Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 163
Перейти на страницу:

– Яны, пане Алесь, – проста сказаў Кірдун.

Алесь пайшоў, амаль пабег газонам. Белая прасціна лунала ў паветры.

– Наконт Кроера – кінь і думаць. Доказу няма, хоць і падобна на яго. А Таркайлы – маеш рацыю.

Чырвань кінулася яму ў шчокі, вочы блішчэлі.

– Рыхтуйся, Халімон. Мы ім тут зараз дубоў наломім.

Стары Вежа яшчэ здалёк пачуў гоман і зразумеў: абышлося.

І ўсё ж ён звыкла стрымаўся і не выявіў сваіх пачуццяў. Паглыбіўся ў кнігу, а потым кінуў на Алеся такі позірк, нібы нічога і не здарылася, нібы толькі гадзіну назад яны разышліся.

– Чаго гэта крык і шум вялік, і рэчы многія ва ўсіх баярэх?

Алесь расказаў.

– Ну і што думаеш рабіць?

– Украду.

– Ты, братачка, раней чым красці, хоць апраніся. Як ты жаніхацца паедзеш такім Хрыстом. Тут табе не Палясціна і не Эмаус. – І ўсміхнуўся: – Дальбог, ачуняў. Бач ты, як адразу да дзейнасці яго павяло. Ідзеш на шлюб як на злом галавы... Ну, гэта ўсюды так. А яшчэ што?

– Таркайлу трэба правучыць.

– Як? – іранічна спытаў дзед.

– Двабой.

– З ім? Па-першае, гэта ўжо не двабой, а трыбой. Іх жа двое. А па-другое, не пойдзе ён з табою біцца. Ён гандляр, хоць і дваранін.

– Трэба, каб Ісленьеў ведаў.

– Нашто? І так яму з намі клопату. Рускія людзі блізка бяруць да сэрца чужыя беды. А яму іх хапала і сваіх, яшчэ з часоў мяцяжу... У справу з Таркайлам старога не цягні. – Падумаў. Затым сказаў: – На Таркайлу нельга глядзець як на роўнага. Загадай, каб запрэглі коней.

...Упершыню за ўвесь час дзед пераапрануўся ў парадную вопратку. Сядзеў побач з унукам велічны і строгі. Маўчаў усю дарогу да дома Таркайлаў. Калі фурманка спынілася, сказаў Алесю:

– Чакай мяне тут.

Пайшоў у дом. На парозе паспрабавала была ўтрымаць Сабіна.

– Брата няма дома. Толькі панскі брат.

– Ён мне і патрэбен.

І прайшоў паўз яе.

Тодар Таркайла ўбачыў Вежу і разгубіўся.

Па сполаху ў вачах Вежа ўпэўніўся: ён.

– То як панавы справы?

– Якія? – спытаў Таркайла.

– Пан ведае якія. Не мне іх яму нагадваць.

– Я, прабачце, не разумею...

– Дарма. А манастыр пан Тодар помніць?

– Дальбог жа, не...

– До, – кінуў Вежа. – Не будзем траціць часу. І ты ведаеш усё, і я. Не мне гэта ўсё ўдакладняць. І не мне, вядома, на цябе даносіць. Але папярэджваю, Тодар, каб ведаў, на што ўздымаеш руку. Хлопчык мой Алесь... Крыўдзіць яго і цару не дам, а табе і пагатоў.

– Вы забываецеся...

– Я – не. А вось ты забыўся. Ты ніколі не думаў, чаму твае вэксалі Платон Рылаў з Веткі на спагнанне не падае?.. А дарма. Падумай. Вэксалі тыя ў мяне. Не хацеў я ганьбы чалавеку адной зямлі, двараніну. Трэба табе прыйсці – да каго ўжо сам ведаеш – і прасіць дазволу tirer mon épingle du jeu[53].

– Я не разумею...

– Кінь. Кінь, кажу. Усё разумееш. З тваім розумам не ў палітыку лезці. Толькі ў гароху сядзець. І іншым скажы, Вежа іх таксама ведае. І не злітуецца. А таму, калі яшчэ нехта ў загорскім наваколлі хоць раз кугакне – я цябе жабраваць пушчу.

Памаўчаў.

– І гэта яшчэ не ўсё. На месцы манастыра – попел. Будзе ён і на месцы вашых дамоў – колькі іх ні ёсць. Цярпеў я. Дарма трываў. Больш не буду. На тым – бывай.

...Коні беглі мерна. Стары маўчаў. І толькі ля павароткі на Вежу раптам пачаў гаварыць, нібы сам сабе:

– Лесінг казаў, што трэба заўсёды выбіраць левую руку або імкненні, а не правую або даброты... Вось ты і кіраваўся б гэтым... Ды хіба вас пераканаеш хоць якой мудрасцю.

І нелагічна раззлаваўся.

– А ты – лабідуда. Хіба ў нас такія былі? Я б зараз на разведку паехаў – pour préparer et sonder le terrain, et pour que cette visite ne présent pas le pas le caractére peu satisfaisant de la premiére[54].

Сціснуў кій.

– Я б Раўбічаву дачку жывою звёз. Павянчаўся. Царква мая. У Мілым. Гэтага смярдзючага племя, папоў, бліжэй чым на сем вёрст не цярплю, але на такі выпадак – нічога...

XI

Сіні мяккі дзень ляжаў над паплавамі. Сонца ўжо хілілася на захад. Невялічкі лясны астравок над спакойнай і па-асенняму густа-сіняй Равекай здалёк здаваўся бязлюдным і ціхім. Пажоўклыя бярозы стаялі над плынню, гарэлі добрым і негарачым агнём, асыпалі часам на траву рэдкія жарынкі лісцяў.

Праз Равеку, ірвучы конскімі грудзьмі гарлачыкі, ехаў унаброд коннік. Праставаў да ляснога астраўка. На ўзлессі азірнуўся і знік між дрэў.

...Астравок быў поўны людзьмі. Прывязаўшы да хмызоў коней, яны чакалі.

– Што чуваць, Кандарт?

Кагут наблізіўся да Алеся, скочыў з каня.

– Пан Яраш гамоніць са старым Хаданскім. Зачыніліся з гадзіну таму, і не відаць, каб хутка скончылі. Тэкля, карыстаючыся выпадкам, збірае сякія-такія рэчы паненкі.

вернуться

53

Выйсці з гульні (франц.).

вернуться

54

Для падрыхтоўкі і зандавання глебы і дзеля таго, каб гэны візіт не быў такі самы малаздавальняючы, як першы (франц.).

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)