Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Драма [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Драма [be]

Электронная книга - «Драма [be]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 144
Перейти на страницу:

— Што ж, па-вашаму, трэба было заставацца ў мінулым стагоддзі?

— Не іранізуйце, Ліхач. Але не стаўце нас у залежнасць ад буржуазных спецаў. Колькі яны ў вас будуць корпацца?

— Немцы не бралі сацабавязацельстваў.

— Ну, знаеце! Жартуйце, але ведайце дзе і з чым! — абурылася Марыля Тапыга.

— Ім добрыя камандзіровачныя плацяць. Чаго ім спяшацца? — пасміхнуўся Воблікаў.

— І каньяк прадаём. Ікру... Хто з нас есць ікру? А яны па кілаграму бяруць. Бюргеры! — зноў абурылася ідыёлаг.— У рэстаране зрабілі агульны парадак: нікому спіртнога не падаваць — ні сваім, ні чужым. З Мінгандлю ўказанне: немцам даваць.

— Вы, Ліхач, пастараліся?

— Я пастараўся. Няхай ведаюць нашу гасціннасць.

— Няхай ведаюць гасціннасць сынкі тых, што тапталі нашу зямлю! — ажно расчырванелася Марыя.

— А вы разам з імі не дэгустуеце каньяк? Не прыкладваецеся? — з брыдзенькім смяшком спытаў Шатохін.

Калі ўвесь нечаканы дыялог Васіль Васільевіч прымаў з пэўнай доляй гумару, то за гэтае пытанне ўзлаваўся: яўная правакацыя!

— Уявіце, Шатохін,— не прыкладваюся! Вам цяжка ўявіць?

За намеснікам старшыні меўся грэх, пра гэта ўсе ведалі. Таму ён узлавана запунсавеў.

Наліцкая добра ведала Ліхачоў характар: узлуецца — літасці не дасць самому пану богу. А гэта не на карысць будзе яму ж. Узлуюцца людзі, калі ён пачне вось так шпіляць іх. Ёй хацелася іграць ролю добрага педагога: і пакараць, і пашкадаваць. Спытала памяркоўна, без раздражнёнасці:

— Ды што будзем рабіць з планам, Васіль Васільевіч?

— Не выканаем у гэтым годзе — перавыканаем у наступным.

Што ён гаворыць? Якая бяздумная бесклапотнасць! Не, такога шкадаваць нельга! Яе на бюро абкома не шкадавалі, не паглядзелі на прыналежнасць да слабога полу.

Знікла жанчына, зніклі ўсе жаночыя думкі і адчуванні, застаўся кіруючы работнік — той, строгі, прынцыповы, якім яна заўсёды была, калі не дазваляла сабе ніякай расслабленасці і не шкадавала для справы ні сіл, ні асабістых радасцей.

— Хто жадае выступіць?

Першы адгукнуўся Баброўка.

— Канечне, таварыш Ліхач нямала зрабіў для перабудовы...

Наліцкая асекла яго, здзіўлена і бадай узлавана.

— Якой перабудовы? Да перабудовы — як да неба,— спахапілася, што залішне абагульніла, удакладніла: — Дырэктару прычэпаў...

Паднялася і пачала гаварыць энергічна, рашуча. У запале і злосці дагаварылася да таго, што дзеянні Ліхача па мадэрнізацыі завода — без карэкціроўкі плана — назвала анархічнымі і нават авантурыстычнымі.

Васіль знаёма рагатнуў.

— Ну, сячэш ты, Ала,— трэскі ляцяць. То растлумач: што ж такое перабудова? Рэвалюцыйная!

Яго фамільярнасць яшчэ больш разгневала першага сакратара, але — як бы знясіліла, збіла з пафаснай хвалі. Зрэзала час на завяршэнне характарыстыкі дзеянняў дырэктара. Села і, забыўшыся, пагладзіла-такі грудзі, але прысутныя падумалі, што ў яе забалела сэрца, і паспачувалі: такая маладая! во да чаго даводзіць партыйная работа!

— Якія прапановы? — спытала аслабелым голасам.

— Запісаць! — каротка прапанавала Тапыга, не без злараднасці хітра нагадваючы, што ў мінулы раз — за ўборку — не запісалі з-за ліберальнасці Наліцкай. Марыя, маючы вопыт, не верыла, што ў былых аднакурснікаў чысценькія платанічныя адносіны — не той мужчына Ліхач, сама на яго заглядалася, і да свербу хацелася развянчаць «Алаччыну святасць», злавіць іх хоць на пераглядванні.

Запісалі. Супраць прагаласаваў Баброўка, здзівіўшы і збянтэжыўшы Наліцкую: другі сакратар звычайна не скупіўся на спагнанні.

Ліхач абурыўся:

— Буцу скардзіцца. У абком. У ЦК.

— Ваша права,— адказала Ала Уладзіславаўна, знешне быццам абыякава, а ўнутрана — і са злосцю на яго, і са страхам, з адчуваннем незадаволенасці сабой. «Не тое. Не так. Не тое я думаю. Не так раблю. Мяне нясе стыхія. Не паддавацца ніякім пачуццям. Не паддавацца».

А Воблікава Ліхачова пагроза чамусьці абурыла. Ён ажно падскочыў.

— Вы падумайце! Ён нас яшчэ палохае! Бюро гаркома палохае! Мала мы табе запісалі, Ліхач! Мала! Страгача трэба! Страгача!

— Запішуць і вам, Міхаіл Паўлавіч. Не хвалюйцеся.

— Які нахабнік! Які нахабнік! — прадаўжаў абурацца старшыня гарвыканкома, калі за Ліхачом зачыніліся дзверы.

Астатнія члены бюро маўчалі — вочы ў паперы, «вывучалі» даўно вядомыя пункты парадку дня.

7...

— Надзеў ты на сябе, Вася, хамут.

— Дашок! Няўжо ты хочаш, каб я ўсё жыццё гіры вырабляў?

— Чаму ты прыніжаеш сябе і завод? Не гіры ж там робяць.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)