Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вязьмо - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вязьмо

Электронная книга - «Вязьмо». Краткое содержание книги:

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага Вязьмо, філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 132
Перейти на страницу:

Ён адразу падаўся пад Сівалапы і ішоў шпаркім, паспешным крокам, нібы чакала яго там пільная, неадкладная справа, хоць ніякага пэўнага замеру ў яго пакуль што не было.

Уся істота маладога хлапца была занята цяпер, вядомая рэч, каханай дзяўчынай, а тым часам, як ні напружваў ён свае мазгі, ніяк не мог узбіцца на якую канкрэтную, звязаную з ёй, думку. Нават яснага вобраза Аўгіньчынага не мог ён адрадзіць у сваім расстроеным уяўленні.

Так прайшоў ён бадай што паўдарогі. Як падыходзіў ужо пад млын, чамусьці ўспомніў: «Учора занёс ёй новыя кніжкі... Якія гэта кніжкі?..»

I гэта першая выразная, хоць зусім не актуальная цяпер думка займала яго ўсю пазасталую да Сівалапаў дарогу. Усю дарогу ён напружваў памяць сваю, каб успомніць, якія ён занёс ёй учора кніжкі. Памяць упарта не давала адказу, а думка аб тых няшчасных кніжках рабілася ўсё больш дакучная, неадчэпная. Толькі ўвайшоўшы ўжо ў Сівалапы, здолеў ён ад яе адкараскацца, бо трэба было вырашыць неяк, куды цяпер пахінуцца.

Камсамолец Віктар мо колькі хвілін стаяў так сярод сівалапаўскай вуліцы ў поўнай разгубленасці і няўцямна вадзіў наўкола пустымі невідушчымі вачмі. Колькі раз, сунімаючыся поглядам на вокнах хаты, супроць якой стаяў, ён упарта стараўся ўспомніць нешта пільнае, дужа яму патрэбнае, і ніяк не мог. I толькі як забразгалі з хаты ў акно і знаёмы голас гукнуў: «Заходзь, Віктар, да нас! Чаго ты стаіш?..» — тады толькі заўважыў, што стаіць супроць хаты Якуба Лакоты, і борздзенька, нібы спяшаючыся схавацца ад некага ў гэту спадзейную схову, пабег да дзвярэй.

У Якуба Лакоты ў «габінеце» было поўна людзей. Непакойны запал чырвонага інваліда ўсё яшчэ мучыў яго, ведучы да магілы. Адхілены ад кіраўніцтва ў новым калгасе, ён усё роўна гарэў турботамі і творчым энтузіязмам. Цяпер у гуртку блізкіх калгаснікаў ён з уласцівым яму гарачкавым захапленнем абмяркоўваў нейкі новы праект, які меўся прапанаваць на разгляд управы калгаса.

Віктар моўчкі сеў і пачаў слухаць. Ён не разумеў ніводнага слова і не стараўся зразумець, а толькі ўбіраў у сябе агульны фон густога дружнага гоману, і гэты гоман яго супакойваў, варочаў да звычайнага стану. На яго пазірал і з лёгкім здзіўленнем, бо ніколі дасюль ён не быў гэткі сумны, але, на шчасце, не чапалі яго. Тады Якуб Лакота падышоў да яго і, пільна зазіраючы яму ў твар сваімі хваравіта-бліскучымі вачмі, запытаў:

— Што з табой, Віця?

I Віктар пачаў апавядаць усё зусім спакойна, разважна, нібы справа гэта зусім мала яго і абыходзіла. Толькі ў канцы апавядання з'явіліся ў яго ў голасе ноткі балючага, зусім дзяцінага неўразумення. Ён глядзеў на Лакоту гарачым цупкім поглядам і ўпарта дапытваўся ў яго:

— Гэта ж няправільна, га? Дзядзька Якуб... Гэта ж непатрэбна? Непатрэбна?.. Я не к таму, што... Я магу зрабіць... I я зраблю... хай сабе... Але ж гэта наўмысля ён... Гэта несправядліва... Праўда, дзядзька Якуб? Несправядліва?..

Якуб Лакота з хвіліну думаў — пахмуры, скупчаны ў сабе — і потым адказаў з рашучай цвёрдасцю:

— Гэта няправільна і непатрэбна...

I Віктар, забыўшыся раптам на тое, што гэта ён «не к таму», што «ён можа зрабіць і ён зробіць», загарэўся палкай надзеяй.

— Дьпс што ж, дзядзька Якуб? Што рабіць?.. Скажыце мне...

Якуб Лакота, яшчэ з хвіліну падумаўшы, сказаў ціхім глыбока праканальным голасам:

— Па-баявому, па-ваеннаму так... Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць...

Віктар аўтаматычна пераказаў следам за ім:

— Перш выканаць, а потым абскардзіць...

I, сабраўшы ўсю сваю пазасталую цвёрдасць, заявіў з магчымай бадзёрасцю і рашучасцю:

— Добра... Я так і зраблю...

Ён кінуўся да дзвярэй, але з паўдарогі вярнуўся і, падышоўшы зусім блізка да Якуба Лакоты, папрасіў яго па-змоўніцку ціхім, прытоеным голасам:

— Вы мне паможаце, дзядзька Якуб, гэта ўсё абладзіць... Добра?

Якуб Лакота пяшчотна абняў яго за плечы:

— Добра, Віця, я памагу.

8

Быў гэта выдатны для Марыны Паўлаўны дзень, які страсянуў яе даўно ўжо нязнанымі і бадай забытымі турботамі. А пачаўся ён быў таксама даўно ўжо нязнанаю Марыне Паўлаўне радасцю.

Уранні мімаездам залучыла была ў Сівец райжанарганізатар — дзябёлая прастадушная і вельмі разумная жанчына, з якой Марыне Паўлаўне давялося мець доўгую гутарку. Яна зацікавілася жыццёвымі ператрускамі Марыны Паўлаўны, і тая мусіла расказаць ёй усё чыста, як на споведзі, што, аднак, ані не цяжарала яе, бо райжанарганізатар абуджала да сябе найшчырэйшую даверлівасць. У выніку гэтае гутаркі Марына Паўлаўна атрымала сур'ёзнае і нават катэгарычнае запрашэнне перайсці на працу ў раён і прыняла гэтае запрашэнне з вялікай радасцю і ўдзячнасцю.

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 132
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)