Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Комедия » Брама неўміручасці
Брама неўміручасці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Брама неўміручасці

Электронная книга - «Брама неўміручасці». Краткое содержание книги:

Сатырычная камедыя «Брама неўміручасці» стала, можна сказаць, вынікам усёй папярэдняй творчасці Кандрата Крапівы, уразіла чытачоў глабальнасцю праблематыкі. Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 22
Перейти на страницу:

Шусцік. Сам не разбярэшся, жонку папрасі. Яна адбярэ, што ёй трэба.

Адзін з чаргі. I нашто чалавеку столькі залоз! (Выходзіць.)

Шусцік (аглядае чаргу). Колькі ж іх тут! I ўсе ў неўміручасць пруцца. Здароў, «Банкір»!

«Банкір». Не прыставай.

Шусцік. Не саромейся, тут усе свае.

«Банкір». Заткні гаўкала, кажу.

Шусцік. У неўміручасць падаўся?

«Банкір». А чаму б і не?

Шусцік. Неўміручасць — гэта табе не магазін: так лёгка не ўлезеш.

«Банкір» (грозячы кулакам). Ну, сволач! (Выходзіць.)

Шусцік (махае рукой). Пішыце. (Ідзе далей уздоўж чаргі.) Антону Іванавічу маё шанаванне.

Антон Іванавіч адварочваецца, паказваючы сваё нежаданне размаўляць.

О, ды вы паправіліся! Каб не ўрачы, кілаграмаў на дваццаць.

Антон Іванавіч. Гэта не ваша справа.

Шусцік. Ды я нічога. Дай Божа і надалей. Толькі, кажуць, у неўміручасць брама вузкая. З такім жывоцікам можна і завязнуць.

Антон Іванавіч. Я зараз міліцыянера паклічу.

Шусцік (з дакорам). Міліцыянера… Эх, Антон Іванавіч! А помніце, як я вас вазіў? Як мы з вамі рыбку глушылі, зайчыкаў на машыне ганялі? А цяпер — міліцыянера. А каго ён хапаць павінен, гэты міліцыянер?

Антон Іванавіч. Такога блатняка, як вы.

Шусцік. Я ўжо схоплены. Схапілі, у аўтаінспекцыю завезлі, правы адабралі — скачы здароў. А ў вас жа, Антон Іванавіч, яшчэ ўсё наперадзе. А неўміручы Камітэт — ён строгі.

Чулі, што па радыё перадавалі? Ім усё на стол выкладвай: пячонку, селязёнку, ныркі. Наконт нырак я не сумняваюся. Яны ў вас — як у быка. А вось сумленне… (Ківае пальцам.) А яго ж таксама прыйдзецца вылажыць на стол.

Антон Іванавіч. Цьфу ты, прокляць! (Са злосцю кідае бутэлечку і выходзіць.)

Шусцік. Яшчэ аднаго даканаў. (Стукае сябе ў грудзі.) Вось бы каго старшынёй Камітэта выбраць! (Прыглядаецца да чаргі.) Ану, хто тут яшчэ мае знаёмыя?

Усе баязліва аглядаюцца.

Пардон, мадам. Мы з вамі недзе сустракаліся.

«Мадам». Сустракаліся.

Шусцік. А дзе? Я нешта не помню.

«Мадам». У міліцыі.

Шусцік. Замнём гэту непрыемную размову. Жадаю вам шчасця ў неўміручасці. Успомніце там пра мяне. (Раскланьваецца і адыходзіць.)

Уваходзіць Васюк з літровай бутэлькай у руках.

Васюк (аглядаецца з асцярогай). Мача для аналізу! Каму мачу для аналізу? Цёпленькая, свежанькая. Сто грамаў на рубель.

Шусцік. Пакажы, пакажы! Чым гэта ты гандлюеш?

Васюк. Во! Прадукт першай неабходнасці. Свайго вырабу.

Шусцік. Мясцовая прамысловасць. I як бізнес?

Васюк. Чацвёртую пляшку прадаю.

Шусцік. Ды ў цябе што? Фантан забіў?

Васюк шэпча нешта Шусціку на вуха. Абодва смяюцца.

Шусцік. Ну і ну! Невычэрпная крыніца.

Васюк. Каму мачу для аналізу?

З процілеглых бакоў уваходзяць на сцэну Торгала і Застрамілава.

Торгала. Добры дзень, Аўдоцця Сцяпанаўна.

Застрамілава. Добры дзень, Васіль Дарафеевіч.

Торгала. Даўно я вас не бачыў.

Застрамілава. Дзе вам на мяне глядзець. На маладых заглядаецеся.

Торгала. Ох, ёсць яшчэ на што паглядзець. З маладых год у мяне да вас імпэт быў, ды Сымон перабег дарогу.

Застрамілава. Памёр, небарака.

Торгала. Пухам яму зямля. Вы таксама пра неўміручасць турбуецеся?

Застрамілава. А яшчэ б хацела пажыць. Вечна не вечна, а гадкоў з тысячу не шкодзіла б.

Торгала. Што ж, калі залозы дазваляюць…

Застрамілава. Залозы, дзякуй Богу, у парадку.

Торгала. А я вось сумняваюся. (Разглядвае бутэлечку на святло.) Колер мне не падабаецца. Эрытрацыты, чаго добрага.

Застрамілава. Магу падзяліцца.

Торгала. Баюся, можа, чары якія.

Абое смяюцца.

Дык што ж, Аўдоцця Сцяпанаўна? Можа, нашы сцежкі цяпер сыдуцца? Сымон, небарака, ужо не перашкодзіць.

Застрамілава. А ваша Ганна Мікалаеўна? Хіба яна таксама?..

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)