Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Над Бугам: выбранае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Над Бугам: выбранае

Электронная книга - «Над Бугам: выбранае». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці Апошні зверыядавец, Міколка-паравоз, урыўкі з рамана На чырвоных лядах.
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111
Перейти на страницу:

- Што ж... Няхай праветрае крыху... Гінем во толькі праз гэта... Спрадвеку гінем...

Прыходзілі людзі раніцой, бабы ўзбегаліся. Трахімава жонка скрэбла бульбу і ў каторы вот раз бабам расказвала:

- А пайшоў... Закону даходзіць пайшоў...

І гаварыла нібы так, абыякава, безуважліва, нібы справа ішла аб бёрдах, аб сувойчыках, аб трубках зрэбнага палатна. Толькі думку хавала ў сабе, ад другіх:

«Хто ж да раны твае руку прыкладзе, балячку загоіць...»

Людзі паціскалі плячмі, дзівіліся. Быў смех адным, жалкавалі другія.

- То ж корч стары, надумаўся. Каму яно тое трэба...

Ды клопаты залішнія наваліліся на старасту, калі даведаўся аб Трахімавай справе.

- Гэта ж трэба... Жыве чалавек, жыве... Як і ўсе людзі, жыве чалавек... Ні ты яго асабліва... Ні ён табе не замінае... Дык жа, на табе, турбацыя зноў...

Каб хутчэй як, сам збегаў да соцкага. Лаяў на чым свет стаіць, выпраўляў у дарогу, каб Трахіма лавіць, вязаць, да начальства даставіць. Соцкі міргаў соннымі вачыма, ніяк не мог дабраць, што яно й да чаго і што грэшнага тут, калі чалавек закону шукаць пайшоў, хоць бы й на сваю галаву закону таго.

І яшчэ больш злаваўся Хвядос:

- Ды ты зразумей: звязаць яго трэба...

- Навошта, калі й так ён дойдзе, раз сам пайшоў... Чалавек жа сумленны...

- Карысці мне з таго сумлення аніякае... Клопат адзін: хіба ж можна, каб чалавек да закону ішоў не звязаным... Ты падумай толькі: чалавек ды не звязаны...

І шукаў вяроўку соцкі. Каб ехаць, дагнаць, да начальства даставіць. Шукаў, поркаўся ды здзіўляўся:

- Сапраўды ж не звязаны... Гэта ж трэба, каб чалавек да закону ішоў, ды не звязаны...

КАНЕЦ ПЕРШАЙ КНІЖКІ

1932

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)