Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Час second-hand - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Час second-hand

Электронная книга - «Час second-hand». Краткое содержание книги:

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 185
Перейти на страницу:

— Пры сацыялізме мне абяцалі, што месца пад сонцам хопіць усім. Цяпер кажуць іншае: жыць трэба паводле законаў Дарвіна, тады ў нас будзе заможнасць. Багацце для моцных. А я — са слабых. Я — не змагарка… У мяне была схема, я прывыкла жыць па схеме: школа, інстытут, сям’я. Збіраем з мужам на кааператыўную кватэру, пасля кватэры — на машыну… Схему зламалі. Нас кінулі ў капіталізм… Паводле адукацыі я інжынер, працавала ў праектным інстытуце, яго яшчэ называлі «жаночым інстытутам», таму што там былі адны жанчыны. Сядзіш і складваеш цэлы дзень паперкі, я любіла, каб акуратна, стосікам. Так бы і праседзела ўсё жыццё. А тут пачаліся скарачэнні… Не чапалі мужчын, іх было мала, і маці-адзіночак, і тых, каму да пенсіі застаўся год ці два. Вывесілі спісы, я ўбачыла сваё прозвішча… Як жыць далей? Разгубілася. Мяне жыць паводле Дарвіна не вучылі.

— Доўгі час спадзявалася, што знайду працу па спецыяльнасці. Я была ідэалістка ў тым сэнсе, што не ведала свайго месца ў жыцці, сваёй цаны. Мне да гэтага часу не хапае дзяўчатак з майго аддзела, іменна дзяўчатак, нашых гаворак. Праца ў нас была на другім плане, а на першым — зносіны, такая сабе душэўная балбатня. Разы тры на дзень мы пілі гарбату, ну і кожная распавядала пра сваё. Адзначалі ўсе святы, усе дні нараджэння… А цяпер… Хаджу на біржу працы. Безвынікова. Патрабуюцца маляры, тынкоўшчыкі… Мая сяброўка, мы разам у інстытуце вучыліся, прыбірае дом у адной бізнесвумэн, сабаку выводзіць… Прыслуга. Першы час яна плакала ад прыніжэння, а цяпер прывыкла. А я не магу.

— Галасуй за камуністаў — гэта крута.

— Усё-ткі нармальнаму чалавеку сталіністаў не зразумець. Сто гадоў Расіі кату пад хвост, а яны: слава савецкім людаедам!

— Рускія камуністы ўжо даўно не камуністы. Прыватная ўласнасць, якую яны прызналі, і камуністычная ідэя несумяшчальныя. Я магу сказаць пра іх, як Маркс казаў пра сваіх паслядоўнікаў: «Я ведаю толькі адно, што я не марксіст». А яшчэ лепш выказаўся Гейнэ: «Я сеяў драконаў, а жну блох».

— Камунізм — будучыня чалавецтва. Альтэрнатывы няма.

— На варотах Салавецкага лагера вісеў бальшавіцкі лозунг: «Жалезнай рукой загонім чалавецтва ў шчасце». Адзін з рэцэптаў выратавання чалавецтва.

— Ніякага жадання ісці на вуліцу і рабіць нешта. Лепш нічога не рабіць. Ні дабра, ні зла. Тое, што сёння — дабро, заўтра выявіцца — злом.

— Найбольш страшныя людзі — гэта ідэалісты…

— Я люблю Радзіму, але жыць тут не буду. Я не змагу тут быць такім шчаслівым, як я хачу.

— Можа, я ідыётка… Але я не хачу з’язджаць, хоць магу.

— І я не паеду. У Расіі весялей жыць. Гэтага драйва няма ў Еўропе.

— Лепш любіць нашую Радзіму здалёк…

— Сёння сорамна быць рускім…

— Нашыя бацькі жылі ў краіне пераможцаў, а мы ў краіне, што прайграла халодную вайну. Ганарыцца няма чым!

— Валіць не збіраюся… У мяне тут бізнес. Я магу дакладна сказаць, што нармальна жыць у Расіі можна, толькі не трэба лезці ў палітыку. Усе гэтыя мітынгі за свабоду слова, супраць гамафобаў — мне па барабану…

— Усе гавораць пра рэвалюцыю… Вунь Рублёўка абязлюдзела… Багатыя бягуць, капіталы выводзяць за мяжу. Зачыняюць свае палацы на ключ, поўна аб’яваў: «Прадаю…» Адчуваюць, што народ рашуча настроены. А ніхто нічога добраахвотна не аддасць. Тады загавораць калашнікавы…

— Адны гарлапаняць «Расія — за Пуціна!», а іншыя — «Расія без Пуціна!»

— А што будзе, калі нафта патаннее ці стане зусім непатрэбнай?

— 7 мая 2012 года. Па тэлевізары паказваюць: урачысты картэж Пуціна едзе ў Крэмль на інаўгурацыю па зусім пустым горадзе. Ні людзей, ні машын. Узорная зачыстка. Тысячы паліцэйскіх, вайскоўцаў і байцоў АМАПу дзяжураць каля выхадаў з метро і каля пад’ездаў. Вычышчаная ад масквічоў і вечных маскоўскіх пробак сталіца. Мёртвы горад.

Цар жа — несапраўдны!

ПРА БУДУЧЫНЮ

Сто дваццаць гадоў таму Дастаеўскі скончыў «Братоў Карамазавых». Там ён пісаў пра вечных «рускіх хлопчыкаў», якія заўсёды гавораць «пра сусветныя пытанні, няйначай: ці ёсць Бог, ці ёсць неўміручасць? А хто ў Бога не верыць, ну тыя пра сацыялізм і анархізм загавораць, пра пераробку ўсяго чалавецтва паводле новых узораў, дык у выніку ж адзін чорт, усё тыя ж пытанні, толькі з іншага канца».

Прывід рэвалюцыі зноў гуляе па Расіі. 10 снежня 2011 года — статысячны мітынг на Балотнай плошчы. З таго часу пратэсты не спыняюцца. Пра што ж гавораць «рускія хлопчыкі» сёння? Што абіраюць на гэты раз?

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)