Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 217
Перейти на страницу:

Хвіліну падумаўшы:

Хоць калі ўзяць з іншаго боку, то скажу табе, Лаўрэне, па шчырай праўдзе, дак і без гэтых чортавых дачок, якія б яны там ні былі ўрэдныя, без такіх зяцькоў і ўнукаў — могілкі, а не жызня. То лепш ужэ бываць на такім базары ды гэтак мэнчыцца дзень у дзень, чым — ТАМ тырчаць, дзе той магільны спакой. Успеецца шчэ і туды, праўду кажу? I выходзіць, толькі адзін ты ў Гродне зусім іначай улад-каваўса. Адно табе аднаму выпаў шанц шчэ на зямлі жыць у раі ці — камунізме.

Зміцер зноў з нехаванай зайздрасцю азірнуў Лаўрэна з ног да галавы.

А ёо-о, маё-о, пан Вішпінг, дый годзе! I — выліты пан Вішпінг.

Ат, калі табе так надто хочацца бачыць ва мне пана, хай буду Вішпінгам!

Дай ты ве-еры, Лаўрэ-эн, ты ім і е-е! Ашчэ і сумняваешса? Ха! Па гары ходзіш ды сонца не бачыш, дальбо! Табе ж толькі птушынаго малака не хапае!

То чаму жонцы помніка не паставіш, калі ўжэ так файно жывецца?

Найвялікшы час, каб ты ўжэ са сваімі сынамі... Трэ, каб залатвіў і гэто... Ці мо крыўду носіш на сваю бабу за што?

А-а, мабыць, з-за помніка і прыехаў — тады ўсё штымуе[55]. Пара, браце, і даўно пара! Нінка ў вас помніка вартая ды шчэ і файнаго,— напэўно, вартая! Дый каго хочаш запытай — табе скажа тое самае!

Лаўрэн насупіўся.

3

Убачыўшы, што земляку не спадабалася размова пра жончын помкік, Зміцер тэму перамяніў:

А як будзем адзначаць твой прыезд? Бо мы ж з табой — даўнія сябры! Другого такого кумпеля[56], напэўно, няма ў цябе цяпер і ва ўсім свеце — паўміралі ўжэ!

На хвіліну паглыбіўся ва ўспаміны.

А памятаеш, як у польскім войску служылі, як паручнік Фіялкоўскі мяне «афэрмай» называў ды ў горад праганяў з калоны і я ў баптыстаў каратаў час? Помніш, як я потым у Фіялкоўскага перад строем на каленях прасіўса, а вы, падлы, рагаталі, бы жарабцы?.. Ох, іржэ-элі!.. Бо і смешно было — сам бы не вытрываў, каб хто іншы на маё месцо трапіў гэтак!

Крапак зноў падумаў, пакруціў галавой.

А-ай, час бы-ыў, і такого ўжэ нігды не бу-удзе, ёо-о, маё-о!.. Здаецца, тады і сонцо цёнгле свяціло, і дзень пачынаўса толькі для шчасця, і бэз цвіў зіму і лето, і людзі нам адно ўсміхаліса ды спрыялі... Пан паручнік — і той які людскі трапіў.— Зрабіў вялікія вочы: — Ты-ы паслу-ухай, а як потым на вайне намі каманду-уваў! Лаўрэн, гэто ж табе будзе надто цікаво — напэўно, ты гэтым зацікавішса!

На твары Зміцера адмалявалася разгубленасць — ці знойдзе ён фарбаў, каб выказаць усю праўду аб сваім камандзіру.

Але разгубленасць была кароткай.

Цябе тады кінулі пад Варшаву з другім «плютонам», а нас — на Прусію, і я шчэ не меў аказіі расказаць усяго, бо ты ўвесь час мяне дзічыўса — чорт цябе ведае чаго! Паслухай цяпер! Бывало, сядзім пад бамбёжкай у яме ды калоцімса ад страху, бо кожную кулячку, кожны асколак спіной чуеш: так і глядзі, салдаты драпануць у паніцы па адкрытым полі! I што робіць, думаеш, Фіялкоўскі? А ён, хітрун, адкрывае сваю скураную сумку і давай нам пісьмы раздаваць. Бытта не было для гэтаго іншаго часу, чуеш?

Зміцер з захапленнем вытрымаў паўзу, назіраючы, якое ўражанне зрабіла вестка на сябра.

Аднойчы, калі нямецкая артылерыя загнала наш «плютон» у нейкі склеп, ці дасі ты веры, паклікаў узводнага палікмахера ды загадаў: «Болек, стрыжы мяне! Толькі — люксово, як гэто рабіў пан Раўбэ ў нашым Гродне на Дамініканскай вуліцы!» Ашчэ з ручнічком на шыі сеў на кадушку, каб добро было ўсім відаць. I што ты, Лаўрэне, думаеш? Салдаты ўбачылі — камандзір галавы не страціў, камандзір спакойны, адразу супакоіліся і яны, а Фіялкоўскаму — таго адно і трэбо! I, ведаеш, на вайне і жывоцік яго адразу некуды падзяваўса, і сам патанчэў... А-ай, шкада яго як!.. Каля Нарвы нямецкі кулямёт зрэзаў, беднаго, як на пагурку мы атакавалі бункер. То, бедны, на аўсяніско і зваліўса, бы падрэзаны...

Многіх забрала вайна...

А вучы-ыцель які з яго быў, а ёо-о, маё-о! Помніш, як на румблёўскім палігоне апрахвосціўса сапацкінскі Гедроіц, калі мы расказувалі, хто што запомніў са спаткання з дзяўчынай? Прышчаты вахлак пахваліўса: «Падыходжу да ўмоўленаго месца, а яна з-за кустоў мяне не бачыць. Спыніўса і гляджу, бо цікаво, што без мяне робіць. А яна расшпіліла кофтачку і разгладжувае сабе грудзі — бытто яны памятымі былі, гы-гы-гы-гы!..» Фіялкоўскі як гыркне на яго: «Сапацкінская афэрма! Яна песціла іх, як дзяцей, а для чаго? Для спаткання з воінам, мужам, бацькам! Праз такія іхнія штучкі-дручкі мы і людзьмі становімса! А ты, дубіна сапацкінская, нават не датумкаеш! Цямнота дрымучая! Каб мне ў бліжэйшую нядзелю з паперкай на звальненне яе знайшоў, пацалаваў ручку ёй і прабачэння папрасіў, і потым мне замэльдуеш, ясно?» — «Так ест, пане паруч-ніку!» — «То паўтары!» — «Пацалаваць ручку, папрасіць прабачэння і замэльдаваць!»

вернуться

55

Усё ў парадку (мясцовае).

вернуться

56

Сябар (мясцовае).

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)