымелі па гарадскім бруку. Маршалтаўн — тыповы амерыканскі гарадок. Пабудаваны роўнымі квадратамі кварталаў. Фасады дамоў выходзяць на вуліцу, двары — у вузкія, часта забітыя смеццем завулкі. Лявонка цікавіўся — народу жыве тут тысяч дванаццаць, не болей. Нешта накшталт Камянца. Праўда, Камянец, здаецца, весялейшы, не такі сумны і аднастайны.

Раптам недзе ўдарылі ў звон. Амаль адначасова азваўся звон і ў другім месцы, у трэцім. Дык, аказваецца, тут набожныя людзі. Сапраўды, духоўны бок жыцця гарадка забяспечвалі каля сарака цэркваў, якія прадстаўлялі больш двух дзесяткаў веравызнанняў і моцна ўплывалі на жыццё гарадка. Цэнтральнае месца займала англасаксонская царква, але была тут і царква грэка-каталіцкага абраду, якую наведвалі Бузукі. Святар хрысціў, вянчаў, спавядаў, хаваў, словам, быў патрэбны на кожным кроку чалавечага існавання на гэтай грэшнай зямлі. Што здзівіла прускаўца — царква з'яўлялася тут асяродкам не толькі рэлігійнага, але і свецкага, а таксама сямейнага жыцця, і гэтым адрознівалася ад прускаўскай, якая да свецкага, а тым больш да сямейнага ўзроўню, не апускалася.

Брычка ўз'ехала на галоўную вуліцу гарадка, якая так і называлася — Галоўная вуліца. З абодвух бакоў яна абсаджана прыгожымі дрэвамі, у засені якіх снуюць прахожыя. Установы, магазіны, майстэрні, салуны — пра іх паведамлялі страката размаляваныя шыльды. Гэта — цэнтр Маршалтаўна, дзе можна ўсё купіць, сустрэцца з кім трэба, пагаварыць. Своеасаблівы, як казаў Грыцько, фермерскі клуб.

Прускавец спыніўся на спецыяльнай стаянцы, прывязаў каня, агледзеўся, шукаючы шыльду з намаляванымі на ёй джынсамі. Сагнуўшыся, прабег кітаец з карамыслам на шыі, на канцах якога віселі плеценыя кошыкі з персікамі. Зазыўна, з белазубай усмешкай, як бы заманьваючы, махалі шчоткамі негры, прапаноўваючы свае паслугі. Пад дрэвамі — невялічкія вазкі з малаком і хлебам. Хацелася б і пахадзіць па гарадку, але ён вырашыў не затрымлівацца. Заўтра працоўны дзень. Купіўшы, што трэба, вярнуўся на ферму.

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)