Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 155
Перейти на страницу:

«Не, я не спакойны», — хацеў запярэчыць, але не запярэчыў — не пасмеў перапыняць.

— А цяпер падносіш такі сюрпрыз. Запрасіў на вяселле…

— Я не запрашаў. Яна прыехала сама. Але я рады, што яна прыехала і што ёй весела ў нас.

Вольга Усцінаўна нібы задыхнулася. Па нервовым трымценні рук, па выразе твару, які вырысоўваўся ў паўзмроку на фоне белай падушкі, па губах, якія варушыліся, здавалася, што яна па-ранейшаму ўзбуджана гаворыць, але доўга, можа цэлую мінуту, ніводнага слова ён не пачуў, як на кінаэкране, калі знікае гук. Іван Васільевіч адчуў, як яна хвалюецца. Потым зашаптала зусім: інакш — з маленнем:

— Іван, я не маю сілы сварыцца з табой. І не хачу. Позна. Позна ўжо. Але я прашу цябе… малю: нічога не кажы цяпер. Можа калі пасля… І яе папрасі. Я маю права на тое, каб ты выканаў гэтую просьбу. Я заслужыла, Іван. Сваім цярпеннем. Сваім болем. О, мне сапраўды жылося нялёгка. Але хіба я паскардзілася каму? Ні табе. Нікому. Абяцай мне, Іван! Абяцай, што ты будзеш маўчаць.

Вольга сціскала яго рукі і цягнула да сябе. Здалося, хоча пацалаваць іх, і ён адняў свае рукі.

Жонка амаль крыкнула ў роспачы:

— Абяцай, Іван. Я ніколі не прасіла гэтак.

Іван Васільевіч маўчаў. Спачатку ўзлаваўся, не разумеючы, што так палохае яе, чаму гэтак істэрычна просіць. Пасля ўспомніў свой смутак за сталом, перад прыходам Віталіі, — і зразумеў жонку. І тут жа зноў адчуў сябе слабым, знясіленым, адчуў, што траціць самае каштоўнае — цвёрдасць, рашучасць, што вось такія ўступкі разбураюць яго, антанюкоўскі, характар, аслабляюць волю. Зноў агарнулі смутак і абыякавасць. Да ўсяго.

— Добра. Я буду маўчаць, — сказаў і ўпаў на падушку; загадаў, каб спыніць размову: — Спаць!

Адвярнуўся тварам да сцяны. У знак удзячнасці Вольга Усцінаўна ціха пагладзіла яго плячо.

Цэлы дзень Віталія і Васіль блукалі па горадзе. Віталія, па-ранейшаму радасна-ўзбуджаная, многа смяялася, як дзяўчынка, часам нават без прычыны, асабліва ўвечары, калі ў вузкім сямейным коле працягвалі вяселле. Без танцаў, за сталом, але з добрымі жартамі разышоўся малады муж: імітаваў галасы сваіх камандзіраў і смяшыў усіх.

Івану Васільевічу было не вельмі весела. Але ён стараўся падтрымаць моладзь. А Вольга весялілася, бадай, шчыра. Моладзь вызваліла яе на той вечар ад усіх кухонных і хатніх клопатаў. Усё гатавалі і падавалі на стол Лада і Віталія, хоць у адносінах іх Іван Васільевіч усё яшчэ лавіў насцярожанасць, халадок. Здзіўляла любіміца яго, Лада, якую, здавалася, да прыезду жаніха мала што цікавіла, акрамя фізікі. І раптам такая чыста жаночая практычнасць!

Але ўвогуле вечар прайшоў добра. Са спазненнем з’явіліся Генадзь і Мая — ім пазванілі, калі разгуляліся. Зяць пачаў пераймаць звычкі і нават голас свайго шэфа. Але Івана Васільевіча гэта не раздражняла: добрая прыкмета! — а толькі забаўляла. Ён сказаў:

— Оля, чуеш? Не, ты прыслухайся да Генадзя. У яго Будыкаў голас.

Зяць пажартаваў, можа першы раз дасціпна:

— Ого, каб мне набыць голас Валянціна Адамавіча!

— З тваімі здольнасцямі гэта няцяжка. Ты далёка пойдзеш.

Вольга Усцінаўна сцялася: зяць мог пакрыўдзіцца і сапсаваць абедню. Не, на шчасце, іронія да яго не дайшла. Адказаў:

— А што вы думалі? Не багі гаршкі лепяць.

А ўвогуле здалося, што Генадзь паразумнеў. І Антанюк ужо амаль гатовы быў дараваць яму пераход з завода да Будыкі. Чорт яго ведае, можа інстытут, дзе нямала разумных, інтэлігентных людзей, будзе ўплываць на яго найлепшым чынам і зруйнуе сялянска-прыватніцкую псіхалогію, такую недарэчную для інжынера, гараджаніна.

Але думкі пра Генадзя — між іншым. Галоўная ўвага — Віталія. Стараўся нічым не выдаваць гэтае свае ўвагі — ні словамі, ні дзеяннем. Але ўсё адно лавіў раўнівыя Вользіны позіркі. Яны трохі бянтэжылі, бунтавалі думкі. Узяў жончыну руку, паціснуў, сказаў без слоў: «Не сачы за мной, калі ласка. Я стрымаю сваё слова. А каб я надумаў сказаць, то ты ўсё адно не здолела б стрымаць мяне».

Вольга, здаецца, зразумела і пераключылася на малодшага зяця: трэба да канца высветліць, што ён за чалавек. Часу мала, праз тыдзень хлопцы паедуць у часць.

Івана Васільевіча ў той вечар радавала Віталіна весялосць. Але ў наступную ноч дзяўчыну быццам падмянілі. Снедала яна панурая. Пэўна, ад бяссонніцы пад вачамі ляглі цені. Ад Васілёвай прапановы пайсці ў мастацкі музей адмовілася. А калі з дому пайшлі Саша і Лада, нечакана абвясціла:

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)