Не ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго не ведае.
З чаго пачынаешся?..
З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашу гала, а ты сядзеў за ёй у малінніку, шукалі цябе — знайсці не маглі, маці галасіла на попеле, думала — згарэў…
І не помніш зусім, як спасцігаў гэты свет: нечаканы, незнаёмы, таямнічы, як дзеяліся ў табе дзівы дзівосныя, здараліся адкрыцці неверагодныя, як за год, за месяц, за тыдзень зведваў столькі, колькі пасля за ўсё жыццё зве даць не мог — і як лёгка, гуляючы, спраўляўся ты з тым нашэсцем цудаў і дзівосаў, з тою навалаю жыцця, весе ла, бы вавёрка арэхі, шчоўкаючы ўсе ягоныя загадкі і загадачкі, сакрэты і сакрэцікі. Чаму ж прырода зрабіла так, што мы памятаем, як былі дурнямі, і не помнім, як былі геніямі? Чаму пачынаемся мы не з ночы зачацця і нават не з дня нараджэння, а з такіх позніх і гэткіх вы падковых першых успамінаў, пачынаемся ў трычатыры гады з нічога? Так, з нічога, бо дагэтуль — цемрадзь, глу хата, немата. Дзе ж наша тая, дапершаўспамінная памяць, на якім пераломе мы яе страчваем, куды яна адлятае, ці пад якімі замкамі, за якой сцяной яна ў нас жыве?
Можа, з той памяці — сны?..
Мірону снілася, што ён нарадзіўся — і яго купаюць у балейцы. Балейка стаіць у садзе, на стале пад яблынямі, а яблыкі — чырвонажоўтабокія пепінкі, ужо даспе лыя — вісяць над балейкай, над Міронам, як плане ты, і жывуць на тых планетах восы, пчолы, чмялі, му хі, вусені… Мірон ведае, што пепінкі называюцца пе пінкамі, пчолы пчоламі, вусені вусенямі, а бацька зрывае яблык і кажа: «Во, Мірон, гэта яблык, яго мож на есці», — і паплёўвае на пепін, шморгае яго разы тры аб гімнасцёрку і грызе, смачна хрумкаючы. Галіна, з якой бацька сарваў пепін, гойдаецца, і з яе падае яшчэ адзін яблык — у ваду, у балейку. Маці, сабраўшыся ўжо выціраць Мірона, уздрыгвае, з ёй уздрыгвае вада, уздрыгваюць балейка, стол, зямля пад сталом, маці вы дыхае: «Мірон, стаўбун ты чортаў… — і Мірон разу мее, пра што яна, толькі не ўцяміць, хто стаўбун, ён ці бацька, бо ягонага бацьку таксама завуць Міронам — … а каб на галаву дзіцяці?!»
Стаўбун — бацька, а Мірону, немаўляці Мірону мог на галаву ўпасці яблык, цэлая планета з усімі яе жыхарамі — і толькі б гэта здарылася, толькі б гэта, але маці, уздрыг ваючы, думае пра іншае, баіцца іншага, а пра што трэба думаць — не думае, і чаго час баяцца — не баіцца.
Пасля Мірону сняцца хрэсьбіны, госці за сталамі пад тымі ж яблынямі. Яблыні парадзелыя, амаль пустыя, цень ад іх падае не густы, як раней, а рассыпаны, пя рэсты. Пепінкі, горкамі і ўрассыпную, ляжаць на абру сах, чырванеюць і жаўцеюць бакамі паміж лустамі чор нага хлеба, паміж міскамі з белым тварагом, зялёнымі гуркамі, рудаватымі памідорамі. Пярэсты цень пакалых ваецца, прабягае па сталах хвалямі: здаецца, што сталы восьвось паплывуць.
— Мірон, ты чаму сына, як сябе назваў? — пытаецца ў бацькі фельчар Яромха, у якога дзіўнаватае імя для мужыка: Альбін.
— Вечны буду! Памру, а ўсё адно Мірон Стаўбун на зямлі застанецца…
Дзіўнаватым здаецца імя Яромхі, мусібыць, з таго, што сястра ў яго Альбіна, таму ён найчасцей без імені абыходзіцца: Яромха ды Яромха… Сястра ў яго прыго жая, амаль такая ж, як Міронава маці. Яны не зайздрос цяць адна адной — і таму сябруюць.
Калі маці злуецца, яна лаецца на бацьку ягоным прозвішчам, а яе ў Карунах, у вёсцы, якая некалі мястэч кам была, адзін толькі фельчар Яромха называе Стаў буніхай, усе астатнія клічуць, як і ў дзеўках клікалі, На стай Чароткай.
У Яромхі на левай руцэ — ад запясця да локця — сінее татуіроўка: корцік, абвіты змяёй. Корцік выглядае за штрыхаваным, але гэта не штрыхі, а вуглаватыя літары, і на корціку напісана: нет в жизни щастя. На змяі літары, як луска — круглаватыя, плаўныя: пращай, Настя.