Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 114
Перейти на страницу:

— Ну, а сала ў цябе няўжо вывелася?

— Зараз, зараз! — памкнуўся да дзвярэй Пятрок і наткнуўся на Каландзёнка ў парозе, які не адхінуўся нават.

— Прапусціць! — роўным голасам сказаў Гуж, і тады Каландзёнак пасунуўся на парозе.

Пятрок бразнуў дзвярыма, тыя не зачыніліся, каб было відней, насцеж расчыніў дзверы ў істопку. У паўзмроку намацаў у кубёлку кавалак сала — ёлкі зжаўцелы кус яшчэ ад той восені. Ён ужо адчуваў, што гэта паліцэйская завітанка не так сабе, што тут ёсць пэўная мэта і што зараз нешта праясніцца. «Каб хоць Сцепаніда не сунулася сюды, адвёўшы карову, каб як даць ёй уведаць, што тут за госці», — ліхаманкава думаў ён, з паспешнай пакорай несучы пачастунак у хату.

— Во, гэта дзела! — задаволена сказаў Гуж. Ён ужо выпіў гарэлку, шклянка была пустая, азызлы твар яго трохі крывіўся, і ён адразу ўзяўся кроіць на лусты сала.

— Так, цяпер, значыць, твая чарга. Як жа, усё ж гаспадар! Гаспадароў немцы шануюць. Не тое што пры Саветах.

— Ды не… Я, знаеце, не вельмі…

— Гэта ты кінь! — перапыніў Гуж і, боўтнуўшы ў бутэльцы, наліў болей палавіны шклянкі. — Пі! За пабеду.

— Ну, хіба за пабеду, — паныла азваўся Пятрок, беручы шклянку.

— Твой жа сынок дзе? У Краснай Арміі бытта? Сталіна бароніць?

— Ну ў арміі. Салдат, так што…

— Так што за пабеду. Над бальшавікамі! — удакладніў Гуж.

Праклінаючы ў думках усё на свеце і найперш гэтага мардатага госця, Пятрок без асаблівай прыемнасці выцягнуў гарэлку са шклянкі.

— Во, дзела! — адобрыў паліцай. — Цяпер закусі.

Гуж паводзіў сябе за сталом так, нібы быў тут гаспадар, а Пятрок неяк проста і хутка ператварыўся з гаспадара ў госця ці нават прыслужніка, і толькі. Канешне, ён быў напалоханы гэтым раннім прыходам, прыгнечаны прыдзіркамі паліцая, баяўся, што будзе і горшае. Аднак, можа, і добра, што ён не адмовіўся, выпіў, гарэлка пакрысе прытупіла спалох, і збянтэжанасць яго патроху міналася. Ён ужо асвойваўся з роляй сабутэльніка, калі не гаспадара, бокам прысеў да стала і зжаваў скарынку. Гуж тым часам, нібы жорнамі, перамолваючы пашчэнкамі кус хлеба з салам, зноў наліў шклянку.

— Добрае дзела можна і паўтарыць. Ага?

— Ну, канешне. Першая чарачка — як сінічка, другая — як жавароначка, — ахвотней падхапіў Пятрок. — Але ж гэта… А таварышу? — кіўнуў ён на Каландзёнка ў парог.

— Абыдзецца, — сказаў Гуж. — Ён няп'юшчы. Ты ж праўда няп'юшчы, Патап?

— Няп'юшчы, — тонка звягнуў Каландзёнак, і ўсе ўслухаліся. У двары пачуўся нейкі старонні рух, ля хляўка спалохана закудахтала курыца.

— Ану! — рашуча кіўнуў памагатаму Гуж, не ставячы, аднак, шклянку. Каландзёнак выскачыў у сенцы, але хутка вярнуўся.

— Баба прыйшла.

Петрака міжвольна перасмыкнула, зноў шыбануў непакой за жонку — навошта яна прыперлася? Ён хацеў як папярэдзіць яе, каб не заходзіла ў хату, але, мусіць, было ўжо позна.

— Я гэта… Бабе скажу, каб закускі якой, — паспрабаваў ён устаць з лаўкі. Але Гуж адразу прыпыніў гэту спробу.

— Сядзі! Сама дасць. А як жа? Убачыць, не сляпая. Госці ў хаце…

У сенцах штось бразнула, шырока тузануліся дзверы, і Сцепаніда на момант замерла на парозе, мусіць, нечакана згледзеўшы чужых у хаце.

— Захадзі, захадзі! — коўтаючы ежу ў роце, прагугнявіў Гуж. — Не сцясняйся, ха-ха! Мусіць жа, не сцясніцельная?

— Здраствуйце, — ціхавата павіталася Сцепаніда і пераступіла парог.

«Ну, зараз возьмуць!» — паныла падумаў Пятрок, скоса пазіраючы на Гужа. Але той, нібы безуважна да гаспадыні, адкроіў кус хлеба і пасунуў на край стала.

— З'еш, Патап.

Каландзёнак з нязрушнай паныласцю на белабрысым твары ўзяў пачастунак і тупа зыркнуў на гаспадыню.

— П'яце, а там ужо немцы па мосце ходзяць, — сказала Сцепаніда, хіба для таго, каб парушыць напружаную ціш у хаце.

— Правільна, ходзяць, — пагадзіўся Гуж. — Яшчэ пару дзён — і будуць ездзіць. Германская дзелавітасць!

— А чаго ім тут ездзіць? Што ў іх, у Германіі, дарог не хапае? — сказала Сцепаніда. Гуж выпрабавальна паглядзеў на яе і, нібы вожык, пагрозліва чмыхнуў носам.

— Дужа разумная, гляджу. Ах, якая разумная! Не дарма — акцявістка! Не адраклася?

— Ад чаго мне адракацца? Я не зладзейка якая. Хай зладзеі ад свайго адракаюцца.

— Хто гэта — зладзеі? Ці не мы, можа? — унутрана настырчыўся Гуж.

— А ёсць такія. Сёння так, заўтра гэтак. «Ды маўчы ты, дурніца, — даводзіў у думках Пятрок. — Што ты заядаешся? Ці не бачыш, хто перад табой?»

Сцепаніда і яшчэ памкнулася нешта сказаць, але толькі матлянула злым позіркам на Гужа, такім самым на Петрака і Каландзёнка. Гуж адразу ж падлавіў гэты яе позірк і загудзеў злым басам:

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)