Жыў на свеце дзед Васіль
- Автор: Бензярук Расціслаў, Крысько Вісарыён
- Год: 2006
- Язык: белорусский
- Год: Акадэмія
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Жыў на свеце дзед Васіль». Краткое содержание книги:
Развітваючыся, Сяргей Іванавіч Грахоўскі, што дружыў з бацькам яшчэ з Бабруйска, сказаў:
- Бывай, мой дарагі, мой апошні дружа юнацтва!..
Яшчэ раней бацька, бываючы ў Еўлічах, падабраў сабе месца на пагосце. Яно было пры ўваходзе, каля трох бярозак — там, дзе ляжалі яго бацькі, бабка Аксеня і дзед Максім. Але мама памерла першай... Бацьку мы пахавалі разам з ёю, у Мінску, на Паўночных могілках.
Прайшло дзесяць гадоў, як няма з намі цябе, наш дарагі чалавек, але мы не забываем цябе. Часам згадваю, як радаваўся ў дзяцінстве, калі чытаў у падручніку "Родная літаратура" твой верш, прысвечаны мне: "Гляджу ў твае чыстыя вочы..."
На любімым табой і мной зборніку "Случчы— на" ты напісаў: "Майму сыну Вісарыёну - парастку нашага слуцкага дрэва і яго галіне — Галіне. Стары корч".
Ілюстратар "Случчыны" - цудоўны мастак-графік Уладзімір Самойлавіч Басалыга, случчанін - стварыў для тваёй бібліятэкі вельмі прыгожы экслібрыс, які з часткаю кніг я атрымаў у спадчыну.
Да першага Новага года Цімашка, твайго ўнука, на кнізе "Дзецям" ты напісаў:
3 Новым годам, Цімашок,
Дарагі наш малышок,
Навагодні Дзед Мароз
Жадае, каб хутчэй ты рос!