Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 187
Перейти на страницу:

Міндоўг — рослы, з выцягнутым тварам, атуленым рыжымі доўгімі валасамі i барадой, хмураваты — ажно ўстрапянуўся, падняў вочы на яго, Усяслава, але бачачы стрыманасць, перавёў запытальны позірк на Данілу:

— Брат, ты дазваляеш зневажаць мае добрыя намеры?

— Зусім не,— прамовіў той.— Але,— развёў рукі,— сам бачыш: баяры мае хочуць пра тое-сёе запытаць у цябе. Як у нашага пагрознага суседа. Думаю, ты зразумееш іхні клопат пра нашу бяспеку?

— Хіба мы цяпер, брат мой, не саюзнікі? — толькі Данілу, не пазіраючы на баяр, сваім пытаннем адказаў Міндоўг.

— A іншыя літоўскія князі? — падаў голас Кірыла.

— Я за ix не магу гаварыць,— крыху скасіўшыся на Кірылу, прамовіў той.— Ix шмат, многія з ix альбо не маюць сваёй вотчыны, альбо маюць яе зусім невялікую, дык зыркаюць спадылба нават на мае ўладанні. I не толькi, як ведаеце, зыркаюць. Часта нават ідуць на маю Руту з мячом, спрабуюць захапіць яе. I не раз, i не два захоплівалі, змушалі мяне шукаць паратунку ў Навагародку.

— Што ты, князь Мендог, часта хаваешся ў Навагародку, мы пра гэта ведаем,— гнуў сваё Кірыла.— Мы не супраць гэтага. Але да нас даходзяць чуткі, што ты i князь Ізяслаў сустракаецеся i гутарыце сам-насам больш, чым трэба таго для твайго паратунку ад князёў-супернікаў...

— Пра княскае, канцлер, я пагавару з братам Дашлам,—задзірыста адмахнуўся Міндоўг.— Таксама сам-насам. Не малады, ведаеш, што пра тое-сёе могуць гаварыць толькі князі, валадары сваіх зямель i падданых. Ды я не палонны, каб мяне дапытвалі чужыя баяры!

— Не гарачыся, брат мой,— прыхіліў Міндоўга Даніла.— Канцлер не абражае цябе. Ён па-сяброўску, за адным пірным сталом хоча толькі ўпэўніцца, што ў такі цяжкі час нам хоць не пагражае небяспека ад цябе, ад тваіх суседзяў i ад вашай, можа, змовы з Навагародкам...

Даніла супакойваў, але заадно i падкідаў смалячок у спрэчнае полымя.

— Ці не становішся ты наёмным баявым князем Навагародка? — спажыў гэты момант Кірыла.— Калі Ізяслаў стары i хворы, дык ты яшчэ ў сіле...

— Брат Даніла! — успыліў Міндоўг, ажио мігам вылецеў з яго хмель.— Гэта — не толькі знявага... Гэта... Я не дазволю апракудзіць мой гонар! Ваявода! — перавёў умольны позірк на Усяслава.— Пайшлі адгэтуль, дзе нам не дзякуюць за нашу помач i не паважаюць нас! — I першы паткнуўся падняцца на ногі.

— Сядзі, брат,— з усмешкай, але цвёрда сказаў Даніла i не прыбраў рукі з яго пляча, не даў падхапіцца.;— З шатра без майго слова ты не выйдзеш: не выпусціць мая варта...

Міндоўг, добра адчуваючы, што гэта i застолле, але заадно i пастка, дзе, калі што якое, пойдзе ў ход i кінжал, не суцішыўся, толькі загнаў гнеў усярэдзіну.

— Канечне, мой канцлер дазволіў сабе рэзкасць,— пачаў спакваля адступаць тонкі дыпламат Даніла.— Я пазбаўляю яго слова i загадваю прасіць у цябе, брат мой, выбачэння. Чуеш, Кірыла?

— Воля твая, цар,— адказаў той, прыпадняўся i прыклаў правую руку да грудзіны.— Выбачай, князь Мендог, за мае словы, што ты палічыў абразлівымі. Але ведай: яны не ад майго паганага характару, а ад майго вялікага клопату пра інтарэсы Галіцка-Валынскай зямлі. Вось мы i хацелі з першых вуснаў пачуць тое, што нас непакоіць.

Кірыла сеў. Нібы пакрыўджана апусціў галаву.

— Задаволены, брат?— бліжэй прыхінуў да сябе Міндоўга Даніла.

— Задаволены,— буркнуў той.

— I даеш нам княскае слова, што ні сам, ні з іншымі не падымеш на нас меч?

— Даю.

— Давай, брат, пацалуемся! За вечны мір між намі! За вечнае добрае суседства!

Даніла i Міндоўг абхапілі адзін аднаго дужымі рукамі i моцна тры разы пацалаваліся.

— Віначэрп, налівай! Самага лепшага заморскага віна! Па поўнай чашы! — загадаў пасля Даніла.— Вып'ем ад усёй душы! — А затым, трымаючы ў руках сваю залатую паўнюткую віна чашу, пільна пазіраючы ў вочы Міндоўгу, выцягнуў з яе ўсё. Апаражніў свой посуд i Міндоўг, таксама не зводзячы немігатлівага позірку з Данілавых вачэй.

Пазней, калі стомлены Усяслаў пакідаў баль пераможцаў (к гэтаму часу той-сёй з баяраў ужо адваліўся ўбок i хроп, той-сёй яшчэ цягнуў з чашы i асалавела пазіраў у нейкую адну светлую ці, наадварот, цёмную кропку, a хтосьці цягнуў-падвываў падобную на песню мелодыю), ацяжэлы ад пітва i ежы князь Даніла пацягнуў яго за руку да сябе, пацалаваў, а пасля дыхнуў-апёк гарачым шэптам вуха:

— Сядзі ў сваім Навагародку ціха i смірна! Ён — вотчына дзяцей Уладзіміравых — мой! Не дазволю ніякай вашай замутні! Навагародак — мой фарпост, а то i плацдарм супраць Літвы, аўкштайтаў i Жамойці, супраць крыжакоў i супраць Палацеска...

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)