Міг маладосці
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:
—Ну, хадзі, хадзі сюды, галубка...— паківаў пальцам Казік.— Раскажы, падзяліся шчыра, як сумна адной без мужа, як... Усё-ўсё раскажы.
Оля стрэльнула позіркам на мяне — я не міргнуў i вокам: ведай, як хлусіць.
—Ну, расказвай, мадам...
—Казік, нам з табой...
—Што — нам?..— закрычаў Казік i хапіў яе за плячо.— Сволач ты! Абы толькі пакінуў адну, то... Варту ставіць да цябе?
—Казік, ты не любіш мяне, ты мяне ўзяў, каб толькі...
—Гэта як я захачу! — перабіў яе Казік.— Калі ўзяў, то ты — мая.
—Мы павінны ўзяць развод! I чым хутчэй, тым лепш.
—Я табе дам развод! Я табе...— Казік замахнуўся i ўдарыў Олю па шчацэ.— Ну, я не люблю цябе i не любіў, я памыліўся, паспяшаўся, мне не такая баба, як ты, патрэбна...
Ён замахнуўся яшчэ раз, але я не стрываў, падбег i павіс на яго руцэ.
—Не бі Олю! Яна харошая! Оля добрая! Скажу тату!..
—Усе вы добрыя, — адкінуў мяне брат.— Усе вы абманваеце мяне: робіце адно, а гаворыце другое.
Оля вырвалася, уцякла да суседзяў. Пакінуўшы брата, услед за ёю пабег i я.
Сёння зноў прыязджае дамоў Казік. Я не ведаю: ажаніўся ён з «дачкой якога-небудзь туза» ці не. Але я рашыў, што не пакажу яму, нізашто не пакажу ліст, што прыслалі Янак i Оля з цаліны. Я не скажу яму, што атрымаў учора першую пяцёрку, што настаўніца мяне пахваліла, не прагаваруся Казіку i пра тое, што калі навучуся пісаць, дык абавязкова напішу Олі ліст. Раскажу, як яе я любіў, папрашу ў яе прабачэння за тую віну перад ёю. Я ёй усё-ўсё апішу, пажадаю шчасця...
1967
АСЕННЯЕ ЛЕТА
Мы многа пішам пра вайну i боль,
А пра каханне — час ад часу толькі...