Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Слодыч і атрута
Слодыч і атрута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слодыч і атрута

Электронная книга - «Слодыч і атрута». Краткое содержание книги:

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 139
Перейти на страницу:

Калі раскінуліся за вагонным акном бяскрайнія рыжыя казахскія стэпы, яшчэ не абуджаныя цяплом, Гардзей радасна падумаў, што ўжо хутка ён убачыць сваіх родных. І гэта будзе яму ўзнагародай за доўгія пакуты і цярпенне.

Раённы цэнтр, дзе жылі Зося з Орастам, стаяў пры чыгунцы. Даехаў да яго Гардзей без цяжкасці. Знайшоў па адрасе патрэбную вуліцу і дом, пастукаў у дзверы. Яму адчыніў высокі сімпатычны юнак.

— Ці туды я трапіў, малады чалавек? Шукаю Сафію Рахубу. Ці тут яна жыве?

— Тут, гэта мая мама Зося, — разгублена і быццам пакрыўджана адказаў юнак.

— Ты Ораст? Ты мой сын Ораст? — здзіўлена ўсклікнуў Гардзей, углядваючыся ў твар юнака.

— Я Ораст.

— Божа мой, як ты вырас! Я ніколі не пазнаў бы цябе, каб выпадкова сустрэў на вуліцы.

— А я цябе адразу пазнаў.

Гардзей усхвалявана абняў сына, прытуліў да грудзей, адчуў прыліў пяшчоты, якая шмат гадоў не наведвала яго душу. У лагеры перад ім стаяла адна мэта — выжыць у невыносна цяжкіх умовах, выстаяць, умець загадзя прадбачыць небяспеку і пазбегнуць няшчасця. А пагроза зыходзіла з усіх бакоў: ад лагернага начальства, ад сваіх жа лагернікаў, ад бяспечнай і цяжкай працы ў шахце, ад дактароў, якія лячылі ці залечвалі да смерці, ад аховы, бо яна была ўзброеная і мела права страляць без папярэджвання, калі што.

— Заходзь у хату, — запрасіў сын.

Гардзей ступіў у беднае, але ахайнае жытло, у якім стаялі самаробныя стол і ўслон. Невялікая пабеленая грубка тулілася да правай сцяны, а за ёю мясціўся насціл накшталт беларускага запечка. Зрэшты, усё, неабходнае для жыцця, было.

— Дзе ж мама? — спытаў Гардзей.

— Пайшла на рынак, хутка вернецца. Сядай бліжэй да стала. Можа, есці хочаш?

Гардзей з любасцю і ўдзячнасцю за чуласць паглядзеў на сына і адказаў:

— Есці не хачу, а вады папіў бы.

— Дык на лепш узвару. А хлеб ляжыць на стале, накрыты ручнічком.

— Як некалі ў нас дома, — усміхнуўся Гардзей, заглядваючы пад ручнік, дзе ляжала паўбохана хлеба, спечанага Зосяю.

Ораст наліў кубак узвару з сухіх абрыкосаў, паставіў перад Гардзеем, сказаў:

— Калі ласка, пі.

Гардзей зрабіў колькі глыткоў, наталяючы смагу. Сам не чакаў, што гэтак расхвалюецца ад сустрэчы з сынам, які з падлетка ператварыўся ў юнака.

— Раскажы, як вам жылося.

— Ды ўсё добра. Я заканчваю дзясяты клас. Мама працуе.

— Якія ў цябе планы на будучыню? — зацікаўлена спытаў бацька. — Ці не збіраешся вучыцца далей?

— Пакуль не ведаю. Прынамсі, тут, у Казахстане, заставацца не хачу. Мару вярнуцца ў Беларусь.

— Я таксама пра гэта заўсёды марыў. Аднолькавыя, сынок, у нас з табою мары, — усцешана сказаў Гардзей. — Панасіла нас па свеце, а цяпер пара вярнуцца ў родны край. А дзяўчына ў цябе ўжо ёсць? — з добраю ўсмешкаю спытаў Гардзей.

Ораст апусціў вочы, хаваючы пагляд.

— Бачу, што ёсць, але не хочаш пра яе расказваць. Што ж, правільна робіш. Шчасце, мусіць, толькі тады існуе, калі пра яго ніхто не ведае, а як толькі ўсе пра яго даведваюцца, яно знікае, як палахлівая птушка.

Гардзей адчуў боль пад сэрцам, сцішыўся, прыслухоўваючыся да сябе, глытнуў кампоту і міжвольна падумаў: «Божа мой, што з намі робіць лёс? Раскідаў па ўсім свеце. Каця — у Амерыцы. Я — толькі што з Варкуты, а цяпер — у Казахстане. Па якой задуме Усявышняга мы прайшлі такія дарогі? Зрэшты, ці выжыў бы я, каб не Каціны пасылкі? А каб Зося не пісала лісты? Навошта мне было б імкнуцца выжыць?»

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)